Страшны год

ЖАНРЫ

Поделиться с друзьями:

Страшны год

Страшны год
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Францішак Аляхновіч

Страшны год

НЕЧАКАНЫЯ ГОСЬЦІ

Я тады працаваў на электрычнай станцыі ў Вільні... У вячэрнія гадзіны тры разы на тыдзень мы зьбіраліся на лекцыі літоўскае мовы... Праз пару дзён ужо быў назначаны экзамэн, які меўся вырашыць пытаньне, хто з нас застанецца на працы, а хто — павялічыць лік беспрацоўных...

Гадзіна 6 увечары. Лекцыя скончылася. Разыходзімся. Я вяртаюся дахаты, думаючы аб блізкіх экзамэнах. Каб не “праваліцца”! Цяжка мне давалася літоўская мова!

І канчаючы ўжо шосты дзясятак гадоў майго жыцьця, я перанёсься

ў шчасьлівыя дзіцячыя гады, калі пытаньне аб тым, ці вытрымаеш экзамэны і ці пяройдзеш у вышэйшую клясу, зьяўлялася найважнейшым. Цяпер пытаньне, што стаяла перада мной, было таксама не малой вагі: ці буду мець магчымасьць зарабляць на хлеб для сябе і сваёй сям’і? Сівы чалавек, бацька дзяцей, я перажываў перадэкзамэнацыйныя эмоцыі школьніка. Было мне і страшна, і сьмешна, і крыўдна...

Прыбліжаючыся да Зялёнага мосту, я глянуў і — адзервянеў. Праз мост у бок Кальварыйскай вуліцы каціліся–грукаталі нейкія вазы–скрыні. З круглых, адчыненых на іх вежаў высоўваліся галовы у шэрых сьпічастых шапках...

Гэта былі яны: бальшавікі!..

Прафэсар М.Зьдзяхоўскі, які памёр перад сучаснай вайной у Вільні, не дачакаўшыся бальшавікоў, верыў, што бальшавізм зьяўляецца творам нячыстых сілаў. Ён, падыходзячы да справы містычна, зусім шчыра і паважна пісаў, што ў сучасны мамэнт пачынаюць збывацца прадбачаныя ў Апакаліпсісе падзеі...

Пры спатканьні з бальшавікамі мяне агартае страх. Гэта ня толькі ведамы кажнаму чалавеку страх сьмерці. Тут ёсьць нешта болей. Хто з нас, пражыўшы больш за паўсотні гадоў, не глядзеў сьмерці ў вочы! Гэта іншы страх. Гэта страх дзіцяці, зачыненага ў цёмным пакоі, якое баіцца чагосьці нерэальнага. Гэта страх, які перажываем у сьне, змагаючыся зь нечым і ня могучы яго перамагчы, калі непаслухмяныя рукі ня могуць нанесьці забойчага ўдару, а ногі ня здолеюць варушыцца, каб уцячы...

І мне часам прыходзіць на дум, ці запраўды ў факце існаваньня бальшавізму няма чагосьці “патустароньняга”, бо, глянуўшы на гэтыя шапкі, на гэтыя чырвоныя зоркі, я перажываю містычны страх, нібы я спаткаўся з чортам...

Лепш у голым полі спаткацца са зграяй галодных ваўкоў, чымся неспадзявана пабачыць гэтыя шапкі, гэтыя зоркі, гэтыя скуластыя мангольскія твары, зь якімі, здавалася, ужо ніколі не сустрэнешся.

УЦЁКІ

Няздольны, як у сьне, да лягічнага разважаньня, я пабег да свае хаты. Там яшчэ нічога ня ведалі. “Бальшавікі прыйшлі!” — я першы прынёс гэтую вестку.

У гэты мамэнт мне здавалася, што я не павінен ні аднае ночы начаваць у сябе дома. Я сеў на аўтабус і паехаў у другі канец гораду да прыяцеля. Тут мы пачалі ўсебакова разважаць палажэньне. Мы прыйшлі да гэткага выснаву: бальшавікі тут ужывуць іншую тактыку, чымся ўсюды дагэтуль. Літва — незалежная дзяржава, Літва — што атрымала так нядаўна ад бальшавікоў Вільню, Літва — што падтрымоўвала прыязныя адносіны з СССР — перажыве працэс саветызацыі ў павольным тэмпе, шляхам эвалюцыйным. Ня будзе раптоўнай ломкі з НКВД, падваламі, расстрэламі. Яшчэ ня хутка пачне зямля гарэць пад нагамі. А цяпер яшчэ можна даўжэйшы час сядзець спакойна і глядзець, як будуць разгортвацца падзеі. Чорт яшчэ пакуль што будзе сядзець спакойна, схаваўшы свае капцюры ў рукавічках. Гэтак мы тады думалі, гэтак пацяшалі сябе ў гэты непацешны час.

Але ў сваёй хаце мне, аднак, начаваць не хацелася.

На другі дзень радыё апавясьціла, што ўцёк прэзыдэнт рэспублікі Смэтона.

На трэйці дзень я пайшоў да прыяцеляў і мы рашылі назаўтра ўвечары перабірацца ў Нямеччыну.

Падзеі шпарка ішлі. Прыяцелі безь мяне пастанавілі

прысьпешыць час выезду. Заміж увечары, выехалі ўраньні. Мяне не маглі паведаміць, бо мяне трудна было знайсьці — я не начаваў дома. Паехалі на граніцу, у бок Нямеччыны. Я застаўся. Даведаўшыся аб іхным ад’езьдзе, пагнаўся за імі. Цягнікі тады хадзілі акуратна. Я знайшоў іх на аўтобуснай станцыі ў Коўні. Мы паехалі ў прыгранічнае мястэчка Л. Добра. У кампаніі сьмялей.

Едзем. Ня маем яшчэ ніякага пляну датычна пераходу граніцы. На мейсцы пабачым, разьмяркуем, вырашым... За Коўняй на кажным масточку — савецкая варта. Кілёмэтар за кілёмэтрам пралятаем шпарка. Нарэшце, на нейкай рэчцы мост — бяз варты. Я штурхнуў у бок майго прыяцеля:

— Бачыш?

— Бачу.

— Тут іх няма...

— Няма...

Мы ўздыхнулі: бальшавікі да граніцы яшчэ не дайшлі.

А вось і мястэчка Л. Жыдкі абкружылі аўтабус. Публіка высядае. Прыехала пара ксяндзоў, літоўскі афіцэр, нейкія цывільныя, у іхным ліку і мы...

Мы знайшлі патрэбнае знаёмства... Пераначавалі... Знайшоўся і шофэр са сваім аўтам. Мы з камфортам паехалі да граніцы. Затрымаліся ў хутары чвэрць кілёмэтра ад граніцы. На стале зьявілася гарэлка і закуска. Наша прабываньне тут павінна мець характар вясёлага пікніку, на выпадак, калі б заглянула сюды пагранічная старожа. Мы глядзелі праз вакно: вось там, за гэтым гародам горка, на ёй бачна хатка. Гэта ўжо — за граніцай! Але каб было больш пэўна — тутэйшы чалавек правядзе нас праз гэты гародчык, паможа нам несьці нашыя клункі. Гэтак блізка! Там бальшавікі ўжо нас не дастануць!

Прыбегла, задыхаўшыся, дзяўчына.

— Пагранічная старожка, — кажа па літоўску, — атрымала тэлефонную вестку: з мястэчка Л. дзьве гадзіны таму выехалі два грузавікі з бальшавікамі абстаўляць граніцу...

Нельга марнаваць часу. Гарэлка і закуска засталася стаяць на стале, як стаяла. Мы схапілі свае клункі. Кінуліся ў гарод. Адзін за адным, гуськом пабеглі мяжой у кірунку хаты, што стаяла на горцы. На самай граніцы — рэчка. Там нас затрымала нямецкая старожа...

ЗА МЯЖОЙ

Спачатку прымежнікі гавораць з намі строгім тонам, пасьля, даведаўшыся, хто мы, перамянілі тон на больш ветлы. Вядуць нас у сваю старожу. Адносіны ўжо зусім добрыя. Трактуюць нас сваімі цыгарамі. Паслалі ў суседнюю вёску па хурманкі. Яшчэ перад захадам сонца павезьлі нас у найбліжэйшае мястэчка. Там мы пераначавалі ў камэндатуры. На другі дзень павезьлі нас цягніком у горад С. Мае таварышы ўжо даўно рыхтаваліся да выезду у Нямеччыну. Яны падрыхтавалі сабе грунт. У нямецкім прадстаўніцтве ў Коўні атрымалі дазвол на пераезд у Нямеччыну. Мой выезд быў непрадбачаны, дазволу я ня меў. Мае таварышы засталіся, мяне — скіравалі назад на граніцу. Ня я адзін апынуўся ў гэткім няўдалым палажэньні. Разам са мной скіроўвалі на граніцу аднаго зь віленскіх адвакатаў, які перабіраўся ў Варшаву. Яго ў горадзе С. судзілі, далі яму за нелегальны пераход граніцы тры дні астрогу і пасьля адсідкі перакідалі назад у Літву.

НАЗАД...

У выгодным аўта ехалі мы... назад... Вось і пагранічная старожа. Прыехалі хутка. Цяпер палудзенная гадзіна. Мы расьселіся на траўцы, курылі папяросы і чакалі. Нявесела было нам. Вокны казармаў былі адчыненыя. Быў бачны рух у кухні, дзе кухаркі варылі страву для жаўнераў. Ужо сонца падыходзіла да небасхілу, калі мы пачулі ў кухні гутарку, ад якой нам мурашкі прабеглі па целе. А можа мы недачулі? Можа нешта ня так? Мой таварыш добра гаварыў па нямецку. Ён пайшоў да нашага сымпатычнага афіцэра, каб праверыць чуткі...

Комментарии: