Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Подыхі продкаў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Яны расквітаюць усмешкай на нашых вуснах, і іхні боль гэта наш боль. І калі мы плачам — мы плачам іхнімі слязьмі.

Бо ніхто не ўцячэ ад іх, як не

ўцячэ ад сябе.

Бо ніякія галубы не загладзяць слядоў крыві на гэтых плітах.

І ніякая хмара не заб'е майго імкнення да нябёс у слупах святла, якія заліваюць цудоўны храм на Нерлі.

Продкі мае, любыя мае, мір вам.

Мір вам з вашай тугою, з думкамі, якія зніклі, з клопатамі, якія не датычацца нас.

Настане дзень, і мяне не будзе. Але свет не застанецца без слоў.

І вечна будуць гучэць пацалункі пад старымі вязамі.

Настане дзень, і мяне не будзе. Але будзе вечнай зямная цеплыня.

Хай свяціцца імя тваё, царква на Нерлі!

І вечна каля кіёскаў са шклянак, граючы вясёлкаю на сонцы, будзе асядаць на шчокі дзяўчат пяшчотны вадзяны пылок.

Хай свяціцца

імя тваё, мая белая песня!

І на цёплай зямлі ў буркатлівых галубоў лапкі да веку прабудуць каралавымі.

Дзякуй табе, белая песня.

Слава і хвала табе.

Сёння дождж залівае вялікія будынкі горада. І, напэўна, такі ж дождж мые белую свечачку, нечаканую радасць на Нерлі.

Колькі разоў ён мыў яе, колькі разоў сушыў яе слёзы ветрык з зялёных лугоў.

Слава табе!

І калі я памру, калі рот мой, што спяваў і цалаваў, калі рукі мае, што стваралі і лашчылі, будуць тло і прах, нябачны мой подых застанецца ў гэтых белых сценах, як подых тысяч забытых продкаў.

I я буду ўдзячны табе за тое, што, як яны, я не схiлiў кален у гэтых мурах, што я, быццам яны, проста пастаяў тут i выйшаў адноўленым i ўсеразумеючым, цвёрда абапiраючыся на меч.

123
Поделиться с друзьями: