Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)
Шрифт:
– Фултан!
– сказаў камандзiр.
– Колькi засталося аварыйных клапанаў скафандраў?
– Пяць.
– Тры выкiнуць. Доктар Паўльсэн, хадземце са мною. Нам трэба абмеркаваць пытанне аб рацыёне.
Як толькi доктар i камандзiр карабля паднялiся наверх, касманаўты ўсхваляваныя i занепакоеныя тым, што здарылася, разбрылiся па зале. Адны селi проста на падлогу i, сцiснуўшы галаву рукамi, застылi нерухома з заплюшчанымi вачыма; другiя, стараючыся не думаць аб трагiчнай перспектыве, спрабавалi жартаваць i смяяцца.
Боба
– I што гэта такое - сiла цяжару?
– штучна-наiўным тонам спытаў Боб.
– Адразу вiдаць, што ты асёл. Зараз я табе растлумачу, дурань.
– Яго сябра Джо, якi стаяў побач, закасаў рукавы.
– Уявi сабе, што ты сядзiш у сябе ў небаскробе, на сорак першым паверсе. Дык вось, я бяру цябе за шкiрку i выпiхваю ў акно. А потым знянацку адпускаю. Ну што, зразумеў? Што тады здарыцца, га?
– Гэта ты дарма, Джо, - сказаў нехта.
– Нiчагуткi не здарыцца. Боб з духу пярэчання возьме ды на злосць табе не ўпадзе.
Нехта засмяяўся, нехта злосна пацiснуў плячамi, а тыя, каму абрыдла слухаць няўдалыя жарты, адышлi.
– Смех смехам, сябры, - сказаў Боб, - але я i праўда не разумею гэтага. Няма чаго строiць з сябе разумных - вы ведаеце роўна столькi, колькi i я. Iндыкатар паказвае, што ў нас дзвесце пяць лiшнiх кiлаграмаў. Дык няўжо, каб iх чорт узяў, з-за нейкiх там нiкчэмных двухсот кiлаграмаў мы павiнны тарчаць на гэтым Тытане? Паспрабуй тут разбярыся.
– Ну, цi ж не асёл ты?
– усклiкнуў Джо.
– Так i быць, паспрабую растлумачыць табе больш наглядна. Уявi, што ў цябе ёсць шалi з чашамi. На адной чашы сядзiш ты, а на другой ляжыць груз, дзевяноста кiлаграмаў. Што здарыцца, калi ты таксама важыш дзевяноста кiлаграмаў?
– Разумнейшага нiчога не прыдумаў?!
– усклiкнуў Боб.
– Зразумелая рэч, шалi застануцца ў раўнавазе.
– Вось iменна, - згадзiўся Джо.
– Чашы шаляў не апусцяцца i не падымуцца, але калi ты вымеш з кiшэнi асадку i выкiнеш яе, то чаша з грузам апусцiцца, а цябе злёгку падыме. Зразумеў?
– Дурань!
– усклiкнуў Боб.
– Як дзейнiчаюць шалi, я з пялёнак ведаю.
– Але антыграў працуе па гэтым жа прынцыпе, - сказаў Джо.
– Рознiцы нiякай.
– Цiха вы, Фултан iдзе.
Фултан падышоў да групы касманаўтаў.
– Вось што, хлопцы, - дружалюбна сказаў ён.
– Прыйдзецца нам выкiнуць усё лiшняе адзенне.
Боб Арджытай зарагатаў.
– Цудоўна!
– з штучным энтузiязмам усклiкнуў ён.
– Камандзiр, вiдаць, вырашыў адправiць нас дадому ў адных трусiках...
– Хопiць выскаляцца, - абарваў яго Фултан.
– Здымайце чаравiкi, кашулi, бялiзну.
– Загад пашыраецца на ўсiх без выключэння?
– спытаў Боб.
Фултан кiўнуў.
– I да дзяўчыны наверсе ён таксама адносiцца?
– Зразумела.
– Выдатна, выдатна!
– Боб Арджытай стаў радасна пацiраць рукi. Спадзяюся, iнжынер Аляксей Платаў
– Крэтын!
– раззлаваўся Фултан.
Усе засмяялiся.
– Гэта я так, пажартаваў, - апраўдваўся Боб, - каб хлопцаў падбадзёрыць.
Фултан разгублена паглядзеў на яго, потым сцiснуў яго за локаць i лёгенька ляпнуў па плячы, павярнуўся i, чаканячы крок, пайшоў да дзвярэй.
Да адлёту заставалася васемнаццаць гадзiн. Лагерсан, Фултан, доктар Паўльсэн, Аляксей i Iрына сабралiся наверсе, у галоўным салоне.
– Дык вось, - сказаў камандзiр.
– Улiчыце, што ксемедрын чапаць нельга. Мне загадалi здабыць шэсцьдзесят кiлаграмаў, i я прывязу роўна шэсцьдзесят кiлаграмаў, нi грама меней.
Усе згодна кiўнулi.
– Нiчога не зробiш, - уздыхнуў лекар.
– Цяпер на iндыкатары антыграва лiшнiя шесцьдзесят чатыры кiлаграмы. У нас васемнаццаць гадзiн, каб знайсцi лiшняе i...
– Нам яго не знайсцi, - сказаў Аляксей.
– На караблi няма больш нiчога лiшняга.
Лагерсан уважлiва паглядзеў на сяброў, а тыя глядзелi на яго так, нiбы вырашэнне праблемы залежала толькi ад яго аднаго.
Знiзу чуўся глухi гоман касманаўтаў, нiхто больш не смяяўся. Нездаволенасць расла з кожнай секундай.
– Чаго вы ад мяне чакаеце?
– са злосцю спытаў Лагерсан.
– Вядома, прасцей за ўсё сабраць усiх i сказаць: "Сябры, адзiн з нас лiшнi. Давайце кiнем жэрабя, i той, каму не пашанцуе, павiнен памерцi. У адзiноце, як кiнуты сабака".
Чацвёра афiцэраў не адрывалi ад яго позiрку, i ў iх у вачах чыталася разгубленасць i нямы дакор.
– А некаторыя з вас лiчаць, што я павiнен добраахвотна пакiнуць "Iбiс", так? Вядома ж, я камандую караблём, а камандзiр абавязаны паказваць прыклад!
– Нiхто гэтага не кажа, - адазваўся Фултан.
– Смешна - звычайна ў выпадку небяспекi капiтан пакiдае карабель апошнi. А я, па-вашаму, павiнен пакiнуць яго першы.
– I Лагерсан ненатуральна засмяяўся.
– Паслухай, Арнэ, у час пасадкi iндыкатар антыграва быў блакаваны. Можа, ён проста сапсаваны?
– сказаў Фултан.
– Што ты гэтым хочаш сказаць?
– Ён паказвае шэсцьдзесят чатыры кiлаграмы лiшняй вагi, але, магчыма, гэта памылка. Чаму б нам не паспрабаваць узляцець?
Лагерсан на секунду задумаўся.
– Я згодзен, - сказаў ён.
– Паспрабуй.
Праз дваццаць хвiлiн Аляксей нацiснуў кнопку, корпус касмiчнага карабля ўздрыгнуў i завiбраваў. Лагерсан не адрываў позiрку ад альтыметра. Пятнаццаць секунд праляцелi ў напружаным чаканнi.
– Ноль!
– злосна крыкнуў Лагерсан.
– Мы не ўзнялiся нi на сантыметр!
Усе зноў сабралiся ў цэнтры салона. Камандзiр звярнуўся да Паўльсэна:
– Ну, а што вы прапануеце, доктар?
– Э, нам застаецца толькi сесцi на сама жорсткую дыету. Праз тры-чатыры днi мы парадкам пахудзеем i зможам узляцець.