Лiсцiк серабрыстай таполi (на белорусском языке)
Шрифт:
Прыёмнiк, аднак, не перадаваў чамусьцi гукi яго голасу. Сашка круцiў лiсцiк i так i гэтак - нiчога не было чутно.
Цiшыню парушыў стук у дзверы.
– Гэй, вы, ноч ужо, - пачулi мы воклiч дзяжурнага, - зараз выключаю святло.
–
Той нехаця падпарадкаваўся.
Цi трэба гаварыць, што сон доўга не мог узяць мяне. Я варочаўся на ложку, i карцiны, адна неверагоднейшая за другую, стаялi перад маiмi вачыма. Я нiбы бачыў невядомых касманаўтаў, якiя прыляцелi на Зямлю тады, калi наша цывiлiзацыя толькi пачыналася. Потым той чалавек мне ўяўляўся зусiм не чужынцам, а жыхарам мiфiчнай Атлантыды... Я не паспеў нiчога дадумаць да канца. Вiдаць, дзяжурны пачуў, што я варочаюся, i ўключыў электраўсыпляльнiк.
Ранiцай, ледзь развiднела, я памчаў да Сашкi. Ён доўга не адчыняў i ўсё нешта незадаволена мармытаў.
– Хутчэй ты, - зазлаваў я.
– А куды спяшацца?
– Сашка нават не скрануўся з месца.
– Мiшка, ты чуеш?
– закрычаў я на ўвесь калiдор, хаця Мiшкава галава ўжо тырчала з дзвярэй суседняга пакоя.
– Давай, давай!
– населi мы ўдвух на Сашку.
Ён нехаця сабраўся i паплёўся за намi следам.
У лабараторыi было цiха i змрочна. Мiшка, не запальваючы святло, уключыў тэлепрыёмнiк. Экран замiгаў у прыцемках сотнямi зеленаватых iскарак.
Мiналi секунды, мабыць, хвiлiны. Учарашняй карцiны не было.– Пасунь лiсцiк, - шапнуў я, нiбы, сказаўшы гэта ўголас, мог спалохаць таго невядомага дыктара.
– Не трэба, - раптам сказаў Сашка, - ён ужо нiчога не пакажа.
– Што-о!!!
– мы абярнулiся да яго.
– Я быў тут уначы... Не мог жа я спаць, як вы. Тут цывiлiзацыя, а вы...
– напаў ён на нас з Мiшкам.
– Ну!
– Не крычы, - агрызнуўся Сашка, - самi праспалi. Я толькi хацеў узмацнiць зарад гэтага жалезнага абломка, якi вы называеце лiсцiкам, i паклаў пад прамень тэлекамеры. Хто яго знаў, што ён зусiм разрадзiцца.
Не ведаю, што зрабiлi б мы з Сашкам, каб не настаўнiк. Ён пачуў наш крык i прыйшоў у лабараторыю.
– Ваюеце?
– усмiхнуўся настаўнiк, i мы адразу астылi.
Ён выслухаў нас моўчкi, не сказаўшы нi слова асуджэння, быццам так i трэба было Сашку дзейнiчаць. Потым сказаў:
– Нiчога страшнага не здарылася. Думайце, шукайце, можа, Вiцеў лiсцiк зноў загаворыць. А няўдачы бываюць нават у выдатных даследчыкаў...
Калi настаўнiк пайшоў, мы яшчэ нейкi час пастаялi, пакуль у нас з Мiшкам зусiм не знiкла злосць на Сашку. I тады далi адзiн аднаму клятву:
– Будзем шукаць, нават калi на гэта спатрэбiцца ўсё наша жыццё.