Як красназорцы зямлi сцуралiся
Шрифт:
З свайго таварыства мы i не разбiралi ўсяго, а так згаварылiся карыстацца за невялiкую плату. Пры гэтым жа ўтварылi камiтэт узаемадапамогi. Тут таксама злажылiся, каб было пра
Ось так за год, другi дык i прывыклi, каб гэта пра ўсё абгаварваць (а мы кожную нядзелю збiралiся ў школу, там у нас было ўсё) ды гуртам i рабiць свае справы. А тым часам вачавiдкi ўсяго i прыбываць стала i перайначвацца.
Наша таварыства з камiтэтам завялi супольную гаспадарку. Узялi ды ўзадралi выган дый засеялi. Парасло жыта лепшае, як ва ўсiх. Вось мы гэта паглядзелi дый згаварылiся - апроч пяцi гаспадароў - усё поле абрабляць супольна. Бач, i палеткi льга зрабiць большыя, ды з машынаю льга праехацца, а таварыства наша к
таму часу ўжо i прыдбала жняярку ды двухлямешных плугоў са тры, цi што; дык з таго часу i пайшла гаворка, што красназорцы зямлi сцуралiся. А мы не то сцуралiся, а яшчэ мацней да яе прытулiлiся.– Дык вось яно як у вас, а я думаў, што i сапраўды адцуралiся ды куды выехалi, цi што, як мне тая баба нагаварыла, - загаварыў я i запытаўся: - А калi ж гэта вы пазабудоўвалiся гэтак?
– А вось за гэтыя ўсё ж гады. Скора, як стала савецкая ўлада, мы дзерава дасталi. А цяпер памаленьку i будуемся... Ну, я ўжо злезу: мне трэба вось гэтаю дарожкаю. Гэта ж вось было балота, а гуртам ужо асушылi, цяпер хоць з канём едзь.
– То бывай здароў, - адазваўся я i заматаў пугаю, а сам сабе падумаў: "Вось як мужыкi адцурваюцца зямлi". I ўспомнiлiся словы нябожчыка Мiхаля: "А розум хоць цiха, памаленечку, ды ўсё расце i паднiмаецца на ногi сярод мужыкоў".
Дык ось, браткi, i смякайце ды самi на дарогу выбiвайцеся!
1922 г.