Мудрамер
Шрифт:
Міралюбаў. Усе купяць!
Папсуева. Не будзьце наіўнымі, Ягор Фёдаравіч!
Міралюбаў. На экспарт будзем пастаўляць! За валюту! За долары!
Папсуева. Там збыту не будзе. За мяжой дурань… Прабачце!.. «Кліент» доўга не пратрымаецца. Там яго адразу раскусяць. Воўчыя законы! Канкурэнцыя…
Вяршыла. Тамара Цімафееўна! Не чапайце міжнародныя праблемы! Яны і без таго складаныя. Вернемся да нашых, унутраных… Нюра! Скажы там, у прыёмнай… Няхай заходзяць па чарзе.
Нюра
Папсуева. Хто будзе правяраць?
Вяршыла. Як хто? Мы з вамі.
Папсуева. Не! Я маю на ўвазе масавую праверку. Пасля таго як ваш прымус будзе зроблены. Калі будзе зроблены… На каго ўскласці такія адказныя функцыі? На прафсаюзы? Не справяцца! На народны кантроль? Яму народных пісьмаў хапае! Значыць, трэба ствараць яшчэ адзін вельмі адказны орган. У той час, калі мы скарачаем штаты!..
Першая тэлефаністка. Віктар Паўлавіч! Даруйце… 3 міністэрства школ.
Вяршыла. Што яны хочуць узгадніць? ГІадручнікі, ранцы, партфелі, форму, прычоскі мы ўжо даўно зацвердзілі.
Першая тэлефаністка. Яны пытаюць… Спаць першакласнікам у школе ці не спаць?
Вяршыла. Спаць? У школе?! Яны што там? Звар’яцелі? У школе трэба вучыцца! Веды набываць! А не спаць!
Першая тэлефаністка. Дык гэта ж першаклашкі, Віктар Паўлавіч! Шасцігодкі. У дзіцячым садзе ў такім узросце спяць пасля абеду.
Паўза.
Вяршыла. Скажыце, няхай спяць. Дзеці — наша будучыня. Яны павінны быць здаровымі. Іх трэба берагчы.
Першая тэлефаністка. Яны пытаюць яшчэ, дзе паставіць ложкі? Спальні ж у школе не прадугледжаны…
Вяршыла (нарэшце не вытпрымлівае і ўзрываецца). Дзе?! У сябе на галаве!!! Пакуль дзеці будуць спаць, няхай стаяць нерухома, як слупы! I трымаюць ложкі!..
Уваходзіць разгубленая Нюра.
Нюра. Нікога няма, Віктар Паўлавіч. Толькі наведвальнікі…
Вяршыла. Як нікога! Можа, селектар быў не ўключаны?
Нюра. Ды не, усе ж адказвалі. Вы самі чулі.
Вяршыла. Можа, няправільна зразумелі? Нюра, абыдзі, калі ласка, усе аддзелы і ўпраўленні. Запрасі сюды ўсіх жадаючых. Толькі жадаючых! Ніякай агітацыі. Ніякага прымусу.
Нюра выходзіць.
Папсуева. I потым… 3 іх жа смяяцца будуць! Здзекавацца!
Вяршыла (не зразумеўшы). 3 каго смяяцца?
Папсуева. 3 «кліентаў». Гэта ўнясе разлад у наша маналітнае грамадства! Раздоры! Антаганізм! Не бяруся нават прадказваць. Страшна падумаць!..
Міралюбаў.
Паслухаць вас, Тамара Цімафееўна, дык можна падумаць, што палавіна нашага грамадства — «кліенты»!Папсуева. Не, чаму ж… Ёсць, вядома, і геніі. Можа, нават і ў нашым міністэрстве. Але зараз яны не ведаюць, што яны геніі, і спакойна працуюць. А калі даведаюцца? Яны ж запатрабуюць павялічыць ім зарплату. Як мінімум у два–тры разы! А ў нас штатны расклад, фонд заработнай платы. Каб трымаць аднаго генія, прыйдзецца скараціць адзін, а то і два аддзелы!..
Вяршыла. Я не згодзен з вамі, Тамара Цімафееўна! Вы дагаварыліся да таго, што і геніі нам не патрэбны! Лепш адзін геній, чым два ці тры аддзелы!
Папсуева. Віктар Паўлавіч… Возьмеце вы гэты… тэрмастат дадому? Каб праверыць, скажам, жонку?
Вяршыла (крыху сумеўшыся ад нечаканасці). А што? Гэта нават цікава…
Папсуева. Вы так думаеце? А калі высветліцца, што ваша жонка разумнейшая за вас? Ну, не на пяцьдзесят… А на дваццаць пяць працэнтаў? Ці толькі на пятнаццаць? Толькі на пятнаццаць! Яна ж даведаецца пра гэта!
Вяршыла (схамянуўшыся, шчыра). Жудасць.
Папсуева. А калі высветліцца, што вы разумнейшыя за яе працэнтаў на пяцьдзесят?
Вяршыла. Гэта ўжо лепш…
Папсуева. Лепш? У сто разоў горш! Ваша жыццё зробіцца пеклам! Вы ж згрызяце сябе! Чаму такую недарэку–лахудру ў жонкі ўзяў? Чаму на ёй свет клінам сышоўся? А я — міністр! Я ж бы мог ажаніцца з доктарам навук!.. I ўсё. Канец сямейнай ячэйцы. А на ячэйках, між іншым, уся наша дзяржава трымаецца…
Міралюбаў. Вы — дэмагог, Тамара Цімафееўна!.. Рэактыўны самалёт не трэба было рабіць! Можна зваліцца і разбіцца! Атам не трэба было расшчапляць! Можна ўзарвацца! Смерць тэлевізару! Ад яго можна аслепнуць!.. Далоў тэлефон! Ён губіць жывыя, непасрэдныя сустрэчы!..
Вяршыла. Ягор Фёдаравіч! Мы сабраліся для таго, каб выслухаць розныя думкі.
Міралюбаў. Хіба гэта думкі? Гэта ж нейкае цемрашальства!
Вяршыла. Не трэба, Ягор Фёдаравіч. Супакойцеся.
Міралюбаў. Не магу я супакоіцца!
Папсуева (спакойна). Я не дэмагог, Ягор Фёдаравіч. Я — рэаліст. А вы — карась–ідэаліст! Дон Кіхот!.. Вы не ведаеце ні сучаснага жыцця, ні сучасных людзей… Віктар Паўлавіч… У вас ёсць добра знаёмы дырэктар завода адпаведнага профілю?
Вяршыла. Вядома, ёсць. Сябра маленства і юнацтва. На адной парце дзесяць гадоў сядзелі…
Папсуева. Спытайце ў яго, ці возьмецца ён за выпуск гэтага вашага… керагаза.
Вяршыла (тэлефаністкам). Злучыце мяне з Какашынскім. 64–17–31. (Здымае трубку і чакае.) Прывітанне, Леў Сяргеевіч!.. Як у цябе з загрузкай абсталявання?
Голас з дынаміка. Нармальна. Уперад не лезем і ззаду не застаемся. А што?