Мама Му стаяла на пашы. “Якая цудоўная восень”, - думала яна.“Лісце такое каляровае. А як прыгожа, калі сонца свеціцьскрозь галінкі дрэваў.” Раптам яна нешта ўбачыла.– Пакажу Крумкачу, калі прыляціць, - сказала яна.– Вось ужо ён узрадуецца! < image l:href="#"/> ХЛОП-ХЛОП-БУМ.
Гэта прыляцеў Крумкач!– Прывітанне, Крумкач! – сказала Мама Му.– Здароў, Мама Му, - павітаўся Крумкач.– Хадзі, я табе нешта пакажу,– паклікала яго Мама Му і пайшла да дрэваў,што раслі за кароўнікам.– Ды бачыў я ўжо гэта ўсё... – прабурчэў Крумкач.– Што там у цябе ізноў?– Му-у, гэта вельмі прыгожа, - сказала Мама Му.– Вось пабачыш!
– Во! – сказала Мама Му і зірнула ўгару. – Глядзі!– Во? – здзівіўся Крумкач. – Ты хацелапаказаць мне звычайнае дрэва?У мяне шмат справаў! І няма ніхвіліны, каб глядзець абы на што.– Але зірні вунь туды, Крумкач.Паглядзі ўважлівей і ты ўбачыш,што там зрабілі дзеці.
– Што?! – спытаў Крумкач. – Куча дошак?Навошта гэтыя дзеці зацягнулістолькі дошак аж на самае дрэва?!– Гэта ж дамок, Крумкач.– Дамок вунь там?– Так, - сказала Мама Му. – Дзеці такія разумныя.Яны распілавалі дошкі ды збілі іх цвікамі.І дамок гатовы! Му-у, які прыгожы.– І нічога ён не прыгожы, - запярэчыў Крумкач.
– Але кар-р! – закрычаў Крумкач. – Яны сыходзяць!Цяпер, калі дамок ужо збудаваны, яны не могуць сысці!– А можа ім трэба дахаты? – разважліва сказала Мама Му.– Дахаты! – абурыўся Крумкач. – Нельга вяртацца дахаты,толькі збудаваўшы дамок. Трэба ім карыстацца!Заўсёды будуюць, каб мець, а не проста, каб будаваць.
– А цяпер я хачу пабудаваць дамок, - сказала Мама Му.Крумкач не паверыў сваім вушам:– Дамок? – паўтарыў ён.– Му-у, - сказала Мама Му. – Дамок. На дрэве.– На дрэве? – перапытаў Крумкач. – Не, не, не!Ён пачаў гаварыць вельмі павольна і выразна:– Ты карова, Мама Му. Паўтарай за мной:“Я – карова. Каровы не лазяць па дрэвахі не будуюць дамкоў”. Паўтарай.– Я хачу пабудаваць дамок.Крумкач пачаў ізноў, яшчэ павольней:– Не! Слухай уважліва і паўтарай:“Каровы. Не. Будуюць. Дамкоў”. Давай.– Зараз мне трэба знайсці малаток і цвікі.
–
А дзе карова возьме дошкі? – спытаў Крумкач.– Здаецца, дзеці пакінулі колькі дошак, - сказала Мама Му.– А што гэта там!? – закрычаў Крумкач.– Малаток, Крумкач. Трэба ўзяць малаток і …– Але ж ты карова! Каровам не патрэбны малаток.– Так, патрэбны, калі яны будуюць дамкі.
Крумкач схапіўся за галаву:– Але ж каровы не будуюць дамкоў!– Трэба біць пасярэдзіне, каб патрапіцьў цвік, - сказала Мама Му.– Але, паслухай! – закрычаў Крумкач.– У цябе ж няма ніводнай рукі! У цябе чатыры нагі.У цябе няма чым трымаць малаток.
Крумкачзаплюшчыў вочы:– У яе атрымалася!– прашаптаў ён.Мама Му лупіла малаткомі выглядалавельмі задаволенай.Яна спявала:– Па цвіку, па цвіку,па цвіку ку-ку, ку-ку.Яна азірнулася,каб паглядзець,ці атрымалася забіць цвік.– Я больш не магугэтага бачыць, - сказаў Крумкач.– У мяне алергія на кароў,якія забіваюць цвікі.Чырвань высыпала па ўсім целе.Я захварэў. Я паляцеў дахаты.
– Ай-яй! – сказала Мама Му.Крумкач ізноў узбадзёрыўся:– Цвік загнуўся! – закрычаў ёні паказаў дзе.Мама Му асцярожненькастукнула малатком.– Ай-яй! – зноў сказала яна.– Ты сапсавала і гэты цвік таксама!– закрычаў Крумкач.– Ты пагнеш усе цвікі, Мама Му.Трэба біць пасярэдзіне!– Я ведаю, - адказала Мама Му.– Але гэта вельмі цяжка,калі трымаеш малаток хвастом. Часам я не магу патрапіць па цвіку.– Па цвіку?! – бурчэў Крумкач. – Часам ты не трапляеш нават па дошцы.
– Паслухай, Мама Му. Пілу ты дакладна не зможаштрымаць хвастом! – закрычаў Крумкач.– Му-у, Крумкач, - адказала Мама Му і пачала пілаваць.– Калі ў цябе ёсць хвост, ім можна трымаць нават пілу.Але не ўсе маюць хвост, таму калі яго няма,то сапраўды цяжкавата ім трымаць пілу.– Але ж ты пілуеш крыва!– Му-у, Крумкач. Мне і так добра.
– Кар-р! Калі пілаваць крыва, атрымаецца кепскі дамок!– Му-у, “крыва” зусім не значыць “кепска”.– Не! – абурыўся Крумкач. – Кепска значыць кепска, а крыва значыць крыва!Мама Му амаль скончыла пілаваць, але правесці пілой апошні раз быловельмі цяжка. Тады Мама Му злёгку стукнула па дошцы. І яна адламалася!– Ура-а-а! – узрадавалася Мама Му. – У мяне атрымалася! <