Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск
Шрифт:

За вёскай сапраўды стаяў чалавек, якi трымаў маю Фiялку.

– Вы паставiлiся

прыхiльна да мяне, - сказаў ён.
– Шчаслiва. Bon voyage [шчаслiвай дарогi (фр.)]! Памятайце: пароль - Палтава.

Праз два днi я нагнаў Вялiкую Армiю i зноў стаў часцiнкай жудаснай працэсii, што iшла праз Расейскую iмперыю, пакiдаючы за сабою крывавы след.

Ну, хопiць, сябры. Гэтыя ўспамiны заўсёды прымушаюць

мяне плакаць. Калi мы трапiлi ў Варшаву, дык пакiнулi там усё: гарматы, намёты i тры чвэрцi сяброў. Але гонар Эцьена Жарара застаўся з iм. Некаторыя кажуць, што я парушыў слова гонару. Але няхай яны скажуць гэта мне ў твар. Тое, што я расказаў вам, чыстая праўда, i хаця я ўжо стары, але ў мяне хопiць сiлы нацiснуць курок, калi справа тычыцца майго гонару.

Пераклаў з ангельскай Алесь Кудраўцаў

123
Поделиться с друзьями: