Quo Vadis
Шрифт:
С. 350: «Аўрэолюс» — п’еса Катула, дзе галоўны персанаж, разбойнік Аўрэолюс (катаваны за часамі Калігулы), быў укрыжаваны й на крыжы аддадзены дзікім звяром. Далейшы эпізод раману базуецца на рэальным выпадку: цэзар Даміцыян (81–96 гг.), малодшы сын Веспасыяна, аднойчы катаваў злачынцу, прымусіўшы
С. 355: Сцэвінус Флавін — сенатар, удзельнік змовы Пізона. Як паведамляе Тацыт, Пятронію інкрымінавалі сяброўства з гэтым сенатарам («Анналы», XVI, 18). Феніюс Руф — другі прэфект прэторыя (поруч з Тыгэлінам), удзельнік змовы Пізона, катаваны ў 65 г.
С. 356: Плаўцый Лятэранус — пляменнік заваёўніка Брытаніі Аўла Плаўцыя; Лятэранусу адводзілася выключная роля ў змове Пізона — забойства Нэрона. Наталіс Антоніюс — рымскі рыцар, удзельнік тае ж змовы; схоплены адным з першых, ён выдаў астатніх, таму над ім злітаваліся. Субрый Флавій — трыбун кагорты прэторыянаў, спярша душою адданы Нэрону, але пасля — адзін з самых актыўных у змове, катаваны ў 65 г. Сульпіцый Аспэр — цэнтурыён кагорты прэторыянаў, катаваны ў 65 г.
С. 364: Асторый Скапула — намеснік Брытаніі з 47 да 52 г., скончыў самагубствам у 66 г. Ветус Павал — цэнтурыён прэторыянаў, удзельнік змовы Пізона. Крыспін Руфрый — сенатар, прэфект прэторыі за часамі Клаўдыя, першы муж Папеі Сабіны, скончыў самагубствам у 66 г. Мінуцій Тэрмус — прэтор, катаваны ў 66 г.
С. 367: …як Эол спаткаў Адысея, калі вярнуўся прасіць яго другі раз… — Як піша Гомэр («Адысея», Х, 1 — 75), бог вятроў Эол панаваў на востраве Эолія, да якога прыстаў мараплаў Адысея, і прыхільна сустрэў госця, прэзентаваўшы нават мех з вятрамі, запакаванымі ў ім; аднак спадарожнікі Адысея развязалі мех, і карабель зноў прынесла да Эоліі. Але тут ужо Эол не толькі адмовіўся дапамагаць Адысею, але й прагнаў яго.
С. 375: Сэпта Юлія — будынкі на паўночным схіле Капітоля, прызначаныя для галасавання.
С. 378: Флавій Сабін Тытус — старэйшы сын Веспасыяна. …і Прокул, і Арарык, і Аўгурын, і Гратус, і Сілан, і Проксімус… — маюцца на ўвазе ўдзельнікі змовы Пізона, дзе сярод названых усе рыцары, за выключэннем апошняга, які быў прэторыянскім трыбунам. Пампей, Карнэль, Мартыяліс, Флавіюс Нэпос і Статыюс Даміцый — прэторыянскія трыбуны.
С. 391: Базыліка Пятра — сабор Святога Пятра, які будаваўся пры ўдзеле Мікелянджэла.
Г. Сянкевіч
Quo Vadis
Пераклад з польскай мовы ксяндза П. Татарыновіча
Рэдактар — Вітаўт Мартыненка.
Карэктар — Наталля Кучмель.
Дызайн вокладкі — Віктар Іваноў.
Вёрстка — Кастусь Елісееў.
Тэхнічная рэдакцыя — Кастусь Елісееў, Віктар Іваноў.
Адказны за выпуск — Ларыса Андросік.
Звярстана на камп’ютарах Apple Macintosh асацыяцыі Limas K.J.
Падпісана да друку xx.xx.02. Фармат 60x90/. Папера афсетная.
Др. арк. xx, 00. Наклад 1000. Зам. № xxx.
Надрукавана…
Ліцэнзія ЛП №xx ад xx.xx.xx.