Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:

Умяшалася Янiна - папрасiла гаварыць цiшэй, каб не пабудзiць яе малой дачкi. Некалькi хвiлiн гаварылi так цiха, што я нiчога не мог разабраць. I вось голас Хюбэра:

– Я ўсё абдумваю той план, якi тут сёння вы прапанавалi. На маму надзеi нiякай няма, сама яна на такое нiколi не пойдзе. Трэба яе паступова падрыхтаваць, угаварыць...

– Можа, яна зразумее, што гэта лепш, чым развод. Як-нiяк, развод у судзе гэта ўжо непрыемна. А потым жа трэба будзе скасоўваць шлюб i ў царкве. А на гэта яе адвагi можа не хапiць... Канешне, тое, што прапанаваў Фiлi, выглядае не вельмi прыгожа... Хаця што тут такога? Не мы ж будзем суддзямi. Ды i залежыць усё не ад нас. Наша задача толькi паставiць пытанне, ды так, каб дарогi

назад яму не было. Усё вырашыцца на нашу карысць толькi тады, калi спецыялiсты палiчаць гэта неабходным.

– А я вам гаварыла i яшчэ раз паўтараю, - амаль крычала Алiмпiя, - нiчога ў вас не выйдзе!..

Мусiць, добра яе давялi, раз так раскрычалася. Яна ўсё даказвала, што чалавек я ўраўнаважаны, станоўчы, спакойны.

– Я сама з iм часта згаджаюся, - дадала яна.
– А што зробiш, калi праўда на яго баку. I яшчэ скажу я вам: з яго вяроўкi можна вiць, толькi падыход трэба. Я хутка яго прыручыла б, калi б вы мне не замiналi...

Не пачуў я, што сказаў Фiлi, але, вiдаць, ён адпусцiў нейкi жарт, бо ўсе пачалi смяяцца з Алiмпii.

Цяпер я чуў толькi абрыўкi размовы.

– Пяць гадоў у судзе не выступае...

– А што? Сэрца?..

– Цяпер-то i сэрца. А кiнуў працу, калi яшчэ не вельмi хварэў. Хто з такiм ужывецца? Сварыўся штодня з калегамi, нiкому спакою не даваў. I сам-насам, i пры сведках - нiкога не саромеўся. Дарэчы, пра сведак я ўжо маю адпаведныя матэрыялы...

Дарэмна я ўвесь замiраў i прыслухоўваўся: размова перайшла на шэпт.

I раптам голас Алiмпii:

– Вы што?! Адзiны чалавек у гэтым доме, з кiм можна пагаварыць пра кнiгi, пра жыццё, пра ўсё, што хочаш!.. I вы надумалiся...

З адказу Фiлi я зразумеў толькi адно: "З глузду з'ехала".

Тады Хюбэраў зяць - адзiны маўчун ва ўсёй гэтай кампанii - сказаў прыглушаным голасам:

– Я папрашу вас, Фiлi, гаварыць больш ветлiва з маёй цешчай.

– Ды супакойся ты! I пажартаваць нельга... Мы ж абодва з табой ахвяры ў гэтай справе...

Хюбэраў зяць пачаў даказваць, што ён не лiчыць сябе ахвярай, бо ажанiўся па любвi з дачкой Алiмпii. I тады ўсе хорам загаманiлi: "I я па любвi!", "I я!", "Я таксама!" Жэнеўева з насмешкай сказала мужу:

– Як? I ты?.. Ах ты мой дарагi! Ах ты мой Рамэо! Жанiўся са мной i ведаць не ведаў, якi ў майго бацькi кашалёк?!. Дык няхай твая хворая галоўка ўспомнiць нашы заручыны, цi не ты гэта мне шаптаў тады: "Ён не хоча гаварыць пра сваё багацце. Ну i няхай сабе. Мы i без яго ведаем, што яно велiзарнае..."

Усе дружна зарагаталi. У гомане пачуўся голас Хюбэра. Я разабраў толькi апошнiя фразы:

– Гэта пытанне справядлiвасцi, пытанне маралi, калi хочаце. Мы абараняем сваю спадчыну, мы абараняем свяшчэнныя правы нашай сям'i... Добра было б пасачыць цяпер за кожным яго крокам, але гэта нам не ўдасца. У гэтага чорта магутныя сувязi ў палiцыi, я ў гэтым не раз пераконваўся. Яго абавязкова папярэдзяць...

А праз хвiлiну-другую да мяне данеслася:

– Усе ведаюць пра яго рэзкасць, сквапнасць... У двух цi трох працэсах ён спатыкнуўся i вёў сябе не зусiм далiкатна. Але што датычыць яго кампетэнтнасцi, ураўнаважанасцi...

– Ва ўсякiм разе нiхто не будзе адмаўляць, што яго адносiны да нас бесчалавечныя, жорсткiя. А хiба гэта нармальна?!

– Ты думаеш, Янiна, - сказаў Альфрэд сваёй дачцэ, - што гэтага будзе дастаткова, каб паставiць дыягназ?

Вось цяпер я ўсё зразумеў! I на душы ў мяне неяк адразу паспакайнела. Зноў да мяне вярталася цвёрдая, непахiсная ўпэўненасць: яны самi - пачвары, вылюдкi, а я - iх ахвяра. Пакуль тут была Iза, яна хоць трохi мяне баранiла i яны прыкусвалi сабе языкi. А цяпер я бачыў, як... Але пляваць мне на вашы планы! Дурныя шчаняты! Я вам пакажу!.. Бач, што задумалi: захацелi праз суд устанавiць нада мной апеку або справадзiць у вар'яцкi дом? Паспрабуйце толькi пальцам

паварушыць, я хутка пастаўлю Хюбэра, вашага завадатара, на месца. Ён i не падазрае, што яго лёс у маiх руках. Ну а Фiлi... З iм зусiм проста. Пра яго я маю сякiя-такiя матэрыялы з дасье палiцыi... Я не збiраўся нiколi раней iх выкарыстоўваць, ды i цяпер наўрад цi дам iм ход. Дастаткова мне будзе толькi ашчэрыць зубы...

Упершыню ў жыццi мне стала прыемна ад таго, што я не самы мярзотны чалавек. Вунь колькi iх! Яны тут, побач... У мяне няма жадання помсцiць iм. Я адпомшчу толькi тым, чаго яны так баяцца - пазбаўлю iх спадчыны...

– Зорка ўпала!
– крыкнуў Фiлi.
– Не паспеў я нiчога загадаць...

– А калi ты што паспяваў?
– сказала Янiна.

З непасрэднай дзiцячай весялосцю, якая ў яго яшчэ добра захавалася, Фiлi гаварыў:

– Нiчога, цяпер як убачу - адразу закрычу: "Мiльёны!"

– Дурны ты яшчэ, Фiлi!

Усе ўсталi. Пачуўся скрып дзвярэй, стрыманы смех Янiны. Цяпер я цвёрда ведаў, што мне рабiць. Ужо два месяцы ў мяне не было прыступаў. Значыць, нiчога не перашкодзiць мне паехаць у Парыж. Я заўсёды ад'язджаў без папярэджання. Не хацелася толькi, каб гэты ад'езд быў падобны на ўцёкi. Да ранiцы я не спаў, абдумваў кожны крок сваiх будучых дзеянняў...

ХIII

Апоўднi я быў на нагах. Адчуваў сябе бадзёра i весела. Выклiкаў па тэлефоне Буру. Ён прыехаў пасля снедання. Амаль цэлую гадзiну мы шпацыравалi з iм пад лiпамi. Iза, Жэнеўева i Янiна здалёк сачылi за намi. Я радаваўся, што яны западозрылi нядобрае i ўстрывожылiся. Шкада толькi, што ўсе мужчыны паехалi ў Бардо. Пра Буру, гэтага маленькага старога чалавечка, Жэнеўева гаварыла: "Ого, гэты чорт за бацьку ў агонь i ваду..." А Буру ўсяго толькi мой раб. Я звязаў яго па руках i нагах. Трэба было бачыць, як ён прасiўся ў той дзень, каб я не аддаваў зброi супраць яго свайму будучаму спадчыннiку!.. "Вам няма чаго баяцца, - супакойваў я яго.
– Ён адразу верне вам гэты дакумент, як толькi вы спалiце падпiсаную iм заяву..."

Развiтваючыся, Буру нiзка пакланiўся дамам. У адказ яму ледзьве кiўнулi. Няўпэўненым крокам падышоў ён да свайго веласiпеда i рушыў з двара. Я адразу паведамiў жанчынам, што сёння вечарам паеду ў Парыж. Iза пачала адгаворваць мяне: "Як? З тваiм здароўем аднаму выпраўляцца ў такую дарогу? Гэта небяспечна! Усё можа здарыцца..."

– Нiчога не зробiш, - адказаў я.
– Мне трэба ўладзiць некаторыя фiнансавыя справы. Я пра вас клапачуся больш, чым вам здаецца.

Яны з трывогай глядзелi то на мяне, то адно на аднаго. Мой iранiчны тон выдаваў мяне. Першая асмялела Янiна:

– Няўжо няма каму вас замянiць? Магла б i бабуля з'ездзiць, i Хюбэр...

– Ты правiльна разважаеш, дарагая!.. Правiльна. Толькi, ведаеш, я прывык усё рабiць сам. I яшчэ - гэта, канешне, дрэнна, але я нiкому не давяраю.

– Нават свайму сыну?! Дзядуля!

Яна так манерна праспявала слова "дзядуля", што мяне аж злосць разабрала. Якая самаўпэўненасць! Знайшлася мне дыпламатка!.. Адзiн пiсклявы голас чаго варты! Добра я яго запомнiў учора ноччу!.. I я разрагатаўся шкодным майму сэрцу смехам. Пачаў задыхацца, кашляць. Жанчыны перапалохалiся. Iза... Нiколi не забуду яе змучанага бледнага твару. Не ўсё, мусiць, i ў яе добра са здароўем...

Я пайшоў. А Янiна, напэўна, не хацела пакiнуць Iзу ў спакоi:

– Бабуля, не дазваляйце яму ехаць! Чуеце?!..

Але жонка мая ўжо не магла ваяваць са мною. Апошнiм часам яна моцна здала. А неяк нядаўна я пачуў, як яна казала Жэнеўеве: "Вось каб легчы, заснуць i нiколi ўжо не прачынацца..."

Мне стала шкада яе, як калiсьцi было шкада маю бедную маму... А няўмольныя дзецi ўсё цкавалi яе на мяне!.. Яны, канешне, па-свойму любiлi мацi, выклiкалi доктара, прымушалi пiць лякарствы, ляжаць у пасцелi... Калi дачка i ўнучка адышлiся, Iза дагнала мяне i папрасiла:

Поделиться с друзьями: