Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Справа Вiктара Лукашэвiча
Шрифт:

* * *

"Браце Якуб! Пiшу адразу пра справу. Што на мяне пусцiлi паклёп - дык гэта ўсё рука Марынковiча. Сёння мяне "чысцiлi", там гэты газетны паклёп быў самым галоўным абвiнавальнiкам. Паклёп з мяне

знялi, i пра гэта будзе ў той жа самай газеце. Усе гэтыя матэрыялы - i мае, i Марынковiчавы, пойдуць у камiсiю па чыстцы партыi. Марынковiч цяпер устрывожыўся. Як Маргарыта? Я пiсаў ёй тады, пасля твайго лiста, што няхай адпачне гэты час, а да канца лета я збяру грошай, i тады яна паедзе куды падлячыцца. Нiхто мне з вас на гэта нiчога не адказаў. Чакаю. Вiця".

* * *

"Браце Вiця! Не адказвалi мы табе доўга таму, каб не трывожыць цябе. Але цяпер пiшу - Маргарыта зусiм хворая. Зусiм ляжала ў пасцелi i толькi гэтыя два днi патроху ўстае. Я прывозiў доктара, i ён сказаў, што нервы яе не ў парадку. Ёй трэба лячыцца, так што ты добра прыдумаў сабраць ёй трохi грошай. I я памагу, колькi будзе ў мяне, вельмi дрэнна з ёю, баязно, каб зноў не пагоршала. Якуб".

8. З стэнаграмы следчага допыту

...Зноў была ў мяне з iм сутычка.

Ён зусiм iначай гаворыць са мною. Пра новага чалавека цяпер гаварыў не ён, а я. Трэба

ад Марынковiча збавiцца, сказаў я яму, каб ён не шкодзiў фармаванню новага чалавека. Ён пачырванеў, вочы яго налiлiся крывёю, але ён тут жа асеў. Яго аглушыла пастанова камiсii па чыстцы апарату i перадача ўсёй гэтай справы як матэрыялу ў партыйную камiсiю. Ён злуе, вар'юецца, але стараецца стрымлiвацца. Штосьцi хацеў са мною гаварыць, але я пайшоў. Я прачытаў яму на адыходзе Якубаў апошнi лiст - губы яго сцiснулiся, i ён з нянавiсцю глянуў на мяне... Цяпер ён адзяецца прасцей, скiнуў гальштук i вельмi ветлiвы з усiмi на працы. З кожным загаворвае. Але цяжка з iм гаварыць - усё выходзiць няшчыра, холадна, штучна. Нейк так выходзiць, што ўсякi або згаджаецца з iм, або маўчыць.

Як мяне ператрэсла ўся гэтая справа!

9. Тэлеграма

Вiктару Лукашэвiчу Прыязджай Маргарыта пры смерцi Якуб

10. Ад аўтара

На гэтым канчаюцца пiсаныя матэрыялы, што да справы Вiктара Лукашэвiча, i пачынаецца не пiсаны яшчэ раман.

1929

Каментары

Друкуецца па часопiсе "Узвышша", 1929, № 5, дзе апублiкавана ўпершыню. Датуецца траўнем 1929 года.

Поделиться с друзьями: