Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:
“Як ганарова ў свеце быць Маленькім кракадзілам, І працай лапак ды хваста Усхвальваць воды Ніла. І як цудоўна апасля Штодзённае турботы, У госці рыбак запрашаць У свой зубасты роцік.”

“Не! Гэта зусім не верныя словы,- сказала бедная Аліса, і яе вочкі зноў запўніліся слязьмі,- Я насамрэч ператварылася на Мэйбл і цяпер павінна жыць у яе старой маленькай хатцы, дзе нават няма

аніводнай цацкі ды... толькі і рабіць, што вучыцца! Не! Не хачу, калі я ў самрэч зрабілася Мэйбл, я застануся жыць тут! І няхай хто заўгодна спускаецца да мяне і кліча: "Хадзі да нас, сонейка!" А я адкажу: "Не пайду, пакуль не адкажыце, хто Я? І калі мне спадабаецца ваш адказ, выйду. Інакш я застануся тут, пакуль зноўку не зраблюся сабой!" – але, Аёйку!- яшчэ горш пачала плакаць Аліса,- Як жа я ХАЧУ, каб за мною прыйшлі! Я ВЕЛЬМІ стомлена сваёй самотай!”

Раптам Аліса зірнула на свае рукі і са здзіўленнем убачыла, што апранула адну з пальчатачак Труса.

“Як у мяне гэта атрымалася,- падумала яна,- Няўжо я зноўку змяншаюся?”

Яна падыйшла да століка, каб вымерыць свой рост. Ён быў не болей за 60 сантыметраў, і працягваў хутка змяншацца. Аліса здагадалася, што ў гэтым вінаваты веер, якім яна працягвала абмахвацца. Як мага хутчэй Аліса адкінула яго ад сябе.

“Толькі па шчасці я пазбегла канчатковага знікнення!- з палёгкаю вырашыла Аліса, яе напалохаў гэткі лёс, і яна была задаволена тым, што яшчэ існуе,- А цяпер у садок!”

І яна шпарка пабегла да запаветных дзверак, але яны зноў былі зачыненыя, а маленькі залаты ключык, так і застаўся ляжаць і дражніцца праз шкло стала.

“Ну вось, стала яшчэ горш за мінулы раз,- падумала беднае дзіцяці,- я яшчэ ніколі не была такой маленечкай, як зараз! І гэта ўжо занадта!”

Калі яна гэта вымавіла, яе нага нечакана паслізнулася, і ў наступны момант, плюх, Аліса па падбароддзе апынулася ў салёнай вадзе. Першай ў галаву прыйшла думка, што яна патрапіла ў мора.

“Вярнуся да дому па чыгунцы”,- вырашыла яна. (Аліса аднойчы ўжо была на моры і была ўпэўненная, што яно паўсюль такое ж, як ў Англіі. Спачатку кабінкі дзеля купання, потым маленькія дзеткі з драўлянымі рыдлёвачкамі гуляючыя ў пяску, нумары для адпачынку і напрыканцы чыгуначная станцыя.) Але хутка яна здагадалася, што плавае ва ўласных слязах, якія наплакала, калі была вышынёй у тры метры.

“І чаму ж я так шмат плакала,- дакарала сябе Аліса, пытаючыся дасягнуць берага,- Вось мне будзе кара, калі я патану ва ўласных слязах! Як гэта дзіўна! Хаця сёння ўсё навокал дзіўна.”

Раптам яна пачула нейкі пляск недалёка. І яна паплыла бліжэй, паглядзець на таго, хто быў прычынай гэткага пляску. Спачатку Аліса вырашыла, што пэўна гэта морж, альбо гіпапатам; але яна забылася наколькі маленькаю цяпер была, а велізарным зверам была звычайная мыш.

“Лепей ужо мыш, чым нікога,- вырашыла Аліса,- а што, калі папытацца з ёй паразмаўляць? Я ўпэўнена, што ў такім месцы яна проста абавязана ўмець размаўляць, а калі не, якая шкода будзе з таго, што я паспрабую.”

І яна пачала:

“О, Мыш, ці не падкажыце, як мне выбрацца на бераг? Я так стамілася ад гэтага бясконцага плавання!”

(Аліса вырашыла, што гэта найлепшы спосаб пачаць размову з незнаёмаю мышшу. Яна канечне ніколі гэтага ранней не рабіла, але раптам прыпомніла правілы, якія яна падгледзела ў старэйшага брата ў падручніку па Лацінскай Граматыцы: “Мыш - Мышы - да Мышы - з Мышшу - О, Мыш!”). Мыш толькі паглядзела ў яе бок, і Алісе нават паказалася, што Мыш ёй падміргнула, але размову не пачала.

“Можа яна не разумее па-ангельску?- падумала Аліса.- Раптам гэта французкая мыш, якая прыплыла сюды з Вільгельмам Заваявальнікам.”

(Аліса не вельмі добра ведала

гісторыю і не ўяўляла, калі гэта было.) І яна зноў паспрабавала загаварыць:

“O`u est ma chatte?” (Дзе мая котка?)

(Гэта было першым сказам ў яе падручніку па французкай мове.)

Мыш ажно выскачыла з вады і пачала дрыжэць ад жаху.

“Ай, прабачце, калі ласка, - хуценька крыкнула Аліса, бо занепакоілася, што вельмі пакрыўдзіла бедную жывёлінку.- Я зусім забылася, што вы не любіце катоў!”

“Не люблю катоў!- выгукнула Мыш, высокім апантаным голасам.- А ТЫ любіла б іх на маім месцы?!”

“Хутчэй не!- адказала Аліса супакойваючым голасам.- Толькі не злуйцеся, калі ласка. Але мне шкада, што я не магу пазнаёміць вас з маёю кошкаю Дзінай. Думаю, вы б змянілі тады свае адносіны да катоў. Яна такая ціхая і ласкавая!- Аліса працягвала, з большага дзеля сябе, павольна плаваючы па вадзе?- А як яна мурмоча, калі сядзіць ля агню і вылізвае свае лапы і мысачку! А якая ж яна мяккая! І як яна цудоўна ловіць мы... Аёй! Я прашу прабачэння,- зноў закрычала Аліса, бо ўбачыла што Мыш натапырылася ад носа да хваста. Яна смяротна пакрыўдзілася,- я даю слова, што болей не буду аб ёй размаўляць!”

“Даеш слова!- енчыла Мыш, якая дрыжэла ўсім целам.- Як ты ўвогуле магла пачаць са мной гэткую размову! Нашая сям'я заўжды НЕНАВІДЗЕЛА катоў: брыдкіх, нізкіх, вульгарных істотаў! Я нават слова гэтага не жадаю чуць!”

“Добра, добра, добра!- сказала Аліса, вырашыўшы, як мага хутчэй змяніць тэму.- А якія вашы адносіны да сабак?”

Мыш не адказала, і Аліса шпарка працягнула:

“У нашых суседзяў жыве такі цудоўны маленькі сабачка! Маленькі яснавокі тэр’ерчык, у яго такая доўгая кудзерыстая поўсць! Як ён спрытна прыносіць палку, калі яе кінуць, а потым будзе сядзець і чакаць пачастунка, а яшчэ ён такі разумненькі і так шмат чаго ўмее... Я і то так бы не змагла... Ён належыць аднаму фермеру, і па ягоных словах, каштуе вялікую колькасць грошаў! А яшчэ ён ва ўсім наваколлі перабіў усіх пацукоў і... Ай, Людцы!- згоршана крыкнула Аліса, - Я зноў вас пакрыўдзіла!”

Мыш цвёрда адплывала прэч, уздымаючы вялікія хвалі.

Аліса пачала размаўляць так мякка і лісліва, як толькі ўмела:

“Мышачка, даражэнькая! Вярніцеся, я больш не буду казаць ані пра катоў, ані пра сабак, калі вы іх не любіце!”

Урэшце Мыш супакоілася і паплыла да Алісы. Яе мыска была вельмі бледнай (напэўна ад злосці, вырашыла Аліса) і прамовіла ціхім дрыжачым голасам:

“Нам трэба рухацца на бераг, а ўжо там я паведамлю табе сваю гісторыю, і ты адразу зразумееш, чаму я ненавіджу катоў і сабак!”

Яны зрабілі гэта ў патрэбны час, бо за імі на бераг паплыў шэраг разнастайных звяроў ды птушкак, якія патрапілі ў ваду. Сярод іх былі Кач, Дадо, Лоры, Арлядзіт і шмат не менш дзівосных істотаў. Аліса плыла наперадзе, а за ёй і ўся астатняя грамада.

Глава ІІІ

Сход ва Уцёках і Доўгая Хвасторыя

На беразе сабралася насамрэч дзівосная талака - птушкі з прамоклым пер’ем, жывёлы са зліпшайся поўсцю, усе былі мокрымі ды злымі.

Найгалоўным пытаннем было, якім чынам абсохнуць. Усе адразу ж пачалі прапанаваць свае варыянты, як гэта зрабіць. І праз колькі часу для Алісы было чымсьці натуральным размаўляць з імі так, нібы яны знаёмыя ўжо шмат год. Яна адразу ж пачала доўгую спрэчку з Лоры, які вычарпаўшы ўсе свае аргументы вымавіў: “Я старэйшы за цябе і ведаю лепш”. Аліса спыталася, колькі таму год, на што Лоры не даў адказу, што вельмі не задаволіла Алісу, але яна вырашыла адчапіцца.

Урэшце ініцыятыву вырашыла ўзяць на сябе Мыш:

Поделиться с друзьями: