Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Усё дарма, - сказаў Сiняя Барада.
– Настаў твой смяротны час!
Ён ухапiў яе адной рукою за валасы, другой падняў свой страшны кухонны нож i ўжо мерыўся быў адсячы ёй галаву... Бедная кабета зiрнула на мужа змярцвелымi вачыма i апошнi раз папрасiла:
– Дай мне яшчэ хоць адно iмгненне.
– Не, не!
– адказаў ён.
– Бог за цябе памолiцца.
Ён падняў руку i...
У гэтую хвiлiну пачуўся такi моцны грукат у браму, што ад нечаканасцi Сiняя Барада спынiўся. Брама не вытрымала, расчынiлася, i на двор уляцелi два коннiкi. Яны адразу выхапiлi шпагi i кiнулiся да Сiняе Барады.
Убачыўшы
Сталася так, што ў Сiняе Барады зусiм не было спадкаемцаў, i ўсе яго скарбы засталiся ягонай жонцы. Адну частку мужавага багацця яна выкарыстала, каб выдаць сястру Ганну за маладога пана, якi быў даўно ў яе закаханы; на другую - купiла братам капiтанскiя чыны, а за астатняе - сама згуляла вяселле з вельмi сумленным i добрым чалавекам, з якiм хутка забылася на ўсё гора, што ёй давялося перажыць з Сiняю Барадой.
Мараль
Жанчын цiкаўнасць часта спакушае,
Але нярэдка iх раскаянне чакае.
I прыкладаў таму - нямала кожны дзень.
Такi капрыз - нiкчэмная патрэба:
Яго здаволiш - i знiкае ён, як цень,
А вось плацiць пасля занадта доўга трэба.
Другая мараль
Жыцця не трэба ведаць дасканала
I розум не вялiкi трэба мець,
Каб, прачытаўшы казку, зразумець,
Што так, бадай, спрадвеку не бывала.
Хто бачыў дзе мужоў такiх жахлiвых,
Што патрабуюць ад жанчын таго, што немажлiва?
Хай i раўнiвы муж - таго не бачна звонку,
Бо ён заўжды iмкнецца ўлашчыць сваю жонку.
I ўжо якая б нi была ў мужа барада,
Сказаць не проста, хто ў сям'i сапраўдны гаспадар.
КОТ У БОТАХ
Памёр адзiн млынар i пакiнуў сваiм тром сынам толькi млын, асла ды ката. Спадчыну дзялiлi нядоўга; нават суддзю з падсудкам не клiкалi, бо з гэтымi, вядома, нiчога не засталося б ад такога небагатага набытку. Старэйшы брат узяў сабе млын, сярэднi - асла, а малодшаму дастаўся кот.
Вельмi смуткаваў малодшы брат, што выпаў яму такi горкi лёс.
– Добра маiм братам, - казаў ён.
– Калi будуць жыць разам, дык i на хлеб змогуць сабе зарабiць. А я - з'ем свайго ката, зраблю з яго скуры рукавiцы, а потым - хоць ты з голаду пухнi.
Пачуў Кот гэтыя словы, але выгляду не падаў. I сказаў такiм разважным i сур'ёзным голасам:
– Не журыцеся, мой гаспадару, дайце мне лепей якую торбу ды купiце боты каб мне было ў чым лазiць па кустах. А тады ўбачыце, што не такая ўжо благая вам выпала доля, як здаецца.
Хлопец, вядома, не даў Катовым словам вялiкае веры. Але й не збезнадзеiўся, бо хто яго ведае, можа, i праўда, Кот дасць яму якое рады ў няшчасцi. Хлопец часта бачыў, як спрытна Кот лавiў пацукоў i мышэй: то павiсаў на адных лапах, то хаваўся ў муцэ ды прыкiдваўся мёртвым.
Неўзабаве Кот атрымаў усё, чаго прасiў. Ён адразу хвацка нацягнуў боты, закiнуў за плечы торбу i, узяўшы яе абедзвюма пярэднiмi лапамi за матуз, рушыў у лес, дзе вадзiлася многа трусоў. У торбу ён насыпаў вотруб'я, заечай капусты, а сам лёг на зямлi i, удаўшыся за мёртвага, пачаў
чакаць, калi якое трусяня, не надта яшчэ абазнанае ва ўсякiх хiтрасцях свету, залезе ў торбу, каб пачаставацца пакладзенымi туды ласункамi.I толькi паспеў ён легчы, як адразу з радасцю ўбачыў, што нейкае легкадумнае трусяня ўжо капошыцца ў торбе. Кот, не марудзячы, зашморгнуў матуз, схапiў труса i бязлiтасна яго забiў.
Горды здабычай, ён рушыў да караля i папрасiў мовiць перад iм слова. Ката пусцiлi ў пакоi Яго Вялiкасцi. Увайшоўшы, Кот нiзка пакланiўся каралю i сказаў:
– Вашамосць, гэтага труса мне даручыў паднесцi вам ад свайго iмя пан маркiз дэ Карабас (такое iмя яму ўздумалася даць свайму гаспадару).
– Ну што ж, - адказаў кароль, - скажы свайму гаспадару, што я яму дзякую i вельмi рады яго падарунку.
Другi раз Кот схаваўся ў жыце i зноў разгарнуў сваю торбу, а калi ў яго ўлезлi дзве курапаткi, зацягнуў матуз i злавiў абедзвюх. Потым, як i труса, ён занёс курапатак да караля. Кароль прыняў падарунак iзноў з вялiкiм задавальненнем i загадаў даць Кату гасцiнца.
Так два цi тры месяцы Кот насiў каралю дзiчыну, упаляваную нiбыта яго гаспадаром. I аднойчы даведаўся, што кароль са сваёю дачкой, найпрыгажэйшаю прынцэсаю ў свеце, збiраецца выправiцца на шпацыр па беразе рэчкi. Вось i кажа ён свайму гаспадару:
– Калi вы паслухаецеся маёй парады, дык будзеце шчаслiвы да канца сваiх дзён. А дзеля гэтага вам трэба зрабiць адно: пайсцi да рэчкi i там, дзе я пакажу, залезцi ў ваду. Усё астатняе я зраблю сам.
Маркiз дэ Карабас паслухаўся Ката i зрабiў усё, як той яму нараiў, хоць, праўду кажучы, зусiм не разумеў, навошта ўсё гэта трэба.
I вось сядзiць ён у вадзе, а побач якраз праязджае кароль. Тут Кот як закрычыць:
– Ратуйце! Ратуйце! Маркiз дэ Карабас топiцца!
Пачуўшы гэтыя крыкi, кароль высунуў галаву з карэты i, пазнаўшы Ката, якi столькi разоў насiў яму дзiчыну, адразу загадаў сваёй варце хутчэй бегчы i дапамагчы маркiзу дэ Карабасу.
Пакуль небараку маркiза выцягвалi з рэчкi, Кот падышоў да карэты i сказаў каралю, што калi яго гаспадар купаўся, нечакана з'явiлiся злодзеi i ўкралi ўсё яго адзенне, хоць ён, Кот, крычаў на ўсю сiлу: "Трымай iх! Трымай злодзеяў!" (Адзенне ж хiтрун схаваў пад вялiкiм каменем.)
Кароль адразу загадаў служкам пры сваiм гардэробе паехаць i прывезцi пану маркiзу дэ Карабасу адзiн з найлепшых сваiх гарнiтураў. Калi маркiз апрануўся, кароль сустрэў яго вельмi ласкава. А таму, што прыгожае адзенне, якое маркiзу прывезлi, вельмi яму пасавала (а ён i сам з сябе быў хлопец ладны ды зграбны), то каралеўская дачка адразу яго ўпадабала. I варта было маркiзу дэ Карабасу два-тры разы зiрнуць на каралеўну з пашанай i трошкi з пяшчотай, як яна закахалася ў яго без памяцi.
Кароль запрасiў маркiза ў карэту, i далей яны паехалi разам. Кот вельмi радаваўся, што яго планы пачынаюць спраўджвацца. Ён пабег наперад i, убачыўшы на сенажацi сялян, якiя касiлi траву, сказаў iм:
– Гэй, людзi добрыя, касцы! Ведайце: калi вы не скажаце каралю, што гэтая сенажаць належыць маркiзу дэ Карабасу, вас усiх патаўкуць на дробны мак!
Кароль сапраўды спытаў у касцоў, чыю гэта сенажаць яны косяць?
– Маркiза дэ Карабаса, - адказалi яны ўсе хорам, бо Катова пагроза вельмi iх напалохала.