Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

Багiра выцягнулася на ўвесь рост i заплюшчыла вочы.

– Маленькi Брацiк, - сказала яна, - памацай у мяне пад скiвiцай.

Маўглi працягнуў сваю дужую смуглую руку i на шаўкавiстай шыi Багiры, там, дзе пад блiскучай поўсцю перакочваюцца вялiзныя мускулы, намацаў маленькую лысiнку.

– Нiхто ў джунглях не ведае, што я, Багiра, нашу гэтую метку - след нашыйнiка. Але я нарадзiлася сярод людзей. Маленькi Брат, сярод людзей памерла мая мацi - у звярынцы каралеўскага палаца ва Ўдайпуры. Таму я i заплацiла за цябе выкуп на Радзе, калi ты быў яшчэ маленькiм голым дзiцянём. Так, я таксама нарадзiлася сярод людзей. Змоладу я не бачыла джунгляў. Мяне кармiлi за кратамi,

з жалезнай мiскi, але вось аднойчы ўночы я адчула, што я - Багiра, пантэра, а не забаўка чалавека. Адным ударам лапы я зламала гэты недарэчны замок i ўцякла. I таму, што я ведаю чалавечыя звычкi, у джунглях мяне баяцца больш, чым Шэр-Хана. Хiба гэта няпраўда?

– Праўда, - сказаў Маўглi, - усе джунглi баяцца Багiры, усе, апрача Маўглi.

– О, ты - чалавечае дзiцяня, - сказала чорная пантэра вельмi пяшчотна.
– I як я вярнулася ў свае джунглi, так i ты павiнен урэшце вярнуцца да людзей, да сваiх братоў, калi толькi цябе не заб'юць на Радзе.

– Але за што камусьцi забiваць мяне?
– спытаў Маўглi.

– Зiрнi на мяне, - сказала Багiра.

I Маўглi пiльна паглядзеў ёй у вочы. Вялiкая пантэра не вытрымала i адвярнулася.

– Вось за што, - сказала яна, i лiсце зашамацела пад яе лапай.
– Нават я не магу глядзець табе ў вочы, а я ж нарадзiлася сярод людзей i люблю цябе, Маленькi Брат. Другiя цябе ненавiдзяць за тое, што не могуць вытрымаць твой позiрк, за тое, што ты разумны, за тое, што ты выцягваеш у iх стрэмкi з лап, за тое, што ты чалавек.

– Я нiчога гэтага не ведаў, - панура прамовiў Маўглi i насупiў густыя чорныя бровы.

– Што гаворыць Закон Джунгляў? Спачатку стукнi, потым падавай голас. Па адной тваёй бестурботнасцi яны пазнаюць, што ты чалавек. Будзь жа разважлiвы i асцярожны. Сэрца падказвае мне, што калi Акела дасць маху на наступным паляваннi - а яму з кожным разам становiцца ўсё цяжэй i цяжэй забiваць, ваўкi перастануць слухацца яго i цябе. Яны збяруць на Скале Рады Народ Джунгляў, i тады... тады... Я ведаю, што рабiць!
– крыкнула Багiра i падхапiлася.
– Iдзi хутчэй унiз, у далiну, у хацiны людзей, i дастань у iх Чырвоную Кветку. У цябе будзе тады саюзнiк дужэйшы за мяне, i за Балу, i за тых ваўкоў Чарады, якiя любяць цябе. Дастань Чырвоную Кветку!

Чырвонай Кветкай Багiра называла агонь, бо нiводзiн звер у джунглях не назаве агонь яго сапраўдным iменем. Усе звяры смяртэльна баяцца агню i прыдумваюць сотнi iмёнаў, абы толькi не называць яго сапраўдным iменем.

– Чырвоную Кветку?
– сказаў Маўглi.
– Яна расце перад хацiнамi на змярканнi. Я дастану яе.

– От гэта гаворыць дзiця чалавека!
– з гордасдю сказала Багiра.
– Не забудзь, што гэтая кветка расце ў маленькiх гаршках. Раздабудзь яе як мага хутчэй i трымай пры сабе, пакуль яна не спатрэбiцца.

– Добра!
– сказаў Маўглi.
– Я iду. Але цi ўпэўнена ты, о мая Багiра, - ён абвiў рукою яе цудоўную шыю i зазiрнуў глыбока ў вялiкiя вочы, - цi ўпэўнена ты, што ўсё гэта хiтрыкi Шэр-Хана?

– Так, клянуся зламаным замком, якi вызвалiў мяне, Маленькi Брат!

– Тады клянуся буйвалам, што выкупiў мяне, я заплачў за гэта Шэр-Хану спаўна, а можа, нават i з лiшкам, - сказаў Маўглi i памчаўся прэч.

"Вось чалавек! У гэтым вiдаць чалавек, - сказала сама сабе Багiра i легла зноў.
– О Шэр-Хан, не ў добрую часiну надумаўся ты паляваць на Жабянятка дзесяць гадоў назад!"

А Маўглi быў ужо далёка-далёка ў лесе. Ён бег з усiх ног, i сэрца ў iм палала. Ён дабег да пячоры, калi ўжо слаўся вячэрнi туман. Маўглi спынiўся, каб адсапцiся, i паглядзеў унiз, у далiну. Ваўчанят

не было дома, але Мацi Ваўчыха па дыханнi свайго Жабяняцi зразумела, што Маўглi нечым усхваляваны.

– Што здарылася, сынок?
– спытала яна.

– Шэр-Хан, нiбы кажан, разносiць плёткi, - абазваўся ён.
– Я iду сёння на паляванне на ўзараныя палеткi.

I ён рынуўся ўнiз, праз кусты, да ракi на дне далiны, але адразу спынiўся, бо пачуў выццё Чарады, якая выйшла на паляванне. Ён пачуў i стогн загнанага аленя, i яго пырханне, калi алень павярнуўся, каб абараняцца. Потым пачулася злоснае, лютае дзяўканне маладых ваўкоў:

– Акела! Акела! Няхай воўк-адзiнец пакажа сваю сiлу! Дарогу Важаку Чарады! Скачы, Акела!

Мусiць, воўк-адзiнец скочыў i прамахнуўся, бо Маўглi пачуў, як ляснулi яго зубы, i кароткi вiск, калi алень збiў Акелу з ног пярэднiм капытом.

Маўглi больш не чакаў, а кiнуўся бегма ўперад. Неўзабаве пачалiся засеяныя палеткi, дзе жылi людзi, i выццё ззаду ў яго чулася ўсё слабей i слабей, усё больш глуха i глуха.

– Багiра казала праўду, - прашаптаў ён, задыхаючыся, i скруцiўся ў клубок на кучы травы пад акном хацiны.
– Заўтра рашаючы дзень i для мяне i для Акелы.

Потым, прытулiўшыся тварам да акна, ён пачаў глядзець на агонь у ачагу. Ён бачыў, як жонка аратага ўставала ўночы i падкладвала ў агонь нейкiя чорныя кавалкi, а калi надышла ранiца i над зямлёй папоўз халодны беды туман, ён убачыў, як дзiця ўзяло аплецены гаршчок, абмазаны знутры глiнаю, напоўнiла яго вугалямi i, накрыўшы коўдрай, пайшло кармiць жывёлу ў хляве.

– I ўсяго толькi?
– сказаў Маўглi.
– Калi нават такое малое гэта ўмее, дык баяцца няма чаго.

I ён павярнуў за вугал, насустрач хлопчыку, выхапiў гаршчок у яго з рук i знiк у тумане, а хлопчык заплакаў з перапуду.

– Людзi вельмi падобныя на мяне, - сказаў Маўглi i пачаў раздзьмухваць вугалi, як гэта рабiла жанчына.
– Калi Чырвоную Кветку не кармiць, яна памрэ.
– I Маўглi накiдаў галiнак i кавалачкаў сухой кары на чырвонае вуголле.

На паўдарозе пад гару ён сустрэў Багiру. Ранiшняя раса паблiсквала на яе шкуры, нiбы месячныя каменьчыкi.

– Акела прамахнуўся, - сказала яму пантэра.
– Яны забiлi б яго ўчора ўночы, але iм патрэбен яшчэ i ты. Яны шукалi цябе на ўзгорку.

– Я быў на ўзараных палетках. Я гатовы. Глядзi!
– Маўглi падняў над галавою гаршчок з вугалямi.

– Добра! Вось што: мне даводзiлася бачыць, як людзi соваюць туды сухую галiну, i на яе канцы расцвiтае Чырвоная Кветка. Ты не баiшся?

– Не! Чаго мне баяцца? Цяпер я прыпамiнаю, калi толькi гэта не сон: як я яшчэ не быў ваўком, я часта ляжаў каля Чырвонай Кветкi, i мне было добра i цёпла.

Увесь гэты дзень Маўглi правёў у пячоры; ён пiльнаваў гаршчок з агнём i соваў у яго сухiя галiнкi, правяраючы, што атрымаецца. Ён знайшоў такую галiну, якою застаўся задаволены, i ўвечары, калi Табакi падышоў да пячоры i вельмi груба сказаў, што Маўглi патрабуюць на Скалу Рады, ён засмяяўся i смяяўся гэтак доўга, што Табакi ўцёк. Тады Маўглi, усё яшчэ смеючыся, падаўся на Раду.

Акела, воўк-адзiнец, ляжаў каля сваёй скалы ў знак таго, што месца важака Чарады вольнае, а Шэр-Хан са зграяй сваiх прыхвасняў разгульваў узад i ўперад, яўна задаволены. Багiра ляжала побач з Маўглi, а Маўглi трымаў памiж каленяў гаршчок з вугалямi. Калi ўсе сабралiся, Шэр-Хан пачаў гаварыць, на што ён нiколi б не адважыўся, калi б Акела быў у росквiце сiлы.

– Ён не мае права!
– шапнула Багiра.
– Так i скажы. Ён сабачы сын, ён спалохаецца.

Маўглi ўсхапiўся на ногi.

Поделиться с друзьями: