image l:href="#"/> – Ну вось,цяпер дамок гатовы,– сказала Мама Му.– Але кар-р,– запярэчыў Крумкач.– Нельга ўсё штозаўгодна называць дамком.– Я спускаюся ўніз, - задаволенаадказала Мама Му.– Уніз! – абурыўся Крумкач. – Калі дамокты павінна быць збудаваны, там! Жыць!Гуляцца!
Нельга проста пабудавацьдамок на дрэве, а потымзалезці на іншае дрэва іпабудаваць яшчэ адзін.Толькі ўяві сабе, што ўсебудуць так рабіць!Тады на кожным дрэве ўлесе з’явіцца па дамку.Як гэта будзе выглядаць?!
– Напэўна, весела, - сказала Мама Му.– Весела?! – закрычаў Крумкач.– У мяне зараз адымуцца крылы!Кожны раз, калі дзяцел будзестукаць па дрэве, ён будзестукацца галавой аб дамок.Ты лічыш, гэта вельмі весела?!– Калі дамкі будуць такія ж прыгожыя, то …– Прыгожыя?! – закрычаў Крумкач.– Ты называеш гэтую крывую гарудошак прыгожай?! Ты нават не ўяўляеш,як мусіць выглядаць сапраўдны дамок!– Але ты дакладна ведаеш, як, - спакойнасказала Мама Му.– Ведаю! Кар-р! Так, гэта яведаю дакладна!
Зараз я пакажу табе, як трэба будаваць.Толькі спачатку прынясу мае адмысловыя інструменты!
І Крумкач пачаў будаваць.У яго быў малаток і цвікі, і піла, і дошкі.А таксама шрубкі, і адкрутка, і лінейка,і рулетка, і іголка, і нітка, і швейная машынка,і сок, і тэрмас, і бутэрброды, і бінокль, і сцяг.
Ён працаваў вельмі хутка.Ён карыстаўся амаль усімі сваімі рэчамі адначасова.Ён забіў усе цвікі і завінціў усе шрубкі.Ён
увесь час нешта вымяраў ды ўзважваў.Але ўрэшце дамок быў збудаваны.
– Атрымаўся крумкачынызамак! – сказалаМама Му.– Цяпер мненяма чагорабіць,– адказаў Крумкач.– Але ж тыпабудаваў дамок. І ёнтакі прыгожы, Крумкач!– Але ж ён ужо збудаваны, - сказаў Крумкач.– Што рабіць далей? Што б такое прыдумаць?Што звычайна робяць, калі пабудуюць дамок?– А ты заходзіў унутр?Хіба ты не хочаш туды зазірнуць?– Зазірні ды зазірні... Навошта абавязкова заходзіцьва ўсе дамкі, якія будуеш?! У мяне шмат іншых спраў,я не магу ад відна да відна зазіраць у розныя дамкі.Я паляцеў дахаты. Бывай!
ХЛОП-ХЛОП-ХЛОП.Крумкач паляцеў дахаты.– Пакуль, Крумкач, - сказала Мама Му.– Ты збудаваў вельмі прыгожы дамок.Але Крумкач гэтага не пачуў, бо быўужо далёка ў сваім Крумкачыным лесе.
– Крумкач будаваў сапраўдыхутка, - сказала Мама Му.– Вельмі шмат цвікоўпагнулася... Але му-у.Можна адзін, а можна двацвікі скрывіць. Усё аднодамок стаіць.