Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Птушкі

Манцэвіч Наста

Шрифт:
*** Маляваць усю ноч легчы пад раніцу легчы пад коўдру заплюшчыць вочы… і зразумець што ўсім «да задніцы» што ты і дзе вымалёўваў ноччу… Раніцай устаць папаўзці да возера камень на шыю і ўніз… вось так. На шыльдзе магільнай будзе напісана ні больш і ні менш: «Непрызнаны мастак».
*** Сяджу
каля тэлевізара
ем цукеркі
паперкі слінай прымацоўваю да сценкі. Адначасова дакладна — у перапынках калупаю пальцам у шкарпэтках дзірку. Размалёўваю «А4» уздоўж і ўпоперак упоперак і ўздоўж. Я злосны калючы вож іголкі растуць на спіне. Ты патэлефануеш ці не?
*** Непазбежна вясны наступства: што ні дзеўчына, то распуста, з Менску, з Горкі, з-пад самай Ніцы, што ні дзеўчына, то ў спадніцы. Захіснула вясна мне вочы — агаляюць паненкі грудзі. І з цырульні павольна крочыць ці то дзеўчына, ці то пудзель.
*** Што мне рабіць з табою, такой прыгожаю? Калі ты стаіш на кухні ў адных шкарпэтках і варыш каву. мне. у маёй кватэры, — Глядзець на цябе. Што мне рабіць з табою, такой разумнаю? Калі ты расказваеш мне. з захапленнем пра фільм, які паглядзела, пакуль я была на працы, — Слухаць цябе. Што мне рабіць з табою, такой пяшчотнаю? Калі ты ўсміхаешся і кратаеш мяне за руку сваёю рукой пяшчотнай, як ты ўся, — Абдымаць цябе. Што мне рабіць з табою, такою дзікай? Калі ты ператвараешся ў ваўчыцу, і я імгненна ператвараюся ў ваўка, — Спаць з табой. Што мне рабіць з табою, такою зменлівай? Кожны дзень рознаю, Непасрэднаю, пазбаўленай логікі, ды Нявечнаю, — Быць з табой.
Мілан. Вечар Частавалі нас кавай ветліва і ласкава, налівалі гарэлку… ці то ангельскі ром? Ля кавярні «Ла Скала» лашчыла-мілавала, абурыўшы суседзяў справа, каленку яе пад сталом.
*** Мы крочылі побач рука ў руку да пляча плячо твар у твар вочы ў вочы ў рот рот. Так мы ступалі, крочылі нага ў нагу, пакуль ты не збочыла. І цяпер вока за вока, цяпер — зуб за зуб. Усё, што ты з сабою забрала, я выскубу, адгрызу — вярну сабе ўсё, да сябе вярнуся… Забяру сабе свае вочы, з твару змыю твой твар, адляплю ад вуснаў твае вусны, вырву руку з рукі. І калі сэрца сціснецца ад адчаю, я буду
шаптаць, як мантру,
што ты — родная, баючыся паверыць, што ты чужая.
*** Я называў цябе заяц, ты мяне называла лапка мы былі разам — заяч’я лапка Зая, чыя лапка цяпер я?
*** Забяры мой боль працягні далонь я табе адсыплю яго з гакам а пасля свой сум ў скрутку прынясу Забяры яго бо я сам не ў стане забяры мой цень абдымі мяне паглядзі як моцна мяне хістае Забяры мой цень Забяры мой сум Забяры мой боль І мяне не стане
*** Я ведаю, што так будзе, што я прачнуся 1-га студзеня адзін дома адзін у горадзе адзін на дварэ до рэ мі фа мі до рэ спяваюць за вокнамі п’яныя, а я ныю, ныю, я завываю, а ты сцябешся, з цябе ж усё роўна ўзяткі гладкі, усё-ткі я сам вінаваты, што так адбываецца з года ў год. І гэта не лечыцца, і не лічыцца, што быццам бы ёсць нагода — дзве тысячы сем нагод! Я і гарэлка «дзяржава» — такое вось дэжа вю, такі, бляха, новы год.
*** Калі недасканаласць свету заб’е апошнія мары ў маёй галаве І я прачнуся рана ад шуму дажджу за вакном Ну вось і усё, як кажуць, Game is over. Капец. Гамон. Вазьму тэлефонную слухаўку, пазваню дамоў — я нармальна, мама, нармальна… усё ў мяне. А як там ты? Глядзі, кладзіся спаць рана, перад сном пагуляць схадзі. Пакладу слухаўку. Пагалюся. Раздам даўгі. Гэй! Дайце мне цыгарэту І жоўты шалік даўгі.
*** Калі ў вачох цямнее, мне хочацца проста ўкленчыць: «О Божа, хачу да мамы! да таты хачу на плечы…» каб апынуцца ў дзяцінстве, як колісь — хавацца ў шафе сярод кажухоў і шапак, цукеркі цягаць з буфета ды красці ў суседа слівы …і быць маленькім і лёгкім, і, ёб вашу маць, Шчаслівым. А мне хочацца жыць, нават калі не хочацца жыць Калі снег пачынае падаць калі лепіцца ў горле ком не таму што ты хочаш плакаць а таму што зіма вакол калі снег перастаў на вейках таяць, людзі пад ліхтаром танчаць рэгі на слізкіх рэйках і дарма што зіма кругом ты глядзіш з-за высокіх кратаў, а ў вачох ўсё дрыжыць дрыжыць не таму што ты ўжо заплакаў а таму што жыццё імжыць не ідзе, не вальсуе ў танцы, не бурліць, не цячэ-бяжыць. разумееш, што нават зараз хочаш жыць
Поделиться с друзьями: