Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)
Шрифт:
У яго перад вачыма паўставалi жахлiвыя вiдовiшчы: перапоўненыя бальнiцы, хворыя ляжаць у калiдорах i нават у дварах. А па вулiцах у бяссiльнай злосцi, праклiнаючы сваю бездапаможнасць, бегаюць лекары. Па дарогах iмчацца саставы з трупамi. З печаў крэматорыяў чадзiць дым... Усё чалавецтва паступова ператвараецца ў воблака попелу.
Лагерсан паглядзеў на хранометр.
– Дык вось, - сказаў ён, - ваш час скончыўся.
I ўсiх адразу прыгняла панурая цiшыня, кожны ў думках упаў на самае дно роспачы i адчуў жах.
– Добра, -
– Мы доўга абражалi адзiн аднаго. Час прымацца за справу.
Патрэбны бiнты, сказаў ён, шмат бiнтоў i медыкаментаў, якiя ўжо паспелi выкiнуць за борт. I яшчэ яму патрэбен памочнiк. Выклiкалi Джо, якi некалi вучыўся на медыцынскiм факультэце.
Джо з'явiўся разам з Бобам Арджытаем.
– Джо, вы ўмееце рабiць укол у вену?
– Даводзiлася, доктар.
– Надзень скафандр, Боб, - загадаў Лагерсан.
– Каля карабля ў кучы iншых рэчаў валяюцца дзве-тры скрынкi з бiнтамi. Знайдзi iх. Спытайся ў доктара, што яшчэ яму трэба.
Боб у страшэннай разгубленасцi ўтаропiўся на камандзiра. Яму зрабiлася страшна, страшна, што, як толькi ён пакiне карабель, дзверы зачыняцца i яго пакiнуць аднаго ў ледзяной пустынi.
Лагерсан, вiдаць, зразумеў яго стан. Ён ужо хацеў паўтарыць свой загад, але яго перабiў Фултан.
– Я пайду, - сказаў ён.
Твар у Лагерсана прасвятлеў.
– Значыць, ты са мною згодзен, Фултан?
– Як заўсёды, Арнэ.
Камандзiр уздыхнуў з палёгкай. Ён адчуў, як думкi ў яго праяснiлiся, кроў хутчэй пацякла па венах i ў яго зноў з'явiлася звыклая бадзёрасць. Працягваючы хадзiць па салоне, ён энергiчна аддаваў распараджэннi i сачыў за iх выкананнем.
Калi Фултан вярнуўся з бiнтамi, Лагерсан загадаў усiм сабрацца ў навiгацыйным салоне. Размова была вельмi кароткая. Людзi слухалi ў абсалютным маўчаннi, страцiўшы дар слова ад здзiўлення. I раптам Клiфт Iвенс заплакаў. Дарослы мужчына плакаў, хлюпаючы носам, як хлапчук, якога пакаралi без дай прычыны.
– Але чаму, - крыкнуў ён, - чаму нельга выкiнуць ксемедрын? Выкiнем яго к чорту цi пачакаем дзён з дваццаць!
– У цябе ёсць жонка, Клiфт?
Клiфт кiўнуў галавой.
– А дзецi?
– Двое, камандзiр.
– Тады паспрабуй зразумець мяне, Клiфт, Мы пакiнулi Зямлю больш за месяц назад. А раптам за гэты час твая жонка i дзеткi таксама захварэлi?
Клiфт выцер рукавом нос i ўзняў галаву. Але сёй-той глядзеў на камандзiра панура i злосна, грозна сцiснуўшы кулакi, нiбы чакаючы толькi сiгналу, каб кiнуцца на яго. Гэта не ўнiкла ўвагi Лагерсана. Ён ускiнуў прамянёвы пiсталет i навёў яго на сцяну. Паступова твары людзей праяснiлiся, гнеўныя агеньчыкi ў вачах патухлi.
– Першы буду я, - сказаў Лагерсан, - апошнi - Фултан. Гэта не таму, што я не давяраю вам. Хоць, урэшце... Словам, я хачу пазбегнуць магчымых беспарадкаў. Напэўна, адразу пасля аперацыi... мне будзе даволi кепска. На гэты час камандаванне прыме Фултан. Перш чым падыдзе
яго чарга, я ўжо буду на нагах. Астатнiя васемнаццаць чалавек кiнуць жэрабя, каму за кiм iсцi на аперацыю. I апошняе. Магчыма, караблю ўдасца ўзляцець да таго, як будзе закончана апошняя, дваццатая аперацыя. Дык вось, я хачу, каб вы ясна зразумелi - на гэта разлiчваць няма чаго. I калi нам суджана страцiць руку, то праз гэта пройдуць усе, за выключэннем, зразумела, доктара. I толькi калi дваццаць рук будуць выкiнуты за борт, я нацiсну кнопку. Пасля гэтага я выкiну i пiсталет. Вось i ўсё.Аляксей i Iрына стаялi паводдаль, моцна трымаючыся за рукi. Лагерсан падышоў да iх.
– Паверце, мне вельмi шкада, Iрына. Вы i Аляксей...
– Ён замоўк.
Аляксей нiчога не адказаў. Iрына таксама маўчала. Яны глядзелi на камандзiра сумна, але спакойна.
Лагерсан пайшоў далей, узiраючыся ў твары касманаўтаў.
– Доктар, - сказаў ён дрыготкiм голасам.
– Я гатовы. Можаце пачынаць.
– Дэвiд, - паклiкаў настаўнiк.
– Ты скончыў?
Дэвiд устаў, узяў кнiгу i пайшоў да дошкi, залажыўшы пальцам разгорнутую старонку. Вочы ў яго блiшчалi, а шчокi зрабiлiся пунсовыя.
– Цяпер ты зразумеў, чаму Тытан называюць яшчэ i "Месяцам дваццацi рук"?
– Ага, спадар настаўнiк.
– Дык вось, Дэвiд... Пасля рэйса "Iбiса" прайшло чатыры стагоддзi. З таго часу кожны касманаўт лiчыць для сябе за найвышэйшы гонар, калi пасля многiх гадоў спадзвiжнiцкай працы i самаахвяравання яго ўзнагароджваюць ордэнам "Пурпуровай рукi". Табе гэта зразумела?
– Вядома, спадар настаўнiк... А што... што сталася з доктарам Паўльсэнам?
– А, з доктарам "Iбiса", - уздыхнуў настаўнiк.
– Ён таксама быў удастоены мноства ўзнагарод i высокiх ушанаванняў. Ну, а потым... Паводле адных крынiц, неўзабаве пасля гэтага ён загiнуў у аўтамабiльнай катастрофе, другiя сцвярджаюць, быццам ён скончыў самагубствам.
– Самагубствам?! Але чаму?
– Не ведаю, дружа. Можа, таму, што толькi яму нiхто не мог тады ампутаваць руку...
Дэвiд панурыўся. Настаўнiк пачаў расказваць пра бязмежнасць i прыгажосць космасу, пра незнаёмыя светы, дзе не ведаюць зямных нягод, светы, якiя бясконца далёкiя i неабсяжныя...
Дэвiд сеў на месца, а настаўнiк працягваў урок. Яго злёгку гугнявы голас разносiўся па класе. Вучнi сядзелi моўчкi i як зачараваныя лавiлi кожнае настаўнiкава слова.
I толькi Дэвiд быў у сваiх думках. Заўтра ён як след вывучыць заданне. I больш не будзе балбатаць i не слухаць настаўнiка на ўроках астраномii. Але сёння ён не можа слухаць. Ён думае пра тое, што бацька, вiдаць, моцна засмуцiцца. Але ён не хоча больш быць хiрургам: зямны шар для яго цяпер вельмi малы. Ён уздымае вочы, i погляд яго прыцягваюць зорныя карты, якiя вiсяць на сцяне. Паступова абрысы навакольных прадметаў знiкаюць, i Дэвiд застаецца адзiн, зачараваны мiгаценнем далёкiх свяцiлаў.