Поделиться с друзьями:
Шрифт:
Уладзімір Караткевіч
Матчына душа
На пачатку дарог
Спадарожніку Зямлі
Партызанская балада
Памяці Арцём'евай
Заяц варыць піва
Орша
Вадарод
Сырцовыя цагліны
"Стаю ўначы ў завіруху..."
Песня шафёра
Як размаўляюць звяры і птушкі
У жніўны дзень
Жарт
Ў жніўны дзень на вуліцы бязлюдна. Нават бэз заснуў каля дзвярэй. Толькі певень, млявы і марудны, Кліча частаваць сваіх курэй. Бабка спіць ля хаты пад кустамі, І цялё чырвонае усмак Мокрымі ружовымі губамі Ёй жуе стракаты андарак. І старыя, і малыя ў полі, Суха звоняць конікі ў траве, І камбайн, як карабель вясёлы, Паміж жытніх каласоў плыве. Ну, а вёска цішынёй абнятая. Толькі й чуць у гэтай цішыні, Як храпуць у дзвюх суседніх хатах Жонкі брыгадзіра й старшыні.
Комментарии: