Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

— Да мяне! Да мяне! Эльфы і людзі! Да мя'не, мая кроў! — закрычаў ён, і голас ягоны загучаў нібы горн у даліне.

Усе гномы з Дайнам разам, нават не шыхтом, а паасобку, рушылі наперад. Разам з імі атакавала і шмат людзей з Возера, бо Бард не здолеў іх затрымаць, а з іншага боку спусцілася шмат эльфаў-дзідароў. Зноў паніка завалодала гоблінамі, густа падалі трупы, пакуль уся даліна не пакрылася іх чорнымі мярзотнымі кучамі. Варгі разбегліся, і Торын урубіўся ў шэраг целаахоўнікаў Больга. Але прабіць яго не здолеў.

Ужо за ім сярод мёртвых гоблінаў ляжала шмат людзей ды гномаў, і шмат эльфаў, якія маглі б яшчэ доўгія вякі весела жыць

у сваіх лясах. Даліна пашыралася, і ціск атакі слабеў. Надта мала было ваяроў. Ніхто не вартаваў флангаў. Хутка тыя, хто атакаваў, ператварыліся ў тых, каго атакавалі, вакол іх самкнулася пакуль яшчэ шырокае кола юблінаў ды ваўкоў, якія сабраліся зноўку. 3 выццём і віскам гвардыя Болыа рушыла на іх шэрагі, нібы марская хваля на сцены з пяску. Сябры не маглі дапамагчы, бо з Гары атакавалі з падвойнай сілай, і з кожнага боку людзі і эльфы павольна адступалі.

У глыбокім смутку пазіраў на ўсё гэтае Більба. Стаяў ён сярод эльфаў на Крумкачовай Строме, часткова таму, што адсюль было лягчэй уцячы, а часткова (тое казала ягоная Хватаўская частка) таму, што, калі б надышоў час апошняй, адчайнай бойкі, хобіт наш жадаў бы абараняць Караля Эльфаў. Скажу, што і Гэндальф таксама быў там, сядзеў на зямлі ў задуменні. Верагодна, таваў на сканчэнне нейкі чароўны выбух.

I, здавалася, канец ужо непадалёк. «Хутка, — падумаў Більба, — гоблшы зоймуць браму, а нас усіх пераб'юць ці згоняць уніз ды возьмуць у палон. Ну, нават плакаць хочацца. Праз столькі прайшоўшы — так скончыць. Па мне, то лепей бы стары Драк застаўся жывы на гэтых нікчэмных скарбах, бо ўсё дастанецца клятым чорным пачварам, каб іх! Стары небарака Бамбур, і Балін, і Філі, і Кілі, і астатнія… дрэнна скончылася ўсё, дрэнна. I Бард, і людзі з Возера, і вясёлыя эльфы… Няшчасны я! Чуў я песні пра паразы, пра ваяроў, якія змагаліся да апошняга і загінулі, не страціўшы гонару. Нібы параза можа быць славутай і шляхетнай. Здаецца, анічога няма тут славутага, непрыемна толькі, калі не сказаць горш. Жадаў бы я быць як мага далей адсюль».

Тым часам вецер раздзёр хмары, і з Захаду прабілася чырвонае святло. Раптоўнае святло прымусілаБільбапавярнуцца ды зірнуць угору. I закрычаць уголас: з таго, што ён убачыў, аж сэрца скочыла ў грудзёх — цёмныя постаці, маленькія, але велічныя ў промнях вечаровага сонца.

— Арлы! Арлы! — закрычаў ён. — Арлы прыляцелі!

Більбавы вочы рэдка памыляліся. Шэраг за шэрагам, разам з ветрам ляцела вялікая колькасць арлоў. Напэўна, яны сабраліся з усіх гняздоўяў Поўначы.

— Арлы! Арлы! — крычаў Більба і танчыў, і махаў рукамі.

Хоць эльфы і не бачылі яго, дык, напэўна ж, пачулі. Хутка яны падхапілі крык, і той панёсся па даліне. Шмат здзіўленых вачэй зірнула ўверх, хоць убачыць птушак можна было толькі з паўднёвага адгор'я Гары.

— Арлы! — закрычаў Більба яшчэ раз, але ў гэты момант камень, які шпурнулі зверху, цяжка ўдарыў па ягоным шаломе. Більба паваліўся на зямлю, і яго агарнула цемра.

Частка 18

ШЛЯХ ДАХАТЫ

Калі Більба апрытомнеў, то пабачыў, што ляжыць на пляскатых халодных камянях Крумкачовай Стромы, і побач — зусім нікога. Празрыстыя, халодныя нябёсы былі над ім. Беднага хобіта калаціла, змёрз ён жудасна, але галава палала агнём.

— Дык што ж здарылася? — спытаў ён у сябе. — У любым выпадку, да ліку памерлых герояў я пакуль не належу. Аднак перайсці да такога становішча, здаецца мне, час і магчымасць яшчэ ёсць.

Ён сеў, скрывіўшыся

ад болю. У даліне жывых гоблінаў бачна не было. Праз пэўны час у галаве трошачкі праяснілася, і ён заўважыў эльфаў, якія хадзілі ніжэй, каля скал. Хобіт пацёр вочы. Відавочна, непадалёк на раўніне яшчэ стаяў лагер, і, калі вочы не падманвалі, нехта хадзіў да Брамы і ад яе. Гномы зацята раз-біралі рэшткі сцяны. I над усім панаваў смяротны спакой. Ані крыкаў, ані водгулля песень. Здавалася, туга павісла ў паветры.

— Перамога, у рэшце рэшт! — выгукнуў хобіт. — I невясёлая ж тое, здаецца, справа.

Раптам ён заўважыў чалавека, які ўскараскаўся на Строму і скіроўваўся да яго.

— Гэй, прывітанне! — паклікаў хобіт дрыготкім голасам. — Прывітанне! Якія навіны?

— Чый там голас чуецца сярод камення? — сказаў чалавек, спыніўшыся ды ўзіраючыся некуды над Більбавай галавой. Тут Більба ўспомніў пра пярсцёнак!

— Вох, такія, значыць, справы! — сказаў ён сабе. — I нябачнасць мае свае недахопы. Інакш, можа быць, ноч я правёў бы прыемна на цёплым ды мяккім ложку.

— Гэта я, Більба Торбінс, кампаньён Торына! — закрычаў хобіт, паспешліва сцягваючы пярсцёнак.

— Добра, што я знайшоў цябе, — сказаў чалавек і крочыў да яго. — Мы доўгі час цябе шукалі, бо ты патрэбны. Шмат народу загінула, і цябе палічылі б сярод забітых, калі б не Гэндальф. Ён казаў, што апошні раз твой голас чулі менавіта тут. Мяне паслалі, каб я пры канцы сюды зазірнуў. Ты цяжка паранены?

— Здаецца, не, толькі атрымаў моцны ўдар па галаве, — сказаў Більба. — А паколькі меў шалом ды даволі цвёрды чэрап, абышлося. А вось ногі нібы салома, зусім не трымаюць.

— Я данясу цябе да лагеру ў даліне, — сказаў чалавек і лёгка падхапіў хобіта.

Чалавек стаўся спрытным ды жвавым, праз нейкі час ён апусціў Більба перад намётам пасярод лагеру. Там стаяў Гэндальф з рукою на тальмаху. Нават чараўнік не пазбег небяспекі, а сярод войска здаровых і ўвогуле бракавала.

Гэндальф надзвычай узрадаваўся, убачыўшы Більба.

— Торбінс! — выгукнуў ён. — Неверагодна! У рэшце рэшт — жывы! Я нават здзіўляцца пачаў, ці не пакінула цябе твая ўдача! Цяжкія былі нашы справы, дрэнныя, ледзь не гібельныя. Але пра тое — пазней. Зараз жа — заходзь! — дадаў ён больш сувора.

— Цябе клічуць!

I разам з хобітам зайшоў у намёт.

— Прывітанне табе, Торын! — сказаў ён. — Я прывёў яго.

У намёце ляжаў Торын Дубатарч, цяжка, шмат разоў паранены. Ягоная пабітая браня ды вызубленая сякера валяліся на падлозе. Калі падышоў Більба, Торын узняў вочы.

— Бывай, добры хобіт, — сказаў ён. — Я адыходжу ў залі чакання, каб сядзець побач з маімі бацькамі, пакуль свет не адно-віцца. Там, куды я іду зараз, няма патрэбы ў золаце і кляйнотах. Я пакідаю іх тут. Я хачу ўзяць назад усе свае словы, якія казаў тады, каля Брамы. I ўчынкі таксама. Я хачу, каб мы развіталіся сябрамі.

Більба, апанаваны роспаччу, схіліўся да яго, стаўшы на калена.

— Бывай, Кароль-Пад-Гарон! — сказаў ён. — Горкі канец у нашай прыгоды. I нават гарой золата яго не выправіш. Аднак я ганаруся, што прайшоў праз небяспекі і жах побач з табою — хоць я і не заслужыў таго гонару.

— Не! — сказаў Торын. — У табе больш дабрыні ды моцы, чым ты здагадваешся, жыхар далёкага добрага Захаду. I муцрасці, і мужнасці ў адпаведнай долі. Калі б большасць з нас шанавала добрую ежу, смех ды песні вышэй ад золата, прыям-ней было б на свеце. Але ж, вясёлы свет ці змрочны, я павінен яго пакінуць. Бывай!

Поделиться с друзьями: