Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць,Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць.Трэці год як на выгнанні ў чужынеТрэба мучыцца душой і сэрцам мне.Навакол нідзе ня ўгледзіш родных хат,Не працягне рук зычліва родны брат,Не
падзеліш нават думак з нікім тут,Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут.Ўночы зорачкі прыветліва мігцяць,Быццам з неба на мяне яны глядзяць…Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мнеЎ маёй роднай — ды далёкай — старане?Ці татулька мой і матанька ўжо спяць?Ці таксама на іх зорачкі глядзяць?..Мо й яны пытаюць зорак аба мне,Што раблю цяпер ў далёкай чужыне? —Калі толькі яны, родныя, ня спяць,Калі йшчэ цяпер на зорачкі глядзяць,Занясеце ім, пакуль ня бліснуў сьвет,Зоркі мілыя, сыноўскі мой прывет!І скажэце, каб ня плакаў ні адзін,Што ў выгнанні мусіць мучыцца іх сын!Прыйдзе, прыйдзе да нас хутка ясны май,Прыляту тады, як птушка, ў родны край.Беларускай песні роднае пад тонЗааром мы і засеем свой загон.Беларускі гімн свой смела запяём,З новай верай, з новай сілай зажывём!Ўночы будзем мы на зоркі паглядацьШто, як сёння, будуць ў небе зіхатаць… —Занясіце ж вы, пакуль ня бліснуў сьвет,Зоркі мілыя, бацькам маім прывет!
29 сакавіка 1929
Над калыскай
Запаліла ночкаЗорныя агні.Спі, мая дачушка,Любая, засні.Над тваёй калыскайБуду я спяваць,Пра ката і мышкуКазачку казаць.Вунь высока зорачкаЗолатам блішчыць,А мая дачушкаШтосьці ўсё не спіць.З-за
хмурынкі месячыкБеленькі ідзе,За сабою зорачакКарагод вядзе.
Бой
Ой, які прыгожы мойЦюцік, што завецца Бой,З чорнай спінкай, сівы ледзьI калматы, як мядзведзь.Поўсць ягоная, як шоўк,Зубы шчэрыць ён, як воўк,А кудлатка-галаваСапраўды, нібы у льва.Ды вы, дзетачкі, смялей!Вельмі любіць Бой дзяцей.У любы прыходзьце час,Не пакрыўдзіць цюцік вас.Белым хвосцікам махне,Рукі ветліва лізне:«Не пабруджу вас, не-не!Лапкі белыя ў мяне!..Мушу вам яшчэ сказаць,Лапку умею падаваць!..»Вось які разумны мойВерны, шчыры цюцік Бой!
Калі гляджу на неба сінь…
Калі гляджу на неба сінь —Прыпамінаю твае вочы.Калі гляджу на твае вочы —Прыпамінаю неба сінь.Угледжу ледзь караляў шнур —Прыпамінаю твае вусны.Калі убачу твае вусны —Прыпомню ўміг караляў шнур.Зірну на ластаўкі крыло —Прыпамінаю твае бровы.Калі зірну на твае бровы —Прыпомню ластаўкі крыло.Пачую спевы салаўя —Прыпамінаю твае словы.Пачую ледзь я твае словы —Успомню спевы салаўя.Другой такой не знойдзеш, не!Лепш за цябе няма на свеце!Бо толькі ты адна на свецеКаханне, шчасце дорыш мне.