Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Вераснёвыя ночы
Шрифт:

Пагладзiў па галаве, пайшоў у хату адзявацца, радасны i спакойны. Агата падхапiла Стасюка на рукi, жартаўлiва панесла ў сад, цалуючы яго ў бялявыя валасы. Стасюк трапятаў нагамi, вырываўся, весела рагатаў.

– Ах ты, свавольнiк. Буслянё ты цыбатае. Малы, смешны ты, Стасюк.... свавольнiк.

Выцалавала яго ў твар, у галаву. Пасадзiла на траву, гладзячы па галаве.

– Цёця Агата, яшчэ.

– Чаго?

– На рукi.

– Бачыш ты, пястун. Цяжкi ты.

– А-ай!

Зноў песцiла яго, аж пакуль яму надакучыла. Тады пусцiла яго гуляць на вулiцу. Перасадзiла цераз нiзкi паркан i глядзела, як пабег ён на той бок вулiцы i

пылiў па зямлi босымi пятамi. Доўга глядзела на яго. I пайшла па садзе, сумуючы па сваiм, няведаным, дзiцяцi. Здавалася - усе думкi былi б аб iм i апраўданы сталi б усе трывогi i буры яе нездаволеных шуканняў. Жаданнi сталi б выразнымi i даўгавечнымi.

I зноў патрэбна стала песцiць Стасюка.

– Стасюк, сюды бяжы.

– Не.

– Бяжы, сыночак... Хадзi.

Выйшла на вулiцу, узяла на рукi. Там жа ў садзе гладзiла яго па галаве, цалавала ўсяго. Трохi здзiўлены Стасюк заплюшчыў вочы, пакiнуў смяяцца. Маўчала i яна, тулячы да сябе малога. Пасля павяла ў камору, кармiла павiдлам i ўсё думала, чым бы яго, малога, узрадаваць.

Фэлька глядзеў з сянец у камору i рад быў гэткай ласкавасцi сястры да яго сына:

– Нашто ты яго распешчваеш гэтак?

– А хто ж яго, сiрату, папесцiць.

Фэлька аб нечым думаў пасля, гледзячы цераз паркан у сад. Потым увайшоў у хату, выправiў Стасюка гуляць i нясмела пачаў гаварыць. Смуглявы твар яго быў нервовым, як нiколi раней, голас - цiхiм, немагушчым нейкiм. Гаворачы, глядзеў ён на каляровую, вытканую Агатаю посцiлку, што паслана была каля стала на падлозе. У вочы ж Агаце ён нi разу не глянуў.

– ...Што ж, Стасюк, добра ты кажаш, сiрата... Памерлага з магiлы не паднiмеш... Як я яе нi кахаў, а нiчога парадзiць нiхто не можа... Як гляну на Стасюка, дык i стаiць яна ўваччу ў мяне, дагэтуль забыць не магу... Астаўся малы, небарак, сiратою.

Патроху дагаворваўся да самага важнага:

– Ты ж ведаеш... дагадваешся даўно... Алiмпа за мяне замуж iдзе.

Тады Агата крыўду цi знявагу да брата пачула ў яго ж словах:

– А чаму ёй не iсцi за цябе? Ты гаворыш гэтак, як бы яна робiць табе ласку, што iдзе за цябе.

– Не, не.

Што ж ты... Няхай дзе лепшага знойдзе. Якi з цябе ўдавец! Ты сам не ведаеш сябе...

Радасны Фэлька разгаварыўся, але быў вельмi далiкатным з сястрою, нават сказаў, што з Алiмпаю яны павiнны ладзiць, бо Алiмпа надзвычайна ласкавая i добрая; што ўся сям'я ў iх вельмi паважная, i Алiмпа iнакшаю быць не можа...

Доўга гаварыў узбуджаны Фэлька, а яна стаяла каля акна, напроцi печы, за няшчыльнаю перагародкаю з пабеленых цалёвак i думала, што брат нечага не выказвае цi не можа выказаць. Можа i сапраўды гэта будзе лепш i для яе, i для яго - што нiбыта такi намерылася яна iсцi за Зыгмуся Чухрэвiча. I яна будзе мець дзiцё, i яе будзе кахаць i шкадаваць... Зыгмусь Чухрэвiч.

На момант нешта кальнула сэрца. Пасля ўспомнiла, як вельмi шмат сваталася да яе, вельмi шмат уздыхалi па ёй, але нiхто не падабаўся, а без кахання замуж iсцi не хацела. Так i прайшла першая дзявочая маладосць. I другая на сконе... цяпер жа яна ўсiм падабаецца, але ўсе на шмат маладзейшыя за яе хлопцы: старэйшыя ж усе пажанiлiся.

Старалася яна перамагчы ўсе вялiкiя трывогi свае i заспакоiць неспакойнае сзрца.

Неўспадзеўкi думка адна зноў кальнула яе: "Дзiцянё можна мець i не iдучы за Зыгмуся Чухрэвiча. Я ж сама сабе тут у брата гаспадар. Палавiна ўсяго - маё ж тут. Дый Фэлька - слаўны брат, наўздзiў добры i памяркоўны"...

Але ўсё сплывала пад цвёрдым поступам

жыццёвых устанаўленняў. I замест бунтоўных думак прыйшоў спакой душы i сэрца.

Фэлька зваў прайсцi разам па вулiцы. Падхарошыўшыся перад люстэркам, пакiнулi яны Стасюка гуляць з дзецьмi ў зачыненым садзе i пайшлi цiхаю i люднаю па-святочнаму вулiцаю. Пайшлi да Алiмпы i з ёю, каля яе хаты, на вулiцы, селi ўтраiх.

VI

Уночы быў вецер i дождж i шмат атраслося недаспелых антонавак, вiнёвак i бэраў. А назаўтра, у нядзелю, з самага ранку расчысцiлася неба i сонца пачало прасушваць зямлю. Атрэсеныя яблыкi i грушы насыпаны былi ў сенцах каля сцен i пахлi на ўсе сенцы i хату. У хаце ад гэтага здавалася яшчэ шумней i цясней. Гасцей было цэлае застолле. Фэлька пазваў Алiмпу з бацькам i маткаю i Зыгмуся з братам i яго жонкаю. Было падобна на заручыны дзвюх пар. Гаспадарыла каля стала Агата, радасная Алiмпа, смеючыся i паглядаючы Фэльку ў вочы, расставiла талеркi i яшчэ нешта памагла Агаце. Агата села за стол пазней за ўсiх. Алiмпа сядзела каля Фэлькi. Агата каля Зыгмуся. Пiлi вiшнёўку, i Зыгмусь паважна расказваў, што гэты год у яго шмат вiшань, i дрэнна, што нiхто не здагадаўся паставiць настойкi.

– Каму гэта ў голаў, - таксама павольна дапамагаў яму брат.

– У гаспадарстве ўсё добра i ўсё патрэбна, - падтрымлiваў гаворку разбiтны Алiмпiн бацька.

I як падпiў, з радасным захапленнем загаворваў з Фэлькам, ужо, можна сказаць, зяцем сваiм, аб чорным Зыгмусёвым жарабцы. Зыгмусь, не спяшаючы, еў вяндлiну i ўважлiва прыслухоўваўся, што гавораць пра яго гаспадарку. Агата глядзела, як Фэлька глядзеў Алiмпе ў вочы, як ружовiў хмель Алiмпiн твар. Бачыла, як абое яны, падвыпiўшыя, аж млелi адно па адным i не маглi схаваць гэтага. Адварочвала Агата твар на Зыгмуся, а ён слухаў усё, што стары гаворыць пра яго жарабца i зрэдку ўстаўляў слова:

– Але, але, золата, а не конь.

Пасля, як яшчэ выпiлi, старыя i жанатыя распачалi агульную гаворку, Фэлька з Алiмпаю пачалi ўпаўголаса аб нечым гаварыць, а Зыгмусь старацца пачаў выказваць усiм свой погляд наконт коней i садавiны. Агата скоса зiрнула яму ў вочы i заўважыла пабабленую скуру ў яго каля вушэй, доўгiя шчокi i нiзкi лоб пад начэсанымi на яго змочанымi валасамi. Ён глянуў на яе, кiўнуў ёй галавою i зноў узяўся за сваё.

– Зыгмусь, - шапнула Агата.

– Што?

– Зыгмусь.

Ён усмiхнуўся, схiлiўшы ў яе бок галаву. Тады яна ўбачыла тупую санлiвасць яго вачэй i набеглыя ад усмешкi зморшчачкi каля iх. Вусы цяпер не былi падкручаны i, макраватыя, звiсалi кончыкамi валасоў на самыя зубы.

– Божа ж мой, - са смуткам уздыхнула Агата.
– Зыгмусь, Зыгмуська...

Падсунулася блiжэй i раптам зноў адсунулася: той ужо зноў гаварыў павольна i стала аб тым, як жарабец яго парваў быў раз пута i паўгоняў аўса стравiў.

– Зыгмусь...

– I аўса шкада, i пакуль я злавiў яго...

– Зыгмусь...

– Не так шкоды, як невыгоды... Што?

Агата глядзела на яго абвiслыя вусы i губы. Ён падсунуўся блiжэй, бязвольна неяк усмiхнуўся, жуючы, можа нават пустым ротам. "Нашто ён пiў, ведаючы, што робiцца гэтакiм, як вып'е?!"

– Зыгмусь!

А Фэлька i Алiмпа гутарылi ўсё пацiху, прыгожыя, радасныя.

– Божачка ж мой...

I раптам устала з свайго месца Агата.

– Куды вы, панна Агата?

Цяпер яна не глянула на Зыгмуся, азiрнулася толькi, выходзячы за перагародку ў кухню. "Iсцi за яго? I каб дзiцё маё было ад яго? Радненькiя ж мае... А Божачка!"

Поделиться с друзьями: