Пад страхам смерцi (на белорусском языке)
Шрифт:
Калi гэтая думка прыйшла раптам Лябро ў галаву, яму стала страшна, што Жуль прачытае яе на ягоным твары, ледзь азiрнуўшыся. I тут аднавокi гаротнiк упершыню ў жыццi парадаваўся, што вымушаны насiць чорныя акуляры.
"Слушна, - думаў Лябро.
– Трэба гэта ўлiчыць: ён таксама мажны... Малаток у мяне заўсёды пад рукою... Не, малаток не падыдзе: сляды застануцца... Штурхнуць яго як след, i ён вывалiцца за борт... А што, як выплыве?.. Ды не павiнен... Калi гэта лепш зрабiць?.. Праз нейкi час, выбраўшы сеткi на другiм канцы выспы, мiма iх пройдуць рыбацкiя лодкi... Пасля, гадзiн прыкладна ў восем,
Праўда, i Жуль ведаў, хто i калi тут праплывае, бо паспеў, напэўна, прыгледзецца за ўвесь гэты час... Так што i ён мог прыступiць да задуманага ў тыя ж самыя паўгадзiны...
З гэтага моманту Лябро пачаў прыглядацца да ворага. Ён прыкмецiў, што пасля трэцяй бутэлькi Жуль заўсёды робiцца абыякавы да рыбалкi i пачынае драмаць. Але цi драмаў ён напраўду? Можа, сачыў употайкi за iм?
Вырашыўшы аднойчы праверыць Жуля, Лябро рэзка ўстаў.
Аднаногi адразу ж расплюшчыў вочы i, утаропiўшыся ў яго сваiм хiтрым, пiльным позiркам, буркнуў:
– Што ты збiраешся рабiць?
Лябро лёгка падмануў Жуля, бо загадзя падрыхтаваў на гэты выпадак праўдападобны адказ, але, баючыся выклiкаць падазрэннi, вырашыў не праводзiць больш такiх эксперыментаў. Сумнявацца не прыходзiлася: адгадаўшы ягоную задуму, Жуль адразу ж, як i абяцаў, зробiць тое, што збiраўся.
А пакуль што аднаногi дзялiўся з iм сваiмi меркаваннямi:
– Урэшце, ранiцой тут амаль што заўсёды прылiў, i хвалi, думаю, вынесуць цябе на бераг непадалёк ад порта...
Абодва глядзелi на тыя самыя хвалi. Толькi труп iм бачыўся не адзiн i той самы.
– Трэба будзе, напэўна, - разважаў Жуль, - зрабiць гэта, калi ты будзеш на нагах. Ты цяжкi, i, калi мне прыйдзецца падымаць цябе, каб выкiнуць за борт, лодка можа перакулiцца, i я апынуся ў вадзе разам з табой...
Але была яшчэ адна акалiчнасць, невядомая Жулю, якую, каб зрабiць усё гладка, нельга было не ўлiчваць. На беразе, у соснах, стаяла халупа флоцкага кватармайстра, ахоўнiка форта Мэд. Лябро ведаў, што два разы на тыдзень, у аўторак i пятнiцу, кватармайстар выпраўляўся ў Гiер на "Баклане". Значыць, ён выходзiў з дому прыблiзна без дваццацi пяцi, сама пазней без дваццацi восем.
Без пятнаццацi восем... Якраз тады i трэба гэта зрабiць!.. А яшчэ трэба сачыць, каб дазорац маяка не стаяў у той самы момант каля парапета, а то ўгледзiць усё ў свой бiнокль...
– Бываюць днi, Аскар, - гаманiў i гаманiў Жуль, - калi я пытаюся ў сябе, цi не час ужо скончыць з усiм гэтым... Гатуюць у Марыса нядрэнна, але мне ўжо абрыдла дзень пры днi есцi адно i тое... Я ўжо не кажу, што жанчын не хапае... Жажо i глядзець на мяне не хоча...
Лябро чырванеў, бы школьнiк. Няўжо гэты аднаногi монстр думае, што ён яшчэ i жанчыну шукаць яму павiнен?..
– Мы бавiлi разам неблагiя хвiлiны, гэтага я адмаўляць не буду... Амаль што сябрамi сталi, во як!.. Так i быць, скажу тое, што думаю... Цяжка мне будзе iсцi за тваёю труной... Цябе ж на Паркэролi, мусiць, пахаваюць, га?..
– Я ўжо купiў сабе месца на могiлках...
– Выдатна!.. На могiлках лепш, чым пад вадою... Дай пляшку, Аскар... Не, выпi спачатку сам... Ну, пi!.. Хай твая баба скуголiць -
рабi тое, што кажу табе я...Тысячы, сотнi тысяч, мiльёны людзей жылi - i не так ужо далёка ад iх нармальным жыццём. Хiба ж можна было цярпець больш гэтакi здзек з сябе?..
– Што мяне дзiвiць, Аскар, дык тое, што ты быў тады такi хам... Ты ж цяпер зусiм далiкатны чалавек... У прынцыпе, ты стаў тыповы буржуа... Ну, прызнайся, што так... Iду ў заклад, што ты нашмат багацейшы, чым кажаш... На бiржы не гуляеш?
– Трошкi.
– Во як яно ў цябе выйшла... А я яшчэ сумняваўся... Заўваж, пачыналi мы абодва аднолькава... Хто ведае, можа, калi б не гэты твой фокус з пiрогаю, каб не мая дзеравянка, i я стаў бы кiмсьцi накшталт цябе... Ну i гад ты быў!.. Падумай, што ты зрабiў: пакiнуў чалавека, белага чалавека, у афрыканскiм балоце, без анiякай надзеi выбрацца адтуль... Дагэтуль не разумею, як гэта здолеў я ўратавацца... задумваўся ты хоць калi-нiкалi пра гэта?.. А напiсаў ты мне што тады?.. Я i цяпер гэтакiх слоў не вымаўлю, хоць i не буржуа, як ты... Ты нават уявiць не можаш, падарваў ты маю веру ў людзей...
У такiя моманты Лябро нават паварушыцца не смеў, бо бояўся, што гэта здарыцца менавiта зараз. Стараўся не пакiдаць малаток паблiзу ад Жуля...
– Баiшся памерцi, га?.. А мне дык глядзець на цябе смешна, бо напляваць мне на смерць... Ты таму баiшся, што стаў буржуа, што табе ёсць што трацiць...
"Ну, - думаў Лябро, - калi табе няма чаго трацiць..."
– Я нават не ведаю, цi жывыя яшчэ мае бацькi... Была сястра, збiралася замуж, але так нi разу i не аказалася... Не дай Бог, таксама шалапутная...
Цiкава, падумаў раптам Лябро, а якое ў яго прозвiшча? Там, у Габоне, ён падпiсаўся на гэтым праклятым шчытку проста: "Жуль".
– Прозвiшча?.. Шапю... Ты хiба не ведаў?.. Жуль Шапю... Не горшае за тваё, га?.. Iду ў заклад, што ёсць на свеце i вельмi прыстойныя людзi з прозвiшчам Шапю... Дай пляшку... Не... Трымай... Я пытаюся ў сябе iншы раз...
"Чаму ён раптам прыўзняўся?" - падумаў Лябро i ўхапiўся за сядзенне. Ён уклаў у гэты рух усю сваю сiлу. Але адчуў, што спацеў, толькi тады, калi заўважыў: устаў Жуль, каб схадзiць да ветру.
I тут у галаву Лябро закралася думка:
"Час настаў..."
Лябро дрыжаў - у iм вiравала цяпер усё тое, што перажыў ён побач з гэтым страшным чалавекам... Ён таксама ўстаў i ступiў два крокi...
IV
Былы мэр Паркэроля забыўся на ўсё, што так старанна абдумваў: i на кватармайстра-вартаўнiка, i на рыбакоў, якiя павiнны былi вяртацца на выспу з другога канца Паркэроля, i на старога ў каланiяльным шлеме.
Дазорац з маяка, якi пазiраў на мора ў бiнокль акурат у тую самую хвiлiну, расказваў пасля:
– Прыблiзна без дзесяцi восем, гледзячы ў бок мыса Мэд, я заўважыў, што пан Лябро i гэты ягоны дзiвак-прыяцель стаяць каля самага борта "Люстраной шафы", абхапiўшы адзiн аднаго. Спярша я падумаў, што некаму з iх стала блага i другi прытрымлiвае таварыша, каб той не ўпаў у ваду. Але пасля зразумеў, што яны боруцца. Лодка была ад мяне за некалькi сотняў метраў, i ўмяшацца я нiяк не мог. I вось урэшце яны ўпалi разам на планшыр*, i лодка перакулiлася...
* Планшыр - парэнчы ўздоўж борта лодкi.