Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Маска (на белорусском языке)
Шрифт:

Тым ранкам я прачнулася першая. Ён яшчэ спаў, i я нахiлiлася, каб пабудзiць яго пацалункам, i раптам заўважыла ў яго кучарах на скронi маленькую нiтачку, якая зiхацела, як серабро. А Божачкi! Быць не можа! Мне i ў галаву не прыходзiла,

што такое быць можа! Спачатку я хацела вырваць яе, каб ён i не бачыў, але, калi прыгледзелася, вышэй заўважыла яшчэ адну. Сiвыя валасы! Ён ужо сiвее! Сэрца маё калацiлася, ажно ў пот кiнула ад страху, але ў глыбiнi душы я вельмi, вельмi цешылася!

Нягожыя былi мае думкi, праўда, але тады я з радасцю займалася сваiмi хатнiмi справамi, яго не будзiла. Калi ж ён сам расплюшчыў вочы, я сказала:

– Ведаеш, што я выявiла, пакуль ты спаў?

– Што?

– Што ў цябе ўжо ёсць сiвыя валасы.

Яго ажно падкiнула на ложку ад прыкрасцi, ён усхапiўся, быццам яго ўшчыкнулi, i злосна крыкнуў:

– Няпраўда!

– Праўда. На левай скронi. Чатыры валаскi.

Ён ускочыў з пасцелi i падбег да люстэрка. Глядзiць, шукае, а не знаходзiць. Тады я паказала яму той валасок, што быў найнiжэй, тоненькую такую завiтушку, i заўважыла:

– Пры такiм жыццi, як у цябе, гэта i не дзiва. Гады праз два будзеш белы як лунь.

I што ж вы думаеце, пане? Як у ваду глядзела. Праз два гады яго нельга было пазнаць. Як хутка

жыццё мяняе чалавека! Ён быў яшчэ прыгожы дзяцюк, але колiшняй свежасцi ўжо не было, i жанчыны сталi астываць да яго. Ах, што я толькi не зажыла ў тыя гады!.. Якi жорсткi быў ён са мною!.. I тое яму не гэтак, i гэта не так... Пакiнуў сваю цырульню, узяўся капелюхi рабiць, ды ўсе грошы на гэтым i прамантачыў. Потым яму зарупiла стаць акторам - нiчога з гэтага, вядома, не выйшла. А пасля зачасцiў на ўсялякiя гуляннi. Добра, што хапiла розуму хоць трохi зберагчы грошай, на iх i жывём цяпер. Не дужа разгонiшся, вядома, але на пражытак хапае. А гэта ж падумаць толькi, што некалi ён быў амаль багацеем!

Цяпер самi бачыце, што з iм сталася. Як утрапенец нейкi. Мусiць, годзе быць маладым, танцаваць з жанчынамi ў парфумах ды памадах. Ах ты, бедны мой дзядулька!

Расхваляваная, са слязьмi на вачах глядзела яна на свайго сiвага мужа, якi ўжо моцна хроп. Потым цiха наблiзiлася да яго i пацалавала ў галаву. Доктар устаў i моўчкi падаўся да выхаду: не мелася слоў перад аблiччам гэтых дзiўных старых.

Ён быў ужо каля дзвярэй, калi старая спынiла яго.

– Цi не далi б вы мне ваш адрас на ўсялякi выпадак?
– папрасiла яна.
– А раптам яму пагоршае? Тады я паслала б па вас.

123
Поделиться с друзьями: