Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

С. 273: Кай Цэзар быў звераваты… — згадка на пераслед жыдоў за часамі Калігулы.

С. 274: Александрыйскі Сэрапеум — святыня Сэрапіса ў г. Александрыя.

С. 275: Сафокл (каля 496–406 гг. перад н. э.) — вялікі грэцкі драматург.

С. 277: …да Хронаса, пажыраючага собскія дзеці… — Адзін з сэнсатвораў, які звязвае грэцкае слова «час» з міфічным богам таго ж наймення, бацькам Зэўса, якога часам дзеля адрознення запісваюць Кронасам. Паводле падання Кронаса павінен быў пазбавіць улады ягоны ўласны сын, таму бацька сваіх дзяцей глытаў адразу па

нараджэнні, як той жа час глытае дні, месяцы, гады; такога лёсу пазбегнуў толькі Зэўс, якога Рэя, маці, прыхавала й выгадавала ў пячоры на Крыце.

С. 279: Коская вопратка — такі назоў мелі дарагія, дыхтоўныя жаночыя сукенкі, што вырабляліся на востраве Кос з вырабляных там жа тканін (вісону і інш.).

С. 285: Мірмілон — адна з гладыятарскіх роляў на спаборніцтвах, якая абазначала па сутнасці аб’ект палявання, хоць часам і больш нагрувашчаны зброяй, чым праціўнік. Кажучы «Мірмілон ты», мелі на ўвазе «Не напрошвайся на непрыемнасці».

С. 287: …Львы з Атласу… — маюцца на ўвазе Атласкія горы, горны хрыбет у Маўрытаніі. Эпір — вобласць у заходняй частцы Паўночнай Грэцыі.

С. 288: Флавій Клемент — консул 95 г. Даміцыла — жонка Флавія Клемента, унучка Флавія Веспасыяна; аб прыналежнасці гэтых сужонкаў да хрысціянства паведамляюць старажытныя гісторыкі рэлігіі. Карнэль Пудэнс — асоба з наваколля Тыгэліна, толькі Сянкевіч памылкова падае імя: не Карнэль, а Мэвій.

С. 290: Кунікулюм — памяшканне пад арэнаю.

С. 291: Літанія — частка богаслужэння.

С. 293: Галгофа — узгорак за гарадскім мурам Ерузаліма, дзе быў укрыжаваны Езус Хрыстус.

С. 294: Сыён — узгорак у паўднёва-заходняй, найбольш старажытнай частцы Ерузаліма; у біблейскіх прарокаў назва «Сыён» распасціраецца на ўсю жыдоўскую дзяржаву Юдэю, а часам гэтак называюць і валадарства божае. Госанна! — малітоўны вокліч, які са старажытнажыдоўскай мовы перакладаецца як «Ратуй!»; ужываецца на набажэнствах і святах.

С. 297: Пілеолус — круглая шапка малых памераў.

С. 300: Сполярыюм — мейсца, дзе дабівалі цяжкапараненых ды распраналі забітых гладыятараў.

С. 301: Virgo Magna — тытул старэйшай вясталкі; у вясталак было права літасці над асуджанымі, што спатыкаліся на іхнім шляху.

С. 304: Харон — у грэцкай міфалогіі перавозчык памерлых цераз рэкі Аіда. Лікторы — ганаровая варта вышэйшых магістратаў, якая насіла так званыя фісцыі (пучкі пруткоў з сякеркай пасярэдзіне) як знакі падкрэслівання годнасці тых, каго яны суправаджалі.

С. 311: Лігурыя — вобласць заходняй часткі Паўночнай Італіі. …ты брыда меоцкая! — Наваколле Меатыды (Азоўскага мора) старажытныя людзі ўважалі за логава заразы.

С. 313: …падобных да ваўкоў кундлаў з Гіберніі… — Тут перакладчыцкая недакладнасць: у гэтым выпадку Сянкевіч меў на ўвазе не Гібернію (Ірландыю), а Гіберыю (Іспанію). Хоць, зрэшты, само сугучча гэтых назваў, а разам і Гівэрыі (Грузіі) сведчыць пра адзін і той жа народ, расселены ў розных мяйсцох зямлі.

С. 317: …Уладару

Тэнэду, Кіллы, Хрызы… —
эпітэты Апалона, што сустракаюцца ў Гомэра. Тэнэдос — невялікі востраў блізу Троады, на якім хаваліся ахейцы, нібыта збегшы з Троі, але пакінуўшы засаду ў драўляным кані.

Кілла — востраў або горад каля Троі. Хрыза — міфічны востраў, прысвечаны Апалону. Смінтэй — культавы эпітэт Апалона як уладара мышэй.

С. 319: …разам з Акратам і Сэкундам Карынам… — Вызвольнік Нэрона Акрат і Сэкунд Карынат (не Карын), пра якіх Тацыт адгукнуўся з асаблівай непавагаю, былі пасланыя цэзарам з мэтай канфіскацыі каштоўнасцяў у святынях на правінцыі, у прыватнасці ў Ахайі і Азіі. Ібэрыйскія нервы Сэнэкі… — знакаміты філёзаф нарадзіўся ў г. Кардубы (цяпер Кардова).

С. 322: Карыёлі — старажытны горад Лацыя на паўднёвы ўсход ад Рыму.

С. 323: …ідыліі Тэокрыта… — Тэокрыт з Сыракузаў (1-я палова III ст.

перад н. э.) — заснавальнік жанру буколічнай паэзіі. Ідылія тут уяўляла сабою невялікі верш пераважна на пастушковую (буколічную) тэму. …спеўнай дарыйскай гаворкай… — мова твораў Тэокрыта патварае распаўсюджанаму ў Паўднёвай Італіі й Сіцыліі дарыйскаму дыялекту грэцкай мовы.

С. 328: …Геркулеса ў жывым полымі на гары Эта… — У адной з версій міфа Геркулес, каб пазбегнуць пакутаў, спавадаваных атручаным хітонам, пайшоў на гару Эта і аддаўся там вогнішчу; калі полымя ахапіла Геркулеса, з неба спусцілася хмара і панесла яго на Алімп.

С. 329: …смерць Дэдала й Ікара… — Унук афінскага ўладара Эрэхтэя, дыхтоўны майстар, архітэктар і скульптар Дэдал, як сведчыць міф, каб уратавацца ад караля Мінаса, вырабіў крылы з пёраў, змацаваных воскам, і разам з сынам паляцеў з Крыта. Падчас палёту Ікар узняўся занадта высока, сонца растапіла воск, і Ікар зваліўся ў мора; Дэдалу ж (паводле адной з самых распаўсюджаных версій міфа) удалося даляцець да Сіцыліі. Дырцэ — у грэцкай міфалогіі жонка фіванскага ўладара Ліка, якая шмат гадоў прыгнятала Зэўсаву каханку Антыопу; калі сыны Зэўса і Антыопы, якіх звалі Зэт і Амфіон, выраслі ды захапілі Фівы, яны катавалі Дырцэ, прывязаўшы яе да рагоў дзікага быка.

Пасыфэ — дачка бога Геліёса, жонка крыцкага караля Мінаса; за тое, што Мінас парушыў сваё абяцанне ахвяраваць Пасейдону велізарнага быка, Пасейдон начараваў, каб Пасыфэ пакахала тую жывёліну, у выніку чаго нарадзіўся жудасны чалавек-бык Мінатаўр. Муцыюс Сцэвола — легендарны рымскі герой, які, паводле падання, узяўся забіць варожага Рыму этрускага караля Парсэну (пач. V ст. перад н. э.), але быў схоплены; на допыце Муцыюс сам паклаў сваю правую руку на вагністае вуголле ахвярніка, захапіўшы сваёй мужнасцю Парсэну, які адразу ж паспяшаўся заключыць з Рымам мірную дамову. Прандыюм — другі сняданак, ланч, які падаваўся апоўдні.

С. 335: Hic abdera! — фразеялагізм бярэ крыніцай іранічнае стаўленне да жыхароў тракійскіх Абдэраў, іхняе найменне ў лаціне было сугучна з словам «дурань», якімі іх тады й лічылі.

С. 343: Сэмаксыі — літаральна гэтае слова мае сэнс «напалову катаваныя». Агулам тут хаваецца сэнс жорсткасці й цынізму большасці, якая не асягае разуменнем меншасць. Большасць лічыла «паўкатаваннем» нават спальванне першых хрысціянаў на слупах, абкладзеных хмызняком.

Поделиться с друзьями: