Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:
* * *
Вымавіш слова — здубеюць губы. Восеньскі вецер.
* * *
На
ссохлым суку крумкач
нанач знайшоў прытулак. Глухая восень.
* * *
Тады зразумееце мае вершы, калі заначуеце ў полі пад сьцюжным ветрам.
* * *
Поўня! Ёю любуючыся, прахадзіў наўкола сажалкі ноч.
* * *
У сьцюжы начной на дол апала гусь у зьнямозе — вось гэтак начуюць вандроўцы.
* * *
Усё, што ні ёсьць на сьвеце, пашамаціць і аціхне — нібы чараціна.
* * *
Дзікая ружа, што красавалася ўскрай дарогі, трапіла
ў пашчу майму каню.
* * *
Нібы раніцовыя кветкі — манахі: колькі ўжо іх адцьвіло! А вера стаіць, як хваіна.
* * *
Гэткія розныя, а цьвіце кожная зёлка па-свойму. Вось гэта і подзьвіг.
* * *
Вада — халадэча. Ніяк не можа на ёй заснуць самотная чайка.
* * *
Карэньне цыбулі адмыта да гэткай чысьціні — аж сьцюжна.
* * *
Можа, пазычыць апратку у пудзіла — каб заснуць? Апоўначы шэрань.
* * *
Выпаў на досьвітку сьнег — і стрэлкі цыбулі сталі адзнакамі агароду.
12
Поделиться с друзьями: