Зброя
Шрифт:
— Бывай, Макар. Я рад.
Макар адышоў.
— Ну, давай, —
Перахрысціў двуперсна.
— І ведаеш… Ты тады гэтым… неграм — і за мяне. І за мяне, сынок. За алтары запечатленныя. За ўсю нашу рагожскую старую веру.
…Ямскі экіпаж каціўся шляхам. Першыя зоры загараліся над галавою.
Білі ў маладых жытах перапёлкі. Алесь гладзіў галаву Лебедзя, і ўспамінаў, і заплюшчваў вочы, як ён.Калі васьмю месяцамі пазней людзі ў ярасці крычалі: «Зброі!», крычалі, сціскаючы пустыя кулакі, адзін з нямногіх, хто здолеў адказаць на гэты крык, быў князь Аляксандар Загорскі.
Зямля атрымала зброю.
Поделиться с друзьями: