Я пчалаЯ бачыла,Як плача баба,У якой адняло мову.Нібы выціраеМокрымі газетаміВымытае шкло.Я пчалаТры дніКарова плачаПа адабараным цяляці.Тры дні плача,А потым забывае,Нібы і не было.Я пчалаЯ бачыла.Я пчалаЯ бачылаЖыццё паміжАконнымі рамамі.Ад шкла да шклаЯ пчала.
***
Какаін.Ты
такі хударлявы,Бо ўжываеш какаін.Праз гадзінуМы разганяем твой “Бьюік”Па М1 так,Што з неба коксСыплецца проста на лабавое.—Каін.Бацькоў накрыла,І яны далі мне імя Каін.Распавядаеш ты,Пакуль левайТрымаеш стырно,А правай шнарыш у бардачку,Шукаючы, чым запаліць.—Шнары.Адкуль яны,Усе твае гэтыя шнары?Пытаюся я,Разразаючы тваім нажомСвае джынсы(Спадзяюся, гэта адзіныя парэзы,Што застануцца пасля цябе).—Авель.Самы вялікіПакінуў Авель.—Баліць?— Ніколі не пытайся,Ці Каіну баліць.Ніколі.
***
Ева валодаеПрасторай сілы.Калі ёй баліць горла,Яна ідзе на Бабіну гаруІ гарох там таўчэ, і лён трэ.Ева валодаеПрасторай любові.Калі ёй баліць рабро,Яна ідзе на Перунову гаруІ гаворыць там замовы.Ева валодаеПрасторай дзіваў.Калі ёй баляць вочы,Яна ідзе на Дзявочую гаруІ сыпле ў іх дробны пясок.Ева валодаеПрасторай руху.Калі ёй баляць ногі,Яна ідзе на Авідаву гаруІ душыць там вінаград.Ева валодаеПрасторай жыцця.Калі ёй баліць жывот,Яна ідзе на Богаву гаруІ нараджаецца там наноў.
***
Старая сіваяСсохлая жанчынаГлядзіць на мяне.— Вы мяне пазнаяце?— Я не хачу.Яна не прызнаеУва мне родзічку,І думка пра тое,Што яна прынялаМяне за смерць,Вельмі палохае.Мне робіцца невыноснаШкада яе,Але адзінае,На што здольная я —Гэта правесці далоннюПа сівых валасахКолькі разоў.Ледзь чутнаКажа яна:— Мамачка, я баюся.Але гэта ў ёйПрамаўляе маленькаеДзяўчо,Якое не ведае,Чаго яно больш баіцца:Баіцца жыццяЦі памерці баіцца.І ў гэты момантМы мяняемся з ёюМесцамі.Пад ейнай сухою рукоюСівеюць мае валасы.
Ананімная гутарка
Вясна гола перапала.Паласкала горам горла,З рабіны горкай і снегуЗрабіла пацеркі.Перабірай іх і цярпі,Перабірай і цярпі.
* * *
Упершыню я ўбачыла цябе праз кішэннае люстэрка:Я тады фарбавала вусны чырвонай памадай.А потым ты дэкламаваў свае вершы,А я дэкадавала твой погляд.У вачах я прачытала жаданне:Заняцца са мною сексам,Пасля запаліць,Потым,Калі пашанцуе,Яшчэ раз заняцца,І яшчэ запаліць…Пасля патушыць недапалак і закахацца ў мяне,Ажанніца са мной, пабудаваць дом і вырасціць сына.Далібог, я бачыла гэта ў тваім позірку…Адзіную белую ружу, якую трымаў у руках,Ты падараваў нейкай малалетцы,А я ў прыбіральні пакідала сваю чырвоную памадуНа плячы ў сяброўкі, не разумеючы,А як жа секс, дом і сын?...
* * *
Танцуй, маленькая чараўніца,І хай нават
прынцы паэтаўПерад табой лягуць ніцма!Танцуй, праставалосая бестыя,А іхнія зайчыкі і заінькіХай сабе павесяцца!Трывож іх прарэхі,Выгінаючы белую спіну.Чуеш, у зале прабегла рэхам:“Блудніца…”А ты не зважай,Ты танцуй, чырвоная чараўніца!Сукенкай сваёй ядвабнайПрываблівай.Танцуй, пазіраючы зверху на іх:Айсідор Дункан павінна хапіць на ўсіх!
Пакой
Седзячы ў супрацьлеглых кутах,Мы спачатку моўчкі пазіраем адно на аднаго.Праз некаторы час мы пачынаем звыкаццаЗ нашай прысутнасцю,Усё ж такі Нам тут жыць разам…А ўжо на другім тыдніМы пачынаем ссоўваць ложкі.Спачатку так,Каб было магчыма трымацца за рукі,Але паступова мы прысоўваем нашыя ложкіАдзін да аднаго вельмі шчыльна.У хуткім часе мы можам заснуцьТолькі абняўшыся. І чым далей,Тым мацнешыя робяцца нашыя абдоймы.Начамі я адчуваю,Як мне цяжка дыхаць праз тое,Што ты абдымаеш мяне вельмі моцна.Потым высвятляецца,Што не так ужо і проста вызваліцца,А тым часам мне робіццаУсё больш горача і ўсё цяжэй дыхаецца.І вось я выбіраюся з ложка,Іду на кухню і наталяю смагу тым, што ёсць:Чырвоным віном з адкаркаванай пляшкі.Проста так, з рыльца.Босая, у адных майтках ды станіку,З бутэлькай віна ў руцэ я выходжу з пакоя,Каб больш сюды ніколі не вярнуцца,Замыкаючы за сабой усе магчымыя замкі.Я выкідаю ключы.На ўсялякі выпадак.
***
Што ні кажы,А ацтэкі ведалі жыццё.Нават іхні бог, што апякуецца творчасцю,Сядзіць на троне з марыхуаны.Час ад часуСваімі белымі тонкімі пальцаміАдрывае каліўца,Размінае яго,Падносіць да носа,Глыбока ўдыхае пах,Кідае пакамечанае каліўца ў ротІ доўга ганяе яго языкомАд шчакі да шчакі,Хвіліну сядзіць задуменны,Сплёўвае.І так гэты ацтэкаўскі богСядзіць усё сваё бясконцае жыццё:Адрывае і сплёўвае,Адрывае і сплёўвае…
Верш пра хлебаробаў
Марыі ПушкінайКалі-небудзь я напішуВерш пра хлебаробаў.Там будзе рэалістычна выпісаныВобраз хлебароба,Ягоныя пот і кроў,Там будзе пра жытнёвы колас,Матуліны рукі, дзяжуІ маленькае зярнятка, што стала хлебам.Калі-небудзь я абавязковаНапішу верш пра хлебаробаў.Але мне чамусьці,Усё часцей і часцей,Думаецца пра тыя зярняты,Што не здолелі прарасці.Хтосьці ўвесну шчодра рассеяўТысячы тысяч зярнят.Паводле падлікаў дзяржаўнай статыстыкі33% з іх не далі парасткаў.І вось ляжыць яно ў зямлі,І так яму горка і крыўдна,Што яно пачынае плакаць.Зерне плача.На самоце я часта чуюГэты плач.Так плача безвыходнасць.Безвыходнасць, абцяжараная зямлёю.
Свабода
Свабода - гэта калі ведаеш,Што за пачуццё асабістай выключнасціУсё жыццё будзеш расплачваццаАдзінотай.Свабода - гэта калі кожныМожа сказаць,Што першы катрэн твайго верша -Пафаснае фуфло.Таму свабода - гэта калі кожныМожа з гонарам прамовіць:“Так, я підар! Але і астатнія кандыдаты таксама!”Дарэчы, свабода - гэта яшчэ іКалі я выкарыстоўваюУ сваіх вершах словы:Підар, блядзь і піздзец.Свабода – гэта ведаць, штоПраўда заўсёды адзіная,Але ў кожнага яна Свая, боСвабода —гэта пісаць верш пра свабодуСвабодным вершам, і ведаць, штоАдзінае тваё наканаванне —Публікаваць санэты пра каханне.