Завяшчанне (на белорусском языке)
Шрифт:
Пан дэ Курсiль кiнуўся на яго. Я падумаў, што яны задушацца. Высокiя, адзiн худы, другi тоўсты, яны стаялi
Ён павярнуўся да мяне: "Вы мой сын. Пойдзеце са мной? Я не маю права прымусiць вас, але, калi хочаце, хадземце разам".
Я моўчкi пацiснуў яму руку, i мы пайшлi. Я ледзь не вар'яцеў.
Праз
два днi пан дэ Бурнэваль забiў на дуэлi пана дэ Курсiля. Мае браты, баючыся, каб не выбухнуў скандал, трымалi язык за зубамi. Я аддаў iм палову матчыных грошай, i яны ўзялi iх.Я абраў прозвiшча свайго сапраўднага бацькi i выракся ад законнага, але не майго iмя.
Пан дэ Бурнэваль памёр праз пяць гадоў. Я i цяпер плачу па iм.
Ён устаў, прайшоўся i стаў супроць мяне: "Вось так! Я сцвярджаю, што матчына завяшчанне - самы прыгожы, высакародны i вялiкi ўчынак, на якi здольная жанчына. Вы згодныя?"
Я падаў яму абедзве рукi: "Цалкам, сябра".
Поделиться с друзьями: