Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

Заўвага:У высушаным стане гэта выбуховае рэчыва робіцца небясьпечным пры ўдарах. Нават ягонае падзеньне з рук на падлогу можа справакаваць дэтанацыю. Не выпускай яго з рук, таварыш!

1.7

Таварыш!

Калі ты ня можаш усяго гэтага зрабіць, не сумуй – зрабі сабе проста порах!

Порах – гэта слабое выбуховае рэчыва. Ён складаецца з каліевай сэлітры (85%), вугалю (12%) і серы (3%).

Парады па прыгатаваньні:

Усё перамяшаць.

Заўвага:без заўвагаў.

Разьдзел 2.

ВЫБУХОВЫЯ РЭЧЫВЫ,

НЕАБХОДНЫЯ ПРАЦОЎНАМУ

Ў ДРУГУЮ ЧАРГУ.

2.1

Таварыш!

Зрабі сабе французскі аманал!

Французскі аманал – гэта слабое выбуховае рэчыва. Складаецца ён са стэарынавай кіслаты, аміячнае сэлітры і алюмініевага парашку.

Парады па прыгатаваньні:

Французскі аманал – гэта сумесь аміячнае сэлітры (86%), стэарынавае кіслаты (6%) і парашку алюмінію (8%). Па сваіх выбуховых характарыстыках рэчыва горш айчыннага аманалу. Выбухае толькі ў сьціснутым стане. Але калі ў цябе ёсьць магчымасьць скарыстацца дэтанатарам, гэта мяняе ўсё.

Заўвага:патрабуе дэтанатара!

2.2

Таварыш!

Трытруол!

Трытруол – гэта магутнае выбуховае рэчыва, якое звычайна складаецца з тэтрылу (75%) і толу (25%).

Парады па выкарыстаньні:

Гэта выбуховае рэчыва надзеленае вялікай выбуховай сілай і зьяўляецца надзвычай небясьпечным. Выкарыстоўваецца для руйнаваньня збудаваньняў, у артылерыйскіх снарадах, для падрываў чыгунак, пры іншых будаўнічых працах.

Заўвага:дэтанатар!

2.3

Таварыш!

Не ўпадай у адчай! Ёсьць яшчэ аматол!

Аматол – гэта таксама магутнае выбуховае рэчыва. Аматол складаецца з аміячнае сэлітры (80%) і толу (20%).

Парады па прыгатаваньні:

Гэтае выбуховае рэчыва валодае магутнай выбуховай сілай і зьяўляецца надзвычай небясьпечным. Выкарыстоўваецца для зьнішчэньня збудаваньняў, у артылерыйскіх снарадах, бомбах і проста так.

Заўвага:утварае небясьпечныя спалучэньні зь медьдзю і латуньню!!!

2.4

Таварыш!

Зрабі-ка астраліт!

Астраліт – гэта магутнае (!) выбуховае рэчыва. Складаецца яно з аміячнае сэлітры (66%) і гідразілу (33%).

Парады па прыгатаваньні:

Віншуем цябе: гэта – наймагутнейшая з усіх вядомых выбуховак! Астраліт надзелены надзвычай магутнай выбуховай сілай (у 20 разоў магутнейшай за траціл). Хуткасьць дэтанацыі – 9 км/с. Пры ўсёй сваёй магутнасьці не выкарыстоўваецца, напрыклад, вайскоўцамі, паколькі дэструктуецца цягам чатырох дзён з моманту прыгатаваньня. А прыгатаваць яго пры ўсім пры гэтым можа КОЖНЫ шкаляр, які ведае сьпіс складнікаў. Складнікі: аміячная сэлітра (выкарыстоўваецца ў народнай гаспадарцы), гідразіл (выкарыстоўваецца ў ракетабудаваньні, фармацэўтыцы і народнай гаспадарцы). Для таго, каб зрабіць астраліт, неабходна зьмяшаць аміячную сэлітру з гідразілам у прапорцыі 2 да 1.

Заўвага:складнікі надвычай таксычныя, трымаць іх у руках небясьпечна для жыцьця. Але выпусьціць іх з рук яшчэ больш небясьпечна.

2.5

Таварыш!

Зрабі грымучую ртуць!

Грымучая ртуць – гэта магутнае выбуховае рэчыва. Вырабляецца яна з азотнай кіслаты, ртуці і сьпірту.

Парады па прыгатаваньні:

Прыгатаваньне гэтай выбухоўкі небясьпечнае для жыцьця, прычым ня толькі твайго, таму лепш яе наагул не рабіць. Усё ж, для прыгатаваньня трэба зьмяшаць азотную кіслату, ртуць і сьпірт. Атрыманая сумесь заліваецца ў пляшку і цяпер, калі раптам ты гэтую

пляшку разаб’еш, прагучыць фантастычны выбух. Паспрабуй як-небудзь – зрабі гэта!

Заўвага:вельмі небясьпечна! Нават калі ты і не разаб’еш пляшку, усё адно атруцішся парамі ртуці (насьмерць).

2.6

Таварыш!

Вось яшчэ адна штука – нітрагуанідын!

Штука гэтая складаецца зь сернай кіслаты і нітрату гуанідыну.

Парады па прыгатаваньні:

Серная кіслата павінна мець канцэнтрацыю ня менш як 95%. У эмалевы кубак наліваецца серная кіслата, кубак ставіцца на сьнег або лёд. У кубку паступова распускаецца нітрат гуанідыну, пры гэтым тэмпэратура раствору не павінна падымацца вышэй за 10 градусаў Цэльсія. Пасьля распусканьня нітрату гуанідыну сумесь страціць сваю празрыстасьць і пачне нагадваць малако. Таварыш – гэта не малако! Цяпер сумесь выліваецца ў халодную ваду зь лёдам, пасьля гэтага трэба пачакаць пакуль усе крысталы гуанідыну распусьцяцца. Потым сумесь фільтруецца і шчыльна прамываецца.

Заўвага: вельмі небясьпечна! Да таго ж гэтая выбухоўка надзвычай адчувальная да цяпла. Ня грэй яе!

2.7

Таварыш!

Зрабі сабе тэрміт!

Тэрміт, таварышу – гэта запальваючая сумесь. Робіцца тэрміт з аксыду жалеза, парашку алюмінію і серы!

Парады па прыгатаваньні:

Мэталічная сумесь, якая пры згараньні дае вельмі высокую тэмпэратуру – каля 3000 градусаў Цэльсія! Гэтую ўласьцівасьць можна выкарыстоўваць для вырабу магутных запальвальных бомбаў, разумееш, да чаго мы вядзем? Для прыгатаваньня тэрміту трэба проста зьмяшаць 75% аксыду жалеза (іржы) і 25% алюмінію. Сам тэрміт запальваецца пры досыць высокай тэмпературы, таму ў сумесь дадаюць серу, якая пры запальваньні дае тэмпэратуру, дастатковую для запальваньня тэрміту.

Заўвага: вось на што нам сера!

2.8

Таварыш!

А супэртэрміт?!!

Супэртэрміт, таварыш – гэта таксама запальвальная сумесь. А складаецца яна з бэнзыну, машыннага масла, парашку алюмінія і аксыду жалеза (іржы).

Парады па прыгатаваньні:

Гэтая запальвальная сумесь гарыць зь вельмі высокай тэмпэратурай, здольнай расплавіць амаль кожны мэтал (тэмпэратура гарэньня амаль такая, як і ў тэрміту). Вельмі небясьпечная рэч, каб ты ведаў. Тым ня менш, што асабліва прыемна, – вырабіць яе таксама можа КОЖНЫ вучань. Складнікі: бэнзын – 44%, масла – 20%, аксыд жалеза – 16%, парашок алюмінія – 20%.

Заўвага: ня кожны вучань здагадваецца пра свае магчымасьці, памятай пра гэта, таварыш!

Разьдзел 3.

НА ЗАЦЕМКУ РАБОЧАМУ:

ЯК ЗРАБІЦЬ ДАМАШНЮЮ БОМБУ, НЕ ПРЫЦЯГВАЮЧЫ ДА СЯБЕ ЎВАГІ АНТЫНАРОДНАГА РЭЖЫМУ.

Таварыш!

Для вырабу бомбы назапась складнікаў. Складнікі, неабходныя для вырабу бомбы, можна і неабходна купіць на гандлёвых прадпрыемствах народнагаспадарчага профілю ці адбіць у антынароднага рэжыму, не прыцягваючы да сябе ўвагі зь яго боку. Табе спатрэбіцца:

Папера (можна дастаць у пунктах прыёму макулатуры, на дрэваапрацоўчых камбінатах ці вырабіць самастойна (гл. наступную брашуру сэрыі «Бібліятэка рабочага»)

Цьвікі (доўгія такія, мэталічныя штукі)

Тоўстая драціна (тоўстая, таварышу!)

Клей (Таварыш! Выкарыстай свой клей з карысьцю!)

Моцныя ніткі (!)

Сэлітра (вытворчасьць, гандлёвыя ўстановы народнагаспадарчага профілю, антынародны рэжым)

Стапін (???)

Магній (антынародны рэжым, толькі антынародны рэжым!)

Поделиться с друзьями: