Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Вайна сусветаў (на белорусском языке)
Шрифт:

– Шкада, што яны такiя непрыступныя, - заўважыў ён.
– Было б цiкава даведацца, як яны жывуць на сваёй планеце. Мы маглi чаму-небудзь навучыцца.

Ён пайшоў да плота i падаў мне жменю трускалак - ён быў дбайны i шчыры садоўнiк. Пры гэтым ён паведамiў мне пра лясны пажар каля Байфлiдскага поля для гольфа.

– Кажуць, там упала другая такая ж самая штука, нумар другi. Але ж з нас дастаткова i першай, страхавым таварыствам гэта абыдзецца не танна, сказаў ён i дабрадушна засмяяўся.
– Лясы ўсё яшчэ гараць.
– I ён паказаў на дымавую заслону.
– Торф i хвоя будуць тлець некалькi дзён, - дадаў

ён i, уздыхнуўшы, загаварыў пра "бяднягу Оджылвi".

Паснедаўшы, замест таго, каб сесцi за працу, я вырашыў пайсцi на пустку. Каля чыгуначнага моста я ўбачыў групу салдатаў - гэта былi, здаецца, сапёры - у маленькiх круглых шапачках, брудных чырвоных расшпiленых мундзiрах, з-пад якiх вiднелiся блакiтныя кашулi, у чорных штанах i ў ботах да каленяў. Яны паведамiлi мне, што за канал нiкога не пускаюць. Зiрнуўшы на дарогу ў напрамку моста, я ўбачыў вартавога, салдата Кардзiганскага палка. Я загаварыў з салдатамi, расказаў iм пра марсiянаў, якiх я ўчора бачыў. Салдаты ж яшчэ iх не бачылi, вельмi цьмяна iх уяўлялi, засыпаючы мяне пытаннямi. Сказалi, што не ведаюць, хто загадаў рушыць войскi; салдаты думалi, што адбылiся хваляваннi Коннай гвардыi. Сапёры, больш дасведчаныя, чым простыя салдаты, прафесiйна абмяркоўвалi незвычайныя ўмовы магчымай бiтвы. Я расказаў iм пра цеплавы прамень, i яны пачалi спрачацца.

– Падпаўзцi да iх пад страхоўкай i атакаваць, - сказаў адзiн.

– Нiчога падобнага!
– адказаў другi.
– Чым жа можна засцерагчыся ад такой гарачынi? Сушняком - каб лепш спячыся? Трэба падысцi да iх як мага блiжэй i выкапаць сховiшчы.

– К чорту сховiшчы! Ты толькi i ведаеш што сховiшчы. Табе б нарадзiцца баязлiўцам, Снiпi!

– Дык у iх зусiм, значыць, няма шыi?
– спытаў раптам трэцi - маленькi, задуменны, смуглы салдат з люлькай у зубах.

Я яшчэ раз апiсаў марсiянаў.

– Накшталт васьмiногаў, - сказаў ён.
– Значыць, з рыбамi ваяваць будзем.

– Забiць такiх пачвараў - гэта нават не грэх, - сказаў першы салдат.

– Пусцiць у iх снарад, ды i прыкончыць разам, - прапанаваў маленькi смуглы салдат.
– А то яны яшчэ чаго-небудзь натвораць.

– Дзе ж твае снарады?
– запярэчыў першы.
– Чакаць нельга. Па-мойму, iх трэба атакаваць, ды чым хутчэй.

Так размаўлялi салдаты. Неўзабаве я пакiнуў iх i пайшоў на станцыю па ранiшнiя газеты.

Я баюся надакучыць чытачу апiсаннем гэтай нуднай ранiцы i яшчэ больш нуднага дня. Мне не давялося зiрнуць на пустку, бо нават званiцы ў Хорселi i Чобхеме былi ў руках ваенных уладаў. Салдаты, да якiх я звяртаўся, самi нiчога толкам не ведалi. Афiцэры былi вельмi занятыя i таямнiча маўчалi. Жыхары адчувалi сябе ў поўнай бяспецы пад аховай войскаў. Маршал, гандляр тытунём, паведамiў мне, што яго сын загiнуў каля ямы. На ўскраiнах Хорсела ваеннае начальства загадала жыхарам заперцi i пакiнуць свае дамы.

Я вярнуўся апоўднi, каля дзвюх гадзiнаў, крайне стомлены, бо дзень, як я ўжо сказаў, быў гарачы i душны; каб асвяжыцца, я прыняў халодны душ. А палове пятай я адправiўся на чыгуначную станцыю па вячэрнюю газету, бо ў ранiшнiх газетах было толькi вельмi недакладнае апiсанне гiбелi Стэнта, Гендэрсана, Оджылвi i iншых. Але i вячэрнiя газеты нiчога новага не паведамлялi. Марсiяне не паказвалiся. Яны, вiдаць, чымсьцi былi занятыя ў сваёй яме, i адтуль, як i раней, даносiўся

металiчны стук i ўвесь час вырывалiся клубы дыму. "Новыя спробы ўстанавiць кантакт пры дапамозе сiгналаў аказалiся безвынiковымi", - стэрэатыпна паведамлялi газеты. Адзiн з сапёраў сказаў мне, што хтосьцi, стоячы ў канаве, падняў сцяг на доўгiм дрэўку. Але марсiяне надалi гэтаму столькi ўвагi, колькi б мы надалi ўвагi рыканню каровы.

Мушу прызнацца, што гэтыя ваенныя рыхтункi моцна ўсхвалявалi мяне. Маё ўяўленне разыгралася, i я прыдумваў усякiя магчымыя спосабы знiшчэння няпрошаных гасцей; я, як школьнiк, марыў аб баталiях i воiнскiх подзвiгах. Тады мне здавалася, што барацьба з марсiянамi няроўная. Яны ж так бездапаможна барахталiся ў сваёй яме.

Каля трэцяй гадзiны з боку Чэртсi цi Адлстона пачуўся гул - пачаўся абстрэл сасновага лесу, куды ўпаў другi цылiндр, - з мэтай разбурыць яго перш, чым ён раскрыецца. Але палявая зброя для абстрэлу першага цылiндра марсiянаў прыбыла ў Чобхем толькi к пятай гадзiне.

У шэсць гадзiн, калi мы з жонкай пiлi гарбату, жыва абмяркоўваючы распачатую бiтву, з боку пусткi пачуўся глухi выбух, i следам блiснуў агонь. Праз некалькi секундаў раздаўся грукат так блiзка ад нас, што нават зямля задрыжала. Я выбег у сад i ўбачыў, што вершалiны дрэваў вакол усходняга каледжа ахоплены дымным чырвоным полымем, а званiца невялiкай царквы, што стаяла побач, абвальваецца. Вежа ў стылi мiнарэта знiкла, i страха каледжа мела такi выгляд, быццам па ёй стралялi стотоннай зброяй. Труба на нашым доме трэснула, як быццам у яе трапiў снарад. Рассыпаючыся, абломкi яе пракацiлiся па чарапiцы, i вокамгненна паявiлася груда чырвоных чарапкоў на клумбе, пад акном майго кабiнета.

Мы з жонкай стаялi збянтэжаныя i напалоханыя. Потым я даўмеўся, што паколькi каледж разбураны, то вяршыня Мэйбэры-Хiла апынулася ў радыусе дзеяння цеплавога промня марсiянаў.

Схапiўшы жонку за руку, я пацягнуў яе на дарогу. Потым я выклiкаў з дому служанку; я паабяцаў ёй, што сам схаджу наверх па яе куфар, якi яна нiяк не хацела пакiнуць.

– Тут заставацца нельга, - сказаў я.

У той жа час з пусткi зноў пачуўся гул.

– Але куды ж мы пойдзем?
– спытала яна ў роспачы.

З хвiлiну я нiчога не мог прыдумаць. Потым успомнiў пра яе сваякоў у Лезерхэдзе.

– Лезерхэд!
– крыкнуў я.

Яна паглядзела на адхон пагорка. Напалоханыя людзi выбягалi з дамоў.

– Як жа нам дабрацца да Лезерхэда?
– спытала яна.

Каля падножжа пагорка я ўбачыў атрад гусараў, якi праязджаў пад чыгуначным мостам. Трое з iх уехалi ў адчыненыя вароты Ўсходняга каледжа; двое пачалi абыходзiць суседнiя дамы. Сонца, якое праглядвала праз дым ад палымнеючых дрэваў, здавалася крывава-чырвоным i адкiдвала злавеснае святло на ўсё наваколле.

– Стойце тут, - сказаў я.
– Вам тут нiшто не пагражае.

Я пабег у карчму "Плямiсты сабака", бо ведаў, што ў гаспадара ёсць конь i двухкалёсная брычка. Я спяшаўся, адчуваючы, што неўзабаве пачнуцца масавыя ўцёкi жыхароў з нашага боку пагорка. Гаспадар карчмы стаяў каля касы; ён i не падазраваў, што робiцца вакол. Нейкi чалавек, стоячы да мяне спiной, з iм размаўляў.

– Менш за фунт не вазьму, - заявiў карчмар.
– Ды i везцi няма каму.

– Я даю два, - сказаў я цераз плячо незнаёмага.

Поделиться с друзьями: