Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Звер васпана Бэлёма (на белорусском языке)
Шрифт:

I тут Бэлём, якi падышоў апошнi, заявiў:

– А я не паеду далей, вяртаюся ў Крыкто. Цяпер мне ўжо няма чаго рабiць у Гаўры.

Фурман

адказаў:

– Як сабе хочаш, але заплацi за месца!

– Заплачу, але толькi палову, я ж адно палову дарогi праехаў.

– Мусiш заплацiць цалкам, месца ж ты атрымаў да канца.

I распачалася спрэчка, якая неўзабаве ператварылася ў зацятую сварку: Бэлём прысягаў, што ён заплацiць толькi дваццаць су, Сезэр Арлавiль даказваў, што ён мусiць заплацiць усе сорак. Яны стаялi адзiн перад адным i зацята лаялiся.

З дылiжанса вылез Канiво.

– Па-першае, сорак су ты павiнен даць бацюшку, ясна? Па-другое, мусiш даць на чарку ўсiм нам, тваiм спадарожнiкам, - на гэта, думаю, пяцьдзесят

пять су будзе даволi. Ну i Сезэру плацi дваццаць су. Ты згодны, Выскаляка?

Фурман, усцешаны, што Бэлём раскашэлiцца аж на тры франкi семдзесят пяць су, адказаў:

– Згода.

– Тады плацi.

– Я не дам нi капейкi! Па-першае, бацюшка - не доктар.

– Калi ты не расплацiшся, дык я завалаку цябе ў карэту i завязу ў Гаўр.

Волат аберуч ухапiў Бэлёма i лёгка, як дзiця, падняў угору.

Бэлёму стала ясна, што супрацiўляцца дарэмна. Ён дастаў кашалёк i адлiчыў грошы.

Пасля гэтага дылiжанс папраставаў далей, у Гаўр, а Бэлём павярнуў назад, у Крыкто, i прымоўклыя пасажыры яшчэ доўга бачылi на белай дарозе сiнюю сялянскую блузу, якая матлялася над цыбатымi Бэлёмавымi нагамi.

123
Поделиться с друзьями: