Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

Аліса вырашыла, што гэта добрая магчымасць збегчы. Яна пабегла і бегла ажно пакуль не запыхалася, а шчанюковы брэх не пачаў гучаць ціха-ціха.

“І ўсё ж такі - гэта быў даволі файны сабачка!- прамовіла Аліса, калі прысланілася да казяльца, каб аддыхацца, абмахваючы сябе адным з яго лістоў.- Я б магла навучыць яго разнастайным фокусам, калі... калі б толькі была патрэбнага памеру! Мамачкі! Я амаль што забылася, што мне трэба вырасці! Але ж толькі як? Дайце падумаць - дзеля гэтага, я патрэбна што-небудзь з’есці, альбо выпіць, але што?”

Гэта было насамрэч цікавае пытанне. Аліса азірнулася, вакол былі толькі кветкі і зёлкі, але нічога, што б яна магла з’есці ці выпіць. Аліса знайшла толькі грыб памерам з яе саму.

Яна паглядзела пад ім, абышла вакол, урэшце вырашыла паглядзець на ягоную шапку.

Яна паднялася на пальчыкі, зірнула ўгару і сустрэлася вачыма з вялікім Вусенем, які сядзеў, склаўшы на грудзях рукі і паліў кальян, не звяртаючы ані на што ўвагі.

Глава V

Аліса і Вусень

Колькі часу Аліса і Вусень назіралі адно за адным у цішыні. У рэшце Вусень вяцягнуў мундштук кальяну з роту і прамовіў абыякава-сонным голасам:

– Ты хто такая?

Гэта не надта нагадвала пачатак размовы. Аліса робка адказала:

– Я не ўпэўнена, сэр, хто я зараз – Я ведаю КІМ я была з ранку, але з гэтага часу я столькі разоў змянялася!

– Што ты маеш на ўвазе?- сур’ёзна спытаў Вусень.- Растлумач!

– МНЕ цяжка адказаць,- задумалася Аліса, - ведаеце...

– Не ведаю,- сказаў Вусень.

– Я не магу вам гэта растлумачыць,- ветліва прамовіла Аліса,- таму што сама гэта не разумею; але ж я сёння столькі разоў мяняла свой памер, што і сама заблыталася.

– Няўжо?- спытаў Вусень.

– Можа зараз для вас гэта натуральна,-сказала Аліса,- але калі вы ператварыцеся на кукалку, а потым на матылька, ці ж вы не здзівіцеся?

– Зусім не.

– Але ж, думаю, вы будзеце сябе адчуваць дзіўна,- заўважыла Аліса,- Ва ўсякім выпадку, Я сябе гэдак адчуваю.

– Ты?- фанабэрыста сказаў Вусень.- Хто гэта - ТЫ?

Размова вярнулася на пачатак. Аліса адчувала сябе раздражнённай ад падобных заўваг, таму сур’ёзна адказала:

– Я лічу, што вы ПЕРШЫ павінны адказаць, хто вы.

– Чаму?- здзівіўся Вусень.

Гэта была чарговая загадка, на якую Аліса не ведала адказу, а паколькі Вусень сам быў не ў настроі, яна адвярнулася і пайшла.

– Вярніся!- клікнуў яе Вусень.- Я павінен табе штось сказаць!

Алісу гэта зацікавіла і яна вярнулася да грыба.

– Стрымлівай сябе,- заўважыў Вусень.

– Гэта ўсё?- спыталася Аліса, стрымліваючы раздражненне.

– Не!- адказаў Вусень.

Аліса пачала чакаць, часу ў яе хапала, а Вусень, палічыла яна, насамрэч мог падказаць штось добрае. Колькі хвілін доўжылася маўчанне, але ў рэшце Вусень апусціў свае рукі, выцягнуў кальян з роту і сказаў:

– Так ты лічыш, што змянілася?

– Думаю, так,- адказала Аліса,- Я не магу ўспомніць тое, што ведала заўжды і ледзь не кожныя дзесяць хвілін мяняю свой рост!

– Напрыклад, што ты не можаш успомніць?

– Ну, напрыклад, я паспрабавала расказаць “Як добра пчолцы працаваць”, але словы былі непадобнымі!- сумна адказала Аліса.

– Хм, раскажы лепш “Татку Вільяма”- прапанаваў Вусень.

Аліса па-акцёрску склала рукі і пачала:

– Татка Вільям,- спытаўся юнак,-ты стары, І валоссе бялюткае маеш, Паміж тым твае ногі заўжды да гары - Што ва ўзросце сваім вычвараеш? Так стары адказаў:- Калі быў юнаком Я лічыў: “Для мазгоў гэта шкодна”. Але зараз, калі стаў старым дураком, На руках я хаджу бесклапотна. – Ты стары,- сын пытаў,- як я ўжо гаварыў І тлусты, як пазадак свінячы, Але
ж цяжкае сальта назад ты зрабіў -
Як ты гэткі кульбіт растлумачыш? – Ў маладосці я гібкасць,- стары гаварыў І сівой галавою хістаў,- Развіваў гэтай маззю - па шылінгу скрынь Калі хочыш, на спробу прадам? – Ты стары і бяззубы,- нашчадак спытаў,- Можаш есці тольк вадкія кашы; Але разам з касцямі гуся скаштаваў - Што ты, бацька, на гэта адкажаш? – Ў маладосці я лепшым суцяжнікам быў, Нават з маткай тваёю судзіўся; І цяперча мой рот без ніякіх зубоў Самым моцным у свеце зрабіўся. – Ты старэнькі і бачыш не лепей крата, Падкажы, як хапіла адвагі, Утрымаці на кончыку носа вужа Не згубіўшы пры тым раўнавагі? – До на сёння, юнак, а цяперча бяжы Ты у гулі з сябрынай сваёю. Ці прыступкі на лесвіцы буду лічыць Я тваёю дурной галавою.

– Ты ўсё пераблытала,-сказаў Вусень.

– Не, ну канечне некаторыя словы я сказала не так,- робка заўважыла Аліса.

– Ты РАШУЧА ЎСЁ сказала не так,- рашуча прамовіў Вусень, і яны зноў колькі хвілін маўчалі.

Вусень пачаў размову першым.

– А якога б ты хацела быць памеру?- пацікавіўся ён.

– Вох, мне цяжка адказаць адразу, але мне б хацелася мяняцца не так часта, ці ж вы ведаеце...

– Не ВЕДАЮ,- перапыніў Вусень.

Аліса зноў замаўчала, з ёй ніколі так часта не спрачаліся, і таму яна была ў даволі разгубленым стане.

– А ці задавальняе цябе твой цяперашні памер?- спытаў Вусень.

– Ой не, мне хацелася б быць не такой МАЛЕНЬКАЙ,- адказала Аліса,- восем сантыметраў, гэта такі благі рост!

– Гэта выдатны рост!- злосна адказаў Вусень і выцягнуўся ва ўсю даўжыню, яна была якраз восем сантыметраў.

– Але ж я не гэта мела на ўвазе!- ледзь стрымліваючы слёзы сказала Аліса, а пра сябе падумала,- Як жа ж тут лёгка каго-небудзь пакрыўдзіць!

– З цягам часу прызвычаешся,- супакоіў яе Вусень, потым зноў сунуў кальян у рот і пачаў паліць.

Аліса зноў робка прынялася чакаць. Праз хвіліну ці дзве Вусень зноў выцягнуў кальян з роту, пазяхнуў, усхамянулася. І папоўз у траву, потым нечакана вярнуўся і прамовіў:

– З аднаго боку адкусіш - паменшышся, з іншага - падрасцеш!

– З аднаго БОКУ чаго?-падумала Аліса

– Грыба!- казаў Вусень, быццам пачуўшы яе думкі, і праз імгненне знік.

Аліса ўважліва пазірала на грыб на працягу хвіліны, пытаючыся зразумець, дзе ў таго бакі, бо грыб быў круглым. Урэшце яна рашуча падыйшла да грыба і абхапіла, на колькі гэта было магчыма, яго рукамі і адламала з кожнага боку па кавалку.

– І які з іх які?- спытала сябе яна, а потым адкусіла ад правага кавалку. У наступны момант яна адчула, як штосці моцна стукнула яе ў падбароддзе - гэта былі яе уласныя ступні!

Аліса моцна спалохаляся такой змены, яна нават не заўважыла, як гэта здарылася. Таму адразу паспрабавала дацягнуцца да другога кавалка. Але яе падбароддзе было так блізка да ступняў, што дацягнуцца да рота было цяжкавата. Урэшце яна зрабіла неверагоднае і скаштавала ад левага кавалку.

– Уф! Галава ўрэшце вольная!- сказала Аліса ў захапленні, якое ў наступнае імгненне змяніў жах, калі яна заўважыла, што не бачыць сваіх плячэй. Яна паглядзела ўніз і адзінае, што ўбачыла, была вялічэзнай даўжыні шыя, якая моцна ўзвышалася па-над морам зеляніны.

Поделиться с друзьями: