Матчына душа
Шрифт:
Размова з Кіева-Пячэрскім сланом
– І яна сказала, што гэта Арктур Ёй зваліўся лістком у далонь. Але вочы былі, як спынены спеў, Як трывожнай ракі глыбіня... Я быў вельмі дурны і не зразумеў, Што за зорку чакала яна. І прыйшла чарга невясёлым дням, Паміж намі стала сцяна, І не верыў ніхто, і не верыў я сам, Што чакала зорку яна. Тут, на сходах, што ад тэатра Франко На любімы Пячэрск вядуць, Я апошні раз махнуў ёй рукой І ў начную знік каламуць. Каб пасля зразумець, што на гэтай зямлі Памяць дзён такіх берагуць, Што куды б дарогі мяне ні вялі - Я забыць яе не магу. Колькі цяжкіх гадоў пайшло пад адхон, Пад марознага ветру свіст, Разумееш, мой сябра, мой любы слон, Мне яна напісала ліст. У сэрцы зноўку парасткі даўніх надзей Пад вясеннім ветрам пяюць. Можа, зоры ляцяць сапраўды да людзей? Можа, я спаймаю сваю? Мы раён абышлі з табою кругом. Зноўку вулка твая і мая. Ты, напэўна, ведаеш гэты дом? І пад'езд, і акно, як маяк? Перад ім гады замыкаюць круг І спыняецца бег хвілін. Ты прабач, прабач мне, мой любы друг, Я далей пакрочу адзін.
Матчына душа
Поделиться с друзьями: