Шчасьлівы Прынц
Шрифт:
"Дзякую табе, Ластавачка", сказаў Прынц.
Ластаўка выдзяўбла вялікі рубін з Прынцавага мяча і паляцела, нясучы яго ў сваім дзюбе, па-над дахамі гораду.
Праляцела яна над вежай катэдры, дзе стаялі скульптуры ангелаў з белага мрамару, праляцела над палацам, дзе чутны былі гукі танцавальнае музыкі. Нязвычайыа прыгожая дзеўчына вышла на балькон з сваім кaxaным. "Якія цудоўныя зоры", сказаў ён да яе, "і якая цудоўная магутнасьць каханьня".
"Я спадзяюся, што мая сукенка будзе ў час гатова на дворскі баль", адказала яна. "Я заказала вышыць на ёй раскошныя лілеі, але вышывальніцы гэткія лянівыя".
Ластаўка
Тады Ластавачка паляцела назад да Шчасьлівага Прынца і расказала яму, што яна зрабіла. "Як гэта дзіўна", заўважыла яна, "мне цяпер так цёпла, хоць усюды гэткая сьцюжа".
"Гэта таму, што ты зрабіла добры учынак",— сказаў Прынц. А Ластавачка задумалася над ягонымі словамі і заснула, думаючы, яна заўсёды засынала.
Як толькі настаў дзень, яна паляцела на рэчку і выкупалася. ”Які рэдкі Сэнамэн",— сказаў прафэсар орнітолёгіі, які акурат праходзіў праз мост. "Ластаўка ўзімку!'' Ён напісаў доўгі артыкул аб гэтым у мясцовую газэту. Кожны з цікавасьцю чытаў яго, але там было столькі пустых слоў, што ніхто ня мог зразумець.
"Увечары я ляту ў Егіпет", сказала Ластаўка, і ад гэтае думкі яна была ў нязвычайным настроі. Тымчасам яна адведала ўсе помнікі і даўгі час прасядзела на вежы касьцельнае званіцы. Усюды, дзе яна толькі пралятала, вераб'і шчабяталі і казалі адзін другому: "Якая знатная чужаземка!" І Ластаўка ад гэтага надта цешылыся.
Калі зышоў месяц, яна паляцела назад да Шчасьлівага Прынца. "Можа маеш якія-небудзь даручэньні ў Егіпет?" спыталася яна; "бо я ўжо адлятаю."
"Ластаўка, Ластаўка, Ластавачка", сказаў Прынц, "ці не застанешся ты са мной яшчэ адну ноч?"
"Мяне чакаюць у Егіпце", адказала Ластаўка. "Заўтра мае таварышкі адлятаюць да другога вадападу. Гіпапатам вылежваецца там у трысьці,а. на вялікім гранітным пасадзе — сядзіць бог Мэмнон. Праз усю ноч ён сочыць зоры. І калі зазьзяе раньняя зорка, ён рычыць ад радасьці, пасьля чаго ізноў маўчыць. Каля полудня жоўтыя львы прыходзяць на вадапой да берагу. Іх вочы падобныя да зялёным бэрылаў, і іх роў галасьнейшы ад гулу вадападу".
“Ластавачка, ластавачка," сказаў Прынц, "зьлётай у горад. Там бачу я маладога чалавека на падстрэшшы. Ён схіліўся над столікам, пакрытым паперамі, і ў шклянцы перад ім букет зьвялых фіялак. Валасы ягоныя цёмныя і кучаравыя, вусны чырвоныя, як гранатовы яблык, і ён мае вялікія і з задуменныя вочы. Ён намагаецца скончыць п'есу для Дырэктара Тэатрy, але яму так холадна, што ён ня можа больш пісаць. Печка халодная, і ён аслаб ад голаду."
"Я застануся тады яшчэ адну ноч", сказала Ластаўка, каторая мела, сапраўды, добрае сэрца. "Ці маю я забраць для
яго другі рубін?""Я ня маю больш рубінаў", сказаў Прынц; "вочы — вось усё, што ў мяне засталося... Але яны з каштоўных шафіраў, каторыя былі прынесены з Індыі тысячы год таму назад. Дастань адзін з iз і занясі яму. Ён прадасьць гэта залатару — купіць ежу і дровы і скончыць сваю п'есу."
"Дарагі Прынц", сказала Ластаўка. Я не магу зрабіць гэтага". І яна пачала плакаць.
"Ластавачка, Ластавачка", сказаў Прынц, "рабі, як табе кажу".
Тады Ластаўка дастала Прынцава вока і палацела да студэнцкага падстрэшша. Ён была даволі лёгка дастацца туды, бо ў даху там была дзіра. Праз яе яна цуганула стралой і апынулася ў пакоі. Малады чалавек з ралевой, абапёртай на руках, сядзеў у задуменьні і дзеля гэтага ня чуў шолаху крылаў. Калі-ж ён узьняў прыгожы шафір, які ляжаў на зьвялых фіялках.
"Мяне пачынаюць, нарэшце, цаніць", ускрыкнуў ён, "гэта, пэўна, падарунак ад нейкага вялікага майго сымпатыка. Цяпер я магу скончыдь п’ есу", і ён увесь сьвяціўся ад радасьці.
Назаўтра Ластаўка паляцела да порту. Яна села на мачце вялікага карабдя і прыглядалася, як маракі выцягвалі канатамі вялікія скрыні з трумаў. "Э-эх!" — крычалі яны, выцягваючы кожную скрыню на бераг. "Я ляту ў Егіпет!" — крычала Ластаўка, але ніхто не зьвяртаў на яе ўвагі. I калі ўзыйшоў месяц, яна паляцала ізноў да Шчасьлівага Прынца.
"Я прыляцела сказаць табе апошняе бывай!" — ускрыкнула яна.
"Ластавачка, Ластавачка", сказаў Прынц, — "ці не застанешся ты са мной яшчэ адну ноч?"
"Ужо зіма", адказала Лаотаўка, "і хутка тут настануць халады. У Егіпце сонца горача песьціць зялёныя пальмы, а кракадзілы ляжаць у балотах і ляніва пацягваюцца. Мае таварышкі будуюць гнёзды ў сьвятыні Бэаль-бэк, а ружовыя і белыя галубы прыглядаюцца да іх, варкуючы адзін з другім. Дарагі Прынц, я мушу пакінудь цябе, але я ніколі не забуду цябе і ў наступным годзе я прынясу табе два найпрыгажэйшыя каменьні, замест тых, што ты выдаў. Рубін будзе чырванейшы ад чырвонай ружы, а шафіры будуць сінія, як вялікае мора".
"Там, унізе, у парку", казаў Шчасьлівы Прынц, "маладая дзяўчынка прадае сярнічкі. Але сярнічкі выпалі з яе рук, упалі ў рыншток і ўсе папсаваліся. Ёйны бацька будзе біць яе, калі яна ня прынясе грошы дамоў, і дзеля таго яна плача. Яна ня мае ні чаравікаў, ні панчохаў, а яе маленькая галоўка зусім голая. Вазьмі маё другое вока і дай ёй, дык бацька яе ня будзе крычаць."
"Я застануся яшчэ адну ноч з табой", сказала Ластаўка, "але я не магу ўзяць твайго вока, бo ты будзеш тады зусім сьляпы".
"Ластавачка, Ластавачка", сказаў Прьнц, "рабі, як я табе кажу".
Тады яна ўзяла другое Прынцава вока і шугнула на дол з ім. Яна праляцела каля дзяўчынкі і ўсунула шафір у яе далонь.
"Якое прыгожаа школца!" — ускрыкнула дзяўчынка і пабегла, сьмяючыся, да хаты.
Тады Ластаўка паляцела назад да Прынца. "Ты цяпер сьляпы", сказала яна, "дык я застануся з табой назаўсёды".
"He, Ластавачка", сказаў бедны Прынц, "ты мусіш ляцець у Егіпет".
"Я застануся з табой назаўсёды", сказала Ластаўка, і яна прысела ля Прынцавых ног.