Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Шрифт:
З таго часу за капітанам Адамічкам умацавалася рэпутацыя справядлівага чалавека. Пасьля яго паслалі на фронт, а на яго месца быў назначан да нас майор Вэнцэль, і той нарэшце грунтоўна прышчаміў хвост прапаршчыку Даўэрлінгу.
У майора была жонка — чэшка, і таму ён не пераносіў і ўхіляўся гутарак пра нацыянальнае пытаньне. Некалькі гадоў таму назад, калі ён быў яшчэ капітанам у Кутнай гары, ён п‘яны аблаяў у рэсторане кельнера чэскай сволаччу. (Трэба зазначыць, што майор у кампаніі і дома гаварыў толькі па-чэску, і сыны яго вучыліся ў чэскіх гімназіях). «Слова не верабей, выляціш — ня зловіш», і эпізод гэты папаў у газэту, а нейкі дэпутат інтэрпэляваў перад парлямантам пра паводзіны майора Вэнцэля. Вэнцэль папаў у няпрыемную гісторыю, бо якраз у гэты час павінен быў быць зацьверджан парлямантам законапроект пра вайсковую павіннасьць, а тут — калі ласка! — гэта гісторыя з п‘яным капітанам Вэнцэлем у Кутнай гары. Пасьля капітан даведаўся, што ўся гісторыя — работа якогасьці заўрад-прапаршчыка з вольнапісаных Зітко. Гэта ён напісаў у газэту бо ў яго з капітанам Вэнцэлем былі свае рахункі яшчэ з таго часу, калі Зітко ў кампаніі ў прысутнасьці самога
Цяпер уявеце сабе, таварыш, што адразу пасьля пераводу да нас майора Вэнцэля гэты ёлап, прапаршчык Даўэрлінг, пагнаў да яго аднаго салдата за тое, што той нібы не аддаў яму, прапаршчыку Даўэрлінгу, чэсьці, калі ён ехаў на рамізьніку з нейкаю паненкаю. Ну і крык там, скажу я вам, падняўся, як расказвалі потым сьведкі! Фэльдфэбель з канцылярыі батальёну ўцёк у калідор, а майор крычаў на Даўэрлінга: «Хацеў-бы я ведаць — чорт вазьмі! — ці вядома вам, што такое асабістая яўка? Асабістая яўка — гэта не балаган! Як мог ён вас бачыць, калі вы ехалі пасярод пляцу? Вы павінны былі вызубрыць і запомніць, што чэсьць аддаецца афіцэрам, якія пападуцца насустрач, а гэта ня значыць, што салдат павінен круціць галавою, як варона, і лавіць прапаршчыка, які едзе пасярод пляцу. Маўчаць, не перапыняпь! Асабістая яўка існуе не для такіх пусьцяковых рэчаў. Калі ён вам заявіў, што ня мог вас бачыць, бо ў гэты момант аддаваў чэсьць мне, павярнуўшыся да мяне, разумееце, да майёра Вэнцэля, і ня мог адначасна глядзець назад на рамізьніка, з якім вы ехалі, то трэба было яму верыць. Другі раз будзьце ласкавы не прыставайце да мяне з пусьцяковінай!» — З таго часу Даўэрлінг зьмяніўся.
Вольнапісаны пазяхнуў.
— Трэба выспацца перад заўтрашняй яўкай да палкоўніка. Я хацеў-бы хоць трохі інформаваць вас, як стаяць справы ў нашым палку. Палкоўнік Шрэдэр ня любіць майора Вэнцэля і наогул нейкі дзіўны тып. Капітан Сагнэр, начальнік вучэбнай каманды вольнапісаных, лічыць Шрэдэра сапраўдным салдатам, хоць палкоўнік Шрэдэр нічога так не баіцца, як папасьці на фронт. Сагнэр — стрэлены варабей, таксама як і Шрэдэр, недалюблівае афіцэраў запасу і называе іх цывільнымі сьмярдзючкамі. Вольнапісаных ён лічыць дзікімі жывёламі, з якіх трэба зрабіць вайсковыя машыны, прышыць да іх зорачкі і паслаць на фронт, каб іх перастралялі замест шляхетных кадравых афіцэраў. якіх трэба пакінуць на развод. Наогул у арміі ўжо пахне гніляцінай, — сказаў вольнапісаны, укручваючыся ў коўдру. — Масы, пакуль што, яшчэ сьляпыя, і дазваляюць гнаць сябе на фронт, каб іх там пасеклі на макарону; пападзе ў якога-небудзь з такіх ягнят куля, ён толькі шапне: «мамачка»! Цяпер герояў няма, а ёсьць толькі жывёла на мяса і разьнікі ў генэральных штабох. Пачакайце, дачакаюцца яны выбуху! Ну і будзе-ж завіруха!.. Дык няхай жыве армія! Дабранач!
Вольнапісаны сьціх, доўга варочаўся пад коўдрай і нарэшце запытаўся:
— Вы сьпіце, таварыш?
— Ня сьпіцца, — адказаў Швэйк з свайго ложка. — Думаю…
— Пра што-ж вы думаеце, таварыш?
— Пра вялікі сярэбраны мэдаль «За храбрасьць», які атрымаў сталяр з Ваўровай вуліцы, па прозьвішчы Млічко; яму першаму з усяго палка ў самым пачатку вайны адарвала гранатай нагу. Ён атрымаў дарэмна штучную нагу і пачаўусюды фарсіць з сваім мэдалём і хваліцца, што ён самы першы інвалід у палку. Раз ён прышоў у шынок «Аполён» на Вінаградах і пачаў там сварку з разьнікамі гарадзкай разьніцы. Адзін з іх у бойцы адарваў яму нагу (штучную) і трахнуў ёю яму-ж па галаве, а потым убачыў, што нарабіў (ён ня ведаў, што нага штучная), і з перапуду абамлеў. У вучастку столяру ногу зноў прырабілі, але з таго часу яму ня міл стаў яго сярэбраны мэдаль «За храбрасьць» і ён панёс яго закладваць у лёмбард. Там яго за гэта разам за мэдалём сцапалі; і пачаліся няпрыемнасьці. Існуе нейкі там ганаровы суд для інвалідаў вялікай вайны, і гэты суд прысудзіў — адабраць у яго мэдаль і апрача таго пакінуць без нагі…
— Як-жа гэта?
— Вельмі проста. Прышлі раз да яго з нейкай камісіяй, заявілі, што ён ня варты таго, каб насіць протэзу, адшпілілі ў яго нагу і панесьлі… Вельмі таксама сьмешна выходзіць, — казаў далей Швэйк, — калі бацькі салдата атрымоўваюць паведамленьне, што сын забіты на вайне, а разам з лістом мэдаль з прыпіскаю, што вось вам за гэта
мэдаль і павесьце яго на відным месцы. На Божацехавай вуліцы на Вышаградзе адзін стары, у якога забілі сына, думаў, што Вайсковае ведамства з яго зьдзекуецца, і так раззлаваўся, што павесіў мэдаль у сарціры. А сарцір у яго быў у сенцах, агульных з адным служачым у паліцыі; той данёс на яго і прышлося потым старому адказваць за дзяржаўнае злачынства.— Адгэтуль вынікае, — сказаў вольнапісаны, — што слава выедзенага яйца ня варта. Нядаўна ў Вене выдалі «Спадарожнік вольнапісанага», і там былі зьмешчаны наступныя захапляючыя вершы:
За караля, за родную краіну У бойцы добрахвотнік паў, Усім ён іншым прыклад даў, Дачасна лёгшы ў дамавіну. I на гармаце труп героя Вязуць у стужках і вянкох, І генэральскаю рукою Прыколат ордэн на грудзёх.— З прычыны таго, што за апошні час заўважаецца, што баявы дух у нашай арміі зьніжаецца, — сказаў пасьля невялікага перапынку вольнапісаны, — я прапаную сьпець пра каноніра Ябурку. Гэта падымае дух. Але прыдзецца паднапяцца, a то сярод ночы ў казармах могуць не пачуць. Таму прапаную падыксьці да дзьвярэй.
І праз хвіліну з памяшканьня арыштаваных пачуўся такі роў, што ў калідоры задрыжалі шыбы:
Гармату набіваў Ой ладо, гэй люлі! I песьню ён сьпяваў. Ой ладо, гэй люлі! Знарадам тут яму Ой ладо, гэй люлі! Сарвала галаву Ой ладо, гэй люлі! А ён ўсё набіваў Ой ладо, гэй люлі! I песьню ўсё сьпяваў Ой ладо, гэй люлі!На дварэ пачуліся крокі і галасы.
— Гэта профос, — сказаў вольнапісаны. — А з ім падпаручнік Пэлікан, ён сягоньня дзяжурны. Я з ім знаёмы, ён афіцэр запасу, а раней быў статыстыкам у адным страхавым таварыстве. Вось у каго дастанем пакурыць. А ну, прыўдарым яшчэ раз.
I Швэйк з вольнапісаным грымнулі зноў:
Гармату набіваў…Адчыніліся дзьверы, і профос, відавочна падагрэты прысутнасьцю дзяжурнага афіцэра, задзёрыста крыкнуў:
— Тут вам не зьвярынец!
— Пардон, — адказаў вольнапісаны, — тут аддзяленьне Рудольфінума [38] . Концэрт на карысьць засуджаных. Толькі што быў скончаны першы нумар програмы: «Сымфонія вайны».
— Ня дурэцеся, — сказаў падпаручнік Пэлікан з наўмыснай строгасьцю. — Спадзяюся, вы павінны ведаць, што ў дзесяць гадзін вам належыць ляжаць, а не рабіць гармідар. Ваш концэртны нумар на пляцы чуваць.
38
Былы палац імпэратара Рудольфа, у залях даваліся дабрачыннныя концэрты. Цяпер будынак парляманту.
— Асьмелюся далажыць, пан падпаручнік, — сказаў вольнапісаны, — мы не падрыхтаваліся, як належыць, і таму, можа, выходзіць некаторая дысгармонія.
— Гэта ён робіць кожны вечар, — стараўся падбухторыць падпаручніка супроць свайго ворага профос. — І наогул трымае сябе вельмі неінтэлігентна.
— Пан падпаручнік, — сказаў вольнапісаны, — дазвольце перагаварыць з вамі адзін на адзін. Няхай профос пачакае за дзьвярыма.
Калі профос вышаў, вольнапісаны сказаў:
— Ну, гані сюды папяросы, Франта [39] … «Спорт»… А лепшага ў цябе не знашлося паводле твайго чыну. Добра, і за гэта дзякуй. Так. I запалкі.
39
Памяншальнае імя ад Францішак.
— «Спорт», — сказаў ён зьняважліва, калі падпаручнік вышаў, — і пры нястачы чалавек не павінен апускацца. Курэце, таварыш. Заўтра нас чакае страшны суд.
Перад сном вольнапісаны не забыўся сьпець «Горы, даліны і скалы высокія» і апрача таго, «Шкада, не вярнуць нам былога».
Расказваючы Швэйку пра палкоўніка Шрэдэра, як пра ката, вольнапісаны рабіў памылку, бо палкоўнік Шрэдэр ня быў пазбаўлены пачуцьця справядлівасьці, што выразьней за ўсё выявілася, калі палкоўнік заставаўся здаволены вечарам, праведзеным у кампаніі афіцэраў у адным з рэсторанаў. Але калі здаволеным не заставаўся…
Пакуль вольнапісаны займаўся руйнуючай крытыкай палкавых спраў, палкоўнік Шрэдэр сядзеў у рэсторане, у кампаніі з афіцэрамі, і слухаў, як паручнік Крэчман, які вярнуўся з Сэрбіі паранены ў нагу (яго ўбарола карова), расказваў пра бойку, у якой ён трымаў удзел (ён наглядаў з штабу, да якога быў прыкамандыраваны, за атакай на сэрбскія позыцыі).
— Але вось выскачылі з акопаў… Бягуць, пералазяць цераз драцяныя загароды і кідаюцца на ворага… Ручныя гранаты за поясам, усе ў супроцьгазавых масках, вінтоўка на перавес, гатовая да стральбы і да штыхавога ўдару. Кулі сьвішчуць. Вось падае адзін у той момант, калі вылазяць з акопаў, другі падае па бліндажы, трэці падае, прабегшы некалькі крокаў, але навала коціцца далей, з грымотным «ура», наперад, у хмары дыму і пылу. Няпрыяцель страляе з усіх бакоў, з акопаў, з ямаў ад знарадаў і палівае нас волавам з кулямётаў. To тут, то там падаюць салдаты. Наш разьдзел прабуе захапіць няпрыяцельскую скорастрэльную гармату. Шмат хто падае, але таварышы ўжо каля мэты. Ура!.. Афіцэр падае… Вінтовачная стральба змоўкла, рыхтуецца нешта жахлівае… Цэлы разьдзел нашых валіцца раптам… Няпрыяцельскія кулямёты: «тра-та-та-тра-та-та!» Падае… Даруйце, я далей не магу, я п‘яны…