У час не вярнулiся (на белорусском языке)
Шрифт:
I раптам рысачкi загаварылi. Здарылася гэта, калi Балачан неяк уначы рашыў разбiць сiгнал на долi, чаргуючы колькасць рысачак па групах ад нуля да дзевяцi.
Гэта быў выпадак.
Балачан пабудзiў сваiх добраахвотных памочнiкаў i яшчэ раз з iмi прагледзеў кавалак гэтай перадачы, якая прыбыла з чужога свету. У гэтым ён не сумняваўся. Шарэпу цi Гаю не было патрэбы задаваць суайчыннiкам загадкi. Але што азначала гэта перадача? Здагадкi змянялi адна адну. Найбольш яму спадабаўся вывад, што гэта гуманоiды з сiстэмы
Палукса, выкарыстаўшы хвалю "Чырвонай маланкi", перадалi на Зямлю вестку аб сабе i зоркалёце, якi дабраўся да iх i стаў спадарожнiкам пятай планеты, населенай разумнымi iстотамi...Аднак Балачан не быў бы самiм сабой, каб прыняў гэту прыгожую думку за аксiёму. Ён не мог сабе адказаць на шмат пытанняў, i сярод iх на самае галоўнае: "Чаму маўчаў Шарэпа?" А без гэтага не адчуваў за сабой права рабiць хоць прыблiзны вывад.
Не адказваючы на вiншаваннi таварышаў, ён прайшоў на вузел сувязi i выклiкаў Зямлю. Касай слухаў яго.
– Настаўнiк, - сказаў Балачан, - я не напiсаў дыпломную.
– Ён пачакаў, цi не скажа што Касай, i тады дадаў: - Я не буду гiсторыкам.
– Касай маўчаў, i Балачан дазволiў сабе яшчэ адну фразу: - Калiсьцi чалавек павiнен перахварэць космасам.
З вузла сувязi Балачан пайшоў у свой пакой, выцягнуў з партфеля крышталiкi з запiсам дыпломнай работы i кiнуў iх у трубапровад, якi вёў да анiгiлятара.