Маска (на белорусском языке)
Шрифт:
Стары сядзеў на ложку, асалавелы, з доўгiмi сiвымi валасамi, звiслымi на твар.
Яго палова i абурана, i замiлавана глядзела на яго.
– Ну, гляньце, хiба ён не прыгожы на свае гады?
– зноў загаварыла яна. Дык не, трэба строiць з сябе блазна, каб людзi думалi, што ён яшчэ малады. Гора дый годзе! А праўда, ён харошанькi, пане? Адну хвiлiнку, зараз убачыце, пакуль ён не лёг.
Яна падышла да стала, дзе месцiлiся тазiк, збан з вадою, грэбень i шчотка, узяла шчотку, вярнулася да ложка, адкiнула ўгору зблытаныя кудлы п'янага мужа - i вось ужо яны, як на мадэлi мастака, буйнымi кучарамi леглi на патылiцу. Старая адступiла на крок i залюбавалася:
–
– Вельмi, - пацвердзiў доктар, якога ўсё гэта пачынала дужа забаўляць.
– А каб вы толькi бачылi, якi ён быў дваццацiпяцiгадовы!
– дадала яна. Але ж трэба хутчэй укласцi яго, пакуль тая гарэлiца не вывернула вантробаў. Калi ласка, пане, памажыце сцягнуць рукаў... трохi вышэй... во гэтак... добра... цяпер штаны... пачакайце, я зараз скiну чаравiкi... Ну вось i ўсё. А цяпер пастаўце яго на ногi i хвiлiначку патрымайце, пакуль я рассцялю пасцель... вось так... цяпер паложым... Вы, можа, думаеце, што зараз ён пасунецца, каб i мне было дзе легчы? То дзiва. Мне ўжо трэба шукаць сабе месца абы-дзе. Гэта ўжо яго зусiм не цiкавiць. Ну, спi, гулёна!
Як толькi стары адчуў, што ляжыць у пасцелi, ён адразу ж заплюшчыў вочы, потым расплюшчыў, заплюшчыў зноў, i на ўсiм яго здаволеным аблiччы вымаляваўся рашучы намер спаць.
Доктар разглядваў яго з растучай зацiкаўленасцю.
– Значыць, ён ходзiць на маскарады, каб прыкiдвацца там юнаком? перапытаў ен.
– Нiводнага не прамiнае, пане, а ранiцаю вяртаецца ў такiм стане, што i ўявiць немагчыма. А ўсё ад роспачы! I ляцець туды ён мусiць, i на свой твар гэтую кардонку напiнаць мусiць. Ад роспачы, што ён ужо не той, якi быў, i што ўжо не карыстаецца поспехам, як некалi!
Стары цяпер ужо спаў i нават пачынаў пахропваць. Яна са шкадаваннем глядзела на яго i прадаўжала:
– О, а поспехам ён карыстаўся, гэты чалавек! Такiм, што i не падумаў бы, пане! Большым, чым усе на свеце прыгажуны, спевакi ды генералы!
– Няўжо? Чым жа ён займаўся?
– О, вас гэта, канешне, можа здзiвiць, тым болей што вы не былi знаёмыя з iм у яго маладосцi. Мы ўпершыню сустрэлiся таксама на балi, ён адвеку любiў iх. Калi я першы раз убачыла яго, адразу зразумела: ну ўсё, хана мне, як рыбцы на гачку. Ах, якi ён быў прыгожы, пане, да таго прыгожы, што плакаць хацелася, гледзячы на яго смуглявыя такiя валасы, чорныя як смоль, кучаравыя-кучаравыя, а вочы таксама чорныя i вялiзныя - бы вокны! Дзiвосны хлопец! Ён у той жа вечар павёў мяне з сабою, i я засталася з iм назаўжды, нiколi i на дзянёк не кiнула, нягледзячы нi на што! А колькi ўсяго перажыць давялося!..
– Вы павянчалiся?
– запытаўся доктар.
– Канешне, пане, iнакш ён i мяне кiнуў бы, як iншых кiдаў, - проста адказала яна.
– Я была яму i жонка, i служанка, i - усiм, усiм, кiм ён толькi хацеў... Колькi слёз я пралiла з-за яго. Але пры iм я век бы не заплакала!.. Ён мне расказваў пра ўсе свае прыгоды, разумееце, пане?.. Мне, мне... Да яго проста не даходзiла, як балюча мне было ўсё гэта слухаць...
– Ды чым жа ён урэшце займаўся, што рабiў?
– Ой, праўда!.. Я i забылася сказаць. Ён быў першы Мартэлеў падручны другога такога на ўсiм свеце не было... Сапраўдны мастак, зарабляў па дзесятку франкаў за гадзiну...
– Мартэль? Хто такi Мартэль?
– Цырульнiк, пане, знакамiты цырульнiк оперы, у яго прычэсвалiся ўсе актрысы. Усе-ўсенькiя, нават самыя шыкоўныя жадалi, каб прычоску рабiў iм Амбруаз, а потым адвальвалi яму такiя чаявыя, што ён стаў страшэнна багаты. Ах, пане, усе жанчыны з аднаго
цеста, праўда-праўда. Калi яны ўжо ўпадабаюць сабе мужчыну, дык iдуць на ўсё... Так проста зразумець усё гэта i так цяжка... Бо ён расказваў мне ўсё... Ён проста не мог змаўчаць... Не мог - i ўсё тут. Гэта ж такая асалода мужчынам! А пасля яшчэ i расказаць каму-небудзь пра гэта - дык, можа, нават яшчэ большая асалода!Калi ён вечарам вяртаўся дахаты, трохi бляднейшы, чым звычайна, такi самазадаволены, вясёлы, я адразу ж думала: "Ну вось, яшчэ адна. Напэўна яшчэ адну падчапiў". Мяне апаноўвала жаданне выпытаць у яго ўсё, ажно сэрца папялела ад гэтага жадання, але было i другое: не ведаць нiчога, не даць яму гаварыць пра гэта, калi пачне. I мы толькi паглядвалi адно на адно.
Я добра ведала, што ён не вытрывае, не абыдзе гэтага. Я бачыла гэта па iм, такi ён быў смешны ў сваiм намаганнi, каб я сама ўсё зразумела. "Я такi ўсцешаны сёння, Мадлен!" - гаварыла ўсё яго аблiчча. Я прыкiдвалася, што нiчога не заўважаю, не здагадваюся; я ставiла на стол вячэру, сядала насупраць яго...
У такiя хвiлiны мне здавалася, што ў маю душу ляцяць камянi i разбiваюць маю любоў да яго. Так балюча было мне, пане, страшэнна. А яму i не ў галаве было, ён i не здагадваўся; яму трэба было падзялiцца з кiм-небудзь, пахвалiцца, паказаць, як усе падаюць за iм... А дзялiцца не было з кiм, адна я была ў яго, адна я... Вось i... Мусiла выслухоўваць, мусiла каўтаць усё, як атруту...
Ён браўся вячэраць, а потым казаў:
– У мяне новенькая, Мадлен.
А я думала: "Значыць, праўда. Божа мой, што за чалавек?! I навошта толькi я яго спаткала?!"
А ён прадаўжаў:
– Новенькая i - дужа прывабненькая...
I гэта была якая-небудзь актрысачка з вадэвiля цi з вар'етэ, а потым пайшлi i важнейшыя, i самыя знакамiтыя панi. Ён называў мне iхнiя iмёны, абмалёўваў iх спальнi i ўсё iншае, усё дарэшты, пане... Такiя драбнiцы, што як толькi трывала маё сэрца. А ён перабiраў iх, зноў i зноў прыгадваў усё ад пачатку да канца, i гэтакi быў усцешаны, што я мусiла смяяцца, каб ён не зазлаваўся на мяне.
Можа, не ўсё там было праўда! Ён так любiў павыхваляцца, што мог i навыдумляць усё! А можа, i праўда ўсё! Бо выгляд у яго тады быў стомлены, пасля вячэры ён адразу iшоў спаць. Вячэралi мы позна, пане, каля адзiнаццацi, бо ён нiколi не вяртаўся раней: вечарамi ў цырульнi асаблiва шмат работы было.
Выгаварыўшыся, ён закурваў, пахаджаў туды-сюды па пакоi, i гэтакi прыгожы быў са сваiмi вусамi ды кучарамi, што я думала: "Канешне, усё гэта праўда, што ён расказвае. Калi страцiла галаву я ад гэтага мужчыны, дык чаму яшчэ нехта не можа вар'яцець праз яго?" Пакуль ён курыў, я прыбiрала са стала i ледзьве стрымлiвалася, каб не загаласiць, залямантаваць, збегчы адсюль, выкiнуцца праз акно!.. А ён шырока пазяхаў, каб паказаць мне, якi ён стомлены, i потым, калi ўжо клаўся спаць, усё прыгаворваў: "Ну i спаць буду сёння - як забiты!"
Я не дакараю яго, ён жа зусiм не ведаў, як ён мяне мучыў! Ды i не павiнен быў гэтага ведаць! Ён гэтак любiў выхваляцца сваiмi перамогамi над жанчынамi, бы паўлiн - хвастом сваiм. Ён шчыра верыў, што ўсе любуюцца з яго i ўсе прагнуць яго.
Яшчэ нясцерпней стала, калi ён пастарэў.
Ах, пане, калi я першы раз заўважыла ў яго сiвы волас, я ледзьве не самлела ад страху! А потым мяне ахапiла такая радасць - подлая, але такая вялiзная, бязмежная радасць! "Вось i ўсё, - падумала я, - вось i ўсё!.." Мяне быццам з турмы выпусцiлi! Нарэшце ён будзе толькi мой, бо другiм ён будзе ўжо не патрэбен!