Свята для сэрца
Шрифт:
Чалавек можа перамагчы раку, перакрыўшы яго моцнай плацінай, і здольны з самых глыбінь зямлі ўзяць прыродныя багацці.
Чалавек будуе гарады.
Некалькі гадоў назад на Брэстчыне з’явіўся новы горад Мікашэвічы. Паселішча ўзнікла даўно, але толькі ў ХХ стагоддзі, калі вучоныя адшукалі тут радовішча граніту, яно стала вядома ва ўсім свеце. Восенню 1973 года прагучаў першы выбух, які дазволіў атрымаць на Палессі будаўнічы граніт. Хутка ў Мікашэвічах былі пабудаваны буйнейшыя ў Еўропе
Чалавеку патрэбны граніт: ён будуе гарады.
Адзін з найбольш маладых – Белаазёрск, які нарадзіўся 28 ліпеня 1958 года. Згадзіся, далёка не кожны горад ведае дакладную дату свайго заснавання.
Сваё імя Белазёрск атрымаў ад прыгожага Белага возера, а вядомасць – ад магутнай гідраэлектрастанцыі. На ёй выпрацоўваюць электрычнасць. Каб светла, цёпла, утульна было ў тваім доме, бяжыць ток па правадах. Калі запальваюцца ў дамах агеньчыкі, гэта значыць, што шмат людзей на станцыі працуюць, каб ты змог у вечары пабачыць “Калыханку”, дзе табе абавязкова пажаюць: “Дабранач”. Пакладзешся спаць і будзеш бачыць добрыя, светлыя, як у вершы, сны:
Дзень мінуў, Цень прыйшоў, Месяц жоўты ўзыйшоў. Вечар ціхія сляды Пакідае на зямлі. У бязмежнай вышыні Едзе казка ў караблі. Зорак дзіўны карагод Кліча хлопчыка ў палёт.Плыве касмічны карабель. І гэта ўжо не сон.
Чалавек даўно змог “дацягнуцца да зор”. І вельмі прыемна, што першым беларускім касманаўтам стаў наш зямляк Пётр Клімук, які тройчы (у 1973, 1975, 1978 гадах) пабываў у космасе. Але нават высока над Зямлёй берасцеец не забываў пра сваю малую радзіму.
Ён прызнаваўся: “Узнікае ў памяці мая родная вёска з вясёлай, звонкай назвай Камароўка... Родны дом, куток, людзі, сярод якіх выхоўваўся і рос, пакінулі ў маёй душы незабыўны след. Я ніколі і нідзе не забываў іх і заўсёды з ціхай і светлай радасцю прыязджаю ў родную Беларусь, у дарагую маёму сэрцу Камароўку”.
Калі часам у лістах ці на сустрэчах хлапчукі пытаюцца ў Клімука пра космас, ягоныя палёты і ўражанні, ён адказвае змястоўна.
З касмічнай вышыні добра відаць, што Зямля круглая і блакітная. Неба, наадварот, чорнае, а Сонца – белае, вялізнае і вельмі зыркае.
І часам здаецца: зоркі вісяць так нізка над галавой, што можна дакрануцца да іх рукамі.
1. Пераглядзі з бацькамі старыя фотаздымкі, што захоўваюцца ў тваёй сям’і. Успомніце разам цікавыя моманты свайго жыцця.
2. Прачытай выразна падраздзел “Салдацкі трохкутнік”. Як ты лічыш, чаму настаўнік паставіў усім вучням выдатную адзнаку?
3. Што ты даведаўся пра першага Героя Беларусі?
4. Паспрабуй разам з сябрамі ўспомніць і знайсці на карце як мага больш гарадоў Брэсцкай вобласці.
5. Хто з беларусаў першым “дацягнуўся да зор”? Абавязкова наведай музей касманаўтыкі ў вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна, размешчаны ў школе, дзе вучыўся першы беларускі
касманаўт.25. ПОМНІКІ БРЭСТЧЫНЫ
– Хіба бываюць жывыя помнікі? – вельмі здзівіўся адзін мой маленькі знаёмы. – Яны ж усе жалезныя ды каменныя.
– Зусім-зусім не бываюць жывыя? – пацікавіўся я.
– Хіба толькі ў казках, – адказвае малы.
– А што значыць жывыя? – зноў пацікавіўся я.
– Ну, жывыя – гэта калі ходзяць, размаўляюць… А помнікі не разбаўляюць!
– А на што падобнае слова “помнік”?
Мой знаёмец трошкі задумаўся і раптам весела закрычаў:
– Помніць! Памяць!.. Помнік – гэта памяць!
– Так, памяць пра былыя часы. І таму нават жалезны ці каменны помнік можа “размаўляць” (не словамі, канешне)… і расказаць шмат цікавага пра мінуўшчыну. Паслухаем?
І мы выйшлі на вуліцу.
Мой маленькі суразмоўца памыляўся, калі лічыў, што помнікі бываюць выключна з металу ці каменя. Ёсць сапраўдныя жывыя – прыродныя – помнікі. Іх стварыла самая прырода. З іх мы і пачнём размову.
Самае вялікае дрэва ў Жабінкаўскім раёне знаходзіцца недалёка ад пасёлка Ленінскі. Гэта велічны дуб. Ён стаіць у самым цэнтры старога парка Ацячызна. Парку – сто пяцьдзесят гадоў назад, а самому дубу – больш за паўтысячагоддзя! Абхапіць дрэва змогуць, узяўшыся за рукі, толькі пяць чалавек!
Але гэта яшчэ не самае старое дрэва на Берасцейшчыне. У Маларыцкім раёне ёсць сапраўдны Цар-дуб. Самавіты, моцны, старажытны велікан! Ужо восемсот гадоў жыве ён на зямлі. Стаіць моўчкі, ганарліва. Толькі лістотаю шуміць улетку. Шмат гісторый можа расказаць гэты старажыл. Усё помніць. Пра ўсё ведае. Але маўчыць. Высока хавае таямніцы мінулага ў зялёнай сваёй кароне.
Лес спрадвеку быў кармільцам чалавека і яго абаронцам.
Некалі прыйшла ў наш край бяда – Чорная смерць (чума). Супраць яе вежаў не пабудуеш, равамі ад яе не адгародзішся. Адно выратаванне – Белавежская пушча. Са сваіх гарадоў і вёсак берасцейцы пайшлі ў лясы. Сам кароль Ягайла са сваім дваром і дружынай схаваўся ў пушчанскіх дубравах. У той год амаль напалову абязлюдзела Еўропа, а Беларусь ад Чорнай смерці выратаваў Вялікі лес.
Умеў лес і ваяваць. Паўстанцы Касцюшкі, Каліноўскага, воіны 1812 года, партызаны Вялікай Айчыннай вайны – усе змагаліся пад абаронай пушчаў. Угыбіню берасцейскага лесу ворагі нават баяліся нават заходзіць.
У Белавежскай пушчы адбываліся і надзвычай важныя гістарычныя падзеі. Тут, у Віскулях, зімой 1991 года быў падпісаны дагавор пра скасаванне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У выніку гэтага мы й атрымалі магчымасць жыць у сваёй незалежнай дзяржаве – Рэспубліцы Беларусь.
Аднак не заўсёды чалавек беражліва абыходзіўся са сваім багаццем – сваім лесам. На працягу стагоддзяў гучалі тут стрэлы. Вось забіты апошні тур... Вось памірае апошні старажытны конь – тарпан... Вось ужо ў апошняга зубра цэліцца паляўнічы...