Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Шрифт:
Дарога з Пісэку ў Будэйовіцы ў цягніку прамільгнула няпрыкметна ў кампаніі з маладым жандарам навічком, які ня спускаў са Швэйка вачэй і вельмі баяўся, каб той ня зьбег. Страшнае пытаньне мучыла ўвесь час жандара: «Што яму рабіць, калі раптам захочацца ў прыбіральню».
Пытаньне было разьвязана так: у выпадку патрэбы жандар надумаўся ўзяць Швэйка з сабою.
Усю дарогу ад вакзала да Будэйовіцкіх казарм жандар не адрываў ад Швэйка напружанага погляду і кожны раз, падыходзячы да рогу вуліцы ці раскрыжаваньня, як-бы між іншым пачынаў гаворку пра тое, колькі патрон ім даецца на дарогу, калі яны вядуць арыштаваных; у адказ на гэта Швэйк выказваў свае глыбокае пераконаньне ў тым, што ніводзін людзкі жандар не дазволіць сабе страляць сярод вуліцы, дзе так шмат народу, і лёгка можа здарыцца няшчасьце.
Жандар пачаў супярэчыць, і абодва не заўважылі, як дайшлі да казармы.
Паручнік Лукаш ужо другі дзень быў дзяжурным па казармах. Ён сядзеў у канцылярыі за сталом і нічога не прачуваў, як да яго прывялі Швэйка.
— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, я зноў тут, — урачыста сказаў Швэйк, узяўшы пад казырок.
Сьведкаю
— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, я зноў тут.
Тагды паручнік Лукаш, увесь белы, дрыжачаю рукой узяў справаджальную паперку, падпісаў яе, загадаў усім выйсьці і, сказаўшы жандару, што ўсё ў парадку, замкнуўся з Швэйкам у канцылярыі.
Так скончыўся Будэйовіцкі паход Швэйка. Бясспрэчна, што Швэйк, каб яму далі магчымасьуь самому рухацца, сам дайшоў-бы да Будэйовіц. Калі дастаўку Швэйка на месца службы залічылі сабе ў заслугу казённыя ўстановы, дык гэта грунтуецца на памылцы. Пры яго энэргіі і непамерным жаданьні ваяваць умешваньне ўстаноў было толькі палкаю ў коле.
Швэйк і паручнік Лукаш доўга глядзелі адзін на аднаго. У вачах паручніка была злосьць, пагроза і адчай. Швэйк глядзеў на паручніка поглядам пяшчотным і поўным замілаваньня як чалавек, які страціў сваю каханую і зноў яе знашоў. У канцылярыі было ціха, як ў царкве. Толькі чуваць было, як нехта ходзіць сюды і туды па калідоры. Якісьці добрасумленны вольнапісаны, які ня вышаў праз насмарк (гэта было чутно па гаворцы) на заняткі, гугняючы зубрыў «Як належыць прымаць членаў царскай сям‘і пры наведваньні імі крэпасьцяй». Выразна чутна былі словы:
— Як толькі высокая кампанія пакажацца каля крэпасьці, робіцца салют з усіх гармат на ўсіх бастыёнах. Комэндант крэпасьці выяжджае конна з аголенаю шабляю насустрач і ў той момант…
— Заткнеце горла! — крыкнуў у калідор паручнік, — і выбірайцеся адгэтуль к чортавай матары! Калі ў вас гарачка, вам трэба ляжаць дома ў пасьцелі.
Пасьля гэтага крокі стараннага вольнапісанага сталі аддаляцца, і гугнявае рэха прагучэла, заміраючы: і ў момант, калі комэндант аддае шабляю салют высокім асобам, робіцца другі салютны залп, які паўтараецца трэці раз пры ўступленьні высокіх асоб на тэрыторыю крэпасьці.
А паручнік і Швэйк усё глядзелі адзін на аднаго, пакуль паручнік не сказаў тонам, поўным злой іроніі:
— Проша ў Чэскія Будэйовіцы, Швэйк. Каму суджана быць павешаным, той ня ўтопіцца! Ордэр на ваш арышт ужо выпісан, і заўтра вы зьявіцеся да камандзіра палка. Я з вамі валаводзіцца доўга ня буду. Досыць я з вамі памучыўся. Маё цярпеньне лопнула. Падумаць толькі, як мог я так доўга жыць з такім ёлапам.
Паручнік захадзіў па пакоі:
— He, гэта проста жах! Дзіўлюся, чаму я вас да гэтага часу не застрэліў. Што-ж бы мне за гэта зрабілі? Нічога. Мяне-б апраўдалі, разумееце?
— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, зусім разумею.
— Кіньце вашы ідыёцкія жарты. A то глядзеце ў мяне! Цяпер вас, як належыць, правучаць. Вы ў сваім глупстве зайшлі так далёка, што выклікалі нарэшце выбух.
Паручнік Лукаш пацёр рукі.
— На вас, Швэйк, ужо пастаўлен крыж.
Потым ён вярнуўся да стала, напісаў на кусочку паперы некалькі радкоў, выклікаў дзяжурнага і загадаў яму завесьці Швэйка да профоса [29] і перадаць запіску.
Швэйка завялі цераз двор да профоса, а паручнік з незахаванай радасьцю глядзеў, як профос адмыкае дзьверы з чорна-жоўтай дошчачкай з надпісам «Для арыштаваных», як Швэйк хаваецца за гэтымі дзьвярыма і як профос праз хвіліну выходзіць адтуль зноў.
29
Наглядчык.
— Дзякуй богу, — падумаў паручнік услых. — Нарэшце ён там!
У цёмнай дзюрцы, куды ўвапхнулі Швэйка, яго сустрэў прывітаньнем, качаючыся на саламяным сяньніку, здаравяк-вольнапісаны, які сядзеў там ужо другі дзень адзін і страшэнна сумаваў. На запытаньне Швэйка, за што ён сядзіць, вольнапісаны сказаў, што за пусьцяковіну, за тое, што даў аднаму артылярыйскаму падпаручніку па карку і нават, праўдзівей, ня даў па карку, а зьбіў яму з галавы шапку. Вышла ўсё гэта так: артылярыйскі паручнік стаяў позна ноччу на пляцы пад галярэяй і, як відаць было, вышаў на паляваньне на прастытутак. Вольнапісаны, да якога паручнік стаяў задам, палічыў яго за свайго таварыша па выпуску, Францішка Матэрну.
— Якраз быў такі самы заморак, — расказваў вольнапісаны Швэйку. — Ну, я гэта ціхенька ззаду падкраўся, зьбіў яму шапку і кажу: «Здароў, Франц!» А гэты асталоп давай сьвістаць гарадавым. Ну, мяне і завялі. Магчыма, — сказаў вольнапісаны, — што яму разоў са два давялося пакарку. Але па-мойму, гэта справы не мяняе, бо памылка тут відавочная. Ён сам прызнаецца, што я сказаў: «Здароў Франц», а яго завуць Антонам. Справа зусім ясная. Адно, што мне можа пашкодзіць, дык гэта тое, што я зьбег з больніцы, і калі выкрыецца справа з кнігай хворых… Справа ў тым, што калі мой год прызывалі, я ўжо загадзе зьняў пакой тут, у Будэйовіцах і стараўся разжыцца на раматус. Тры разы засаб я напіваўся, пасьля чаго ішоў за горад, лажыўся ў роў пад дождж і разуваўся. Але гэта не памагала. Пасьля гэтага я цэлы тыдзень начамі хадзіў купацца ў рацэ (справа была зімою) але дабіўся адваротнага выніку: так, брат, загартаваўся, што потым, калі я пробаваў другія спосабы — спаць на дварэ на сьнягу, і мяне раніцою будзілі суседзі, — ногі ў мяне былі цёплыя, нібы я ўсё жыцьцё валёнкі насіў. Хоць-бы якая-небудзь ангіна — ні чорта ніколі не прыставала! Ды што там: пустяковы трыпер і
то ня мог схапіць. Кожны божы дзень я хадзіў у «Порт-Артур», сёй-той з маіх сяброў ужо пасьпелі разжыцца там на запаленьне насенных залоз, сяму-таму нават прышлося распорваць пуза, а мне — анічагусенькі! Чартоўскі брат, не шанцуе!.. Нарэшце пазнаёміўся я з піўною «У Ружы» з адным інвалідам з Глыбокай і ён мне сказаў, каб я забег да яго разок на кватэру, і бажыўся, што на наступны дзень ногі ў мяне будуць, як вёдры. (У яго былі дома шпрыц і іголка для ўпырскваньня пад скуру). I, сапраўды, я ад яго лёдзьве дадому прышоў. He ашукаў інвалід, залатая душа! Нарэшце такі я дастукаўся мышачнага раматусу. Як бач у шпіталь — і ўсё ў парадку. Шчасьце ўсьміхнулася мне яшчэ раз: у Будэйовіцы ў шпіталь быў пераведзен мой сваяк, доктар Масак з Прагі Толькі дзякуючы гэтай акалічнасьці я так доўга пратрымаўся ў шпіталі. Ды я пратрымаўся-б там бясспрэчна, да самай рэвізіі, каб на сапсаваў сабе ўсю музыку гэтаю няшчаснаю «Кнігаю хворых». Праўда, думка сама была вельмі ўдалая. Я дастаў сабе вялікую канторскую кнігу, наляпіў на яе наклейку і чысьценька напісаў «Кніга хворых 91-га пяхотнага палка» Рубрыкі — усе, як належыць. У гэту кнігу я ўпісваў з галавы прозьвішчы, назву хваробы, тэмпэратуру і г. д. Кожны дэень пасьля абходу галоўнага ўрача я ішоў з кнігаю ў горад. Каля варот шпіталю дзяжурылі заўсёды апалчэнцы і ў гэтых адно сінах я быў застрахаваны: пакажаш яму кнігу, а ён падказы-рок. Звычайна я ішоў да аднаго знаёмага чыноўніка з падат, ковай управы, там пераапранаўся і ішоў ў піўную, дзе ў сваёй кампаніі прыемна праводзіў час за півам і гутаркамі, ад якіх-бы ўраду не паздаровілася. Нарэшце я так асьмеліўся, што і пераапранацца перастаў, а хадзіў па горадзе і па шынхох у поўнай форме. Дадому — на сваю пасьцель у шпіталі я варочаўся толькі пад раніцу, а калі мяне спыняў уночы патруль, я, быаала, пакажу толькі сваю «Кнігу хворых, і больш у мяне ні пра што ўжо ня пытаюцца. Каля варот шпіталю зноў, ня кажучы ня слова, паказваў кнігу і заўсёды шчасьліва дабіраўся да пасьцелі… Раздурэў, брат, я так, што мне здавалася, ніхто нічога мне зрабіць ня можа, пакуль ня здарылася пагібельнае непаразуменьне з паручнікам на пляцы пад галярэяй, непаразуменьне, якое выразна давяло мне, што вышэй неба дрэвы не растуць. Ганарыстасьць, брат, заўсёды бывае перад падзеньнем. Што слава? Дым. I Ікар апаліў сабе крыльлі. Чалавек хоча быць гігантам, а на самай справе ён г…но. Дык вось, брат. Гэта мне навука, каб другі раз ня верыў у выпадак, а біў самога сябе па мордзе два разы на дзень, рана і ўвечар, прыказваючы: асьцярожнасьць ніколі ня бывае лішняй, а што залішне, тое шкодзіць. Пасьля вакханалій і оргій наступае заўсёды моральнае пахмельле. Гэта, брат, закон прыроды. Падумаць толькі, гэта-ж я сапсаваў сабеўсю кар‘еру! Я-ж мог-бы ўжо быць няпрыгодным да строю, протэкцыя ў мяне вялізарная. Сядзеў-бы на цёплым месцы ў якой-небудзь тылавой установе, але мая ўласная неасьцярожнасьць падрэзала мне крыльлі.Сваю споведзь вольнапісаны скончыў у мажорным тоне.
— Картаген разбуран, ад Ніневіі засталіся адны руіны, але гэта для нас нічога ня значыць. Галаву вышэй! Няхай ня думаюць, што калі мяне пашлюць на фронт, я зраблю хоць адзін стрэл. „Наложана спагнаньне ў дысцыплінарным парадку і выключан з вайсковай школы“. Няхай жыве армейскі крэтынізм! Буду я ім пятрэць у школе і здаваць экзамены?.. Кадэт юнкер, падпаручнік, паручнік… Нас…ь мне на іх! Вайсковая школаі „Заняткі з выхаванцамі, якія засталіся на другі год“. Уся армія разьбіта паралюшамі На якім плячы носяць стрэльбу: на левым ці на правым? Колькі зорачак у капрала? „Падлік складу чыноў запасу“. Трасца яму, курыць няма чаго, таварыш. Хочаце, я навучу вас пляваць у столь? Паглядзеце, вось як гэта робіцца Задумайце перад гэтым што-небудзь і ваша жаданьне збудзецца. Піва любіце? Магу параіць вам добрую ваду, вунь там у збане. Калі хочаце есьці, раю вам зьвярнуцца ў „Мяшчанскую бяседу“ [30] . Апрача таго магу пабаіць вам заняцца ад няма чаго рабіць складаньнем вершаў. Я ўжо склаў тут цэлую поэму:
30
Адзін з лепшых рэсторанаў у Будэйовіцах.
— Бачыце, таварыш, — казаў далей здаравяк-вольнапісаны, — а вы кажаце, што між людзей ужо няма тае павагі да нашай любай монархіі. Арыштант, у якога і пакурыць няма чаго і якому належыць зьявіцца да палкоўніка, выказвае вам дасканалы прыклад адданасьці трону і складае оду сваей адзінай і непадзельнай радзіме, якую лупяць і ў хвост і ў грыву. Яго пазбавілі волі, а з вуснаў яго ліюцца словы бязьмежнай адданасьці імпэратару Morituri te salutant! caesari! [31] . A профос — хлопец разьбітны. Такога паслухмянага слугу прыемна мець. Пазаўчора я яму даў пяць крон, каб ён зьбегаў купіў папірос а ён, сукін сын, сягодня раніцою мне кажа, што тут курыць ня можна, што яму праз гэта будуць няпрыемнасьці. Што-ж да пяці крон, дык ён кажа, што верне іх мне, калі атрымае пэнсію… Так, таварыш, цяпер нікому і нічому нельга верыць. Асноўныя прынцыпы моралі перакручаны. Абабраць арыштаванага, га!? А гэты тып яшчэ сьпявае сабе цэлы дзень:
31
Тыя, што ідуць на сьмерць, вітаюць цябе, цар!