Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

У Магілёве — зноў-такі ў студэнцкія гады, на практыцы, быў у нас у інтэрнаце вахцёр, ніякі не адстаўны вайсковец,

як многія з вас, напэўна, падумалі, — звычайны мужчынка, інтэлігентнага выгляду, прыстойна апрануты, з акулярамі на носе і са свежай газетаю ў руцэ; дык вось — ён ніколі не вітаўся. На працягу месяца ў кожную яго змену я гучна жадаў яму «добрай раніцы!», а ў абед — «добрага дня!». Нуль на масу. Ні слова ў адказ.

Бог ты мой! — толькі цяпер цюкнула ў галаву: дык а наша пісьменніцкая праца хіба гэта не тое ж «мыла»?! Адсюль «мыльныя оперы», серыялы, «мыльныя эпапеі» і г.д. «Мылам» называюць літаратурную цягамоціну…

І як тут не згадаць бессмяротнага Лёвіна з «Ганны Карэнінай», які, «разглядаючы і разгортваючы духмяны кавалак мыла, прамовіў: — Гэта ж твор мастацтва!»

Хіба мы, майстры пяра, не займаемся тым усё жыццё, як толькі «наразаем» раманы, п’есы, аповесці, навелы і кладзем іх для агульнага карыстання, паняцця не маючы, хто іх забірае, якая з іх каму карысць, у якую прорву яны знікаюць?..

Сізіф ускачвае на гару камень, той затрымліваецца на імгненне — і па-а-акаціўся! Сізіф выцірае з ілба пот, спаўзае на «пятай кропцы» ўніз — і ўсё па-новаму…

2007 г.

Поделиться с друзьями: