Раскіданае гняздо
Шрифт:
Незнаёмы. Пошасці ўсялякія сее жменяй сваей каршуновай — гэта каб сіла народная не ўзвялічылася і яго не змагла, а туманы чорныя ў вочы ўсім пускае, каб людзі не бачылі яго. Поначы з хаты ў хату заходзіць і кроў з сэрцаў цёплую смокча, а у душу яду свайго падлівае, каб яна прасветласці ніколі ніякае не бачыла. Дзе толькі яго хоць день прашмыгнецца — там нянавісць страшная між братамі І сёстрамі, як вужака, разгнежджваецца, нявінная кроў на зямлю льецца, а путы жалезныя бразгаюць на руках чалавечых, як званы на ўсяночную. Катнія жаданні ў думках людскіх рас-плоджвае і на самае сонца кладзе жалобную пакрывальню. Удоў і сірот у рабства голаду і холаду заганяе, а бацькам і маткам без часу дзетак
Данілка. А скажыце, дзядзька: ці ты бачыў яго?
Незнаёмы. Ніхто не бачыў!
Марыля. Дык як жа гэта?
Незнаёмы. А вельмі проста: усе дагэтуль думалі, што гэта не с смока работа, а так Бог даў.
Сымон. А як жа гэта будзе сход выганяць яго, калі ніхто і не бачыў?
Незнаёмы. Як усе чыста браты і сестры на сход прыйдуць, тады ўсе і ўбачаць яго, бо, каб убачыць яго,— трэба усе вочы ў адно месца сабраць.
Данілка. А ён не паесць за гэтакую штуку ўсіх?
Незнаёмы. Ён толькі з'есць таго, у каго да канца не хопіць адвагі глядзець яму смела ў вочы.
Данілка. Ну, як так, то я на тэты сход не пайду!
Марыля. Дык, значыцца, І Сымона майго хочаце звабіць туды?
Незнаёмы. Я нікога, маці, не ваблю! Я толькі кліч клікаю і разношу гэтую весць усім чыста ад хаты да хаты. А хто яшчэ не згніў зусім і не запрапасціуся з душою у смокавых лапах,— той сам пойдзе, і ніякая сіла яго не стрымае.
Сымон. Я не пайду, хоць мяне ўжо і цягне туды. Я павінен тут астацца, каб рукамі і зубамі трымацца гэтай спадчыны бацькавай, бо як згублю яе — месца мне на цэлым свеце не будзе.
Незнаёмы. Што ж, браце мой? Думаеш, што гэта лаціна зямлі скрозь дна праваліцца? Так ты думаеш?
Сымон. Не праваліцца; але як сыду — мяне назад сюды не пусцяць.
Незнаёмы. Не бойся! Без тваіх рук нідзе не абы-дуцца.
Марыля. Як сабе хочаце, добры чалавеча, а я Сы-мона свайго ад сябе нікуды не адпушчу! Хай лепей думае, як хлеба і начлегу дастаць на зіму.
Незнаёмы. Не ўтрымаеш, маці, свайго сына, калі ў ім кроў разгарыцца і душу яго да святла пацягне. Пойдзе, хоць бы зямля перад ім расступалася. 3 запале-най паходняй пойдзе праз пяскі халодныя і праз лагі балотныя туды, адкуль я к вам з гэтай весцю прыходжу. Голас патаемны, што дагэтуль драмаў у глыбіні грудзей, павядзе яго так легка, што і не агледзіцца, а крыўда, якую бацькі яго цярпелі І ён сягоння цярпіць, падганяць будзе яго; можа, нават будзе гнаць яго на вельмі і вельмі страшэнныя рэчы. Але нічога — пойдзе і возьме свае! (Пауза.) Што, Сымон? Час не спіць! Там чакаюць цябе сотні, тысячы, мільёны такіх, як ты, і ты, ведаю, на іх даўно чакаеш, толькі стараешся гэта заглушыць у сабе. Час прачнуцца, Сымоне! Час!
Сымон(звесіўшы галаву, як бы сам да сябе). Кінуць матку, кінуць зямлю і пайсці?! А ці знайду я там тое, што тут згублю? Ці знайду? Але штось цягне туды! Ачараваў ты мяне, чалавеча. На дзве палавіны разрываюцца мае думкі і душа мая. Як жа гэта неяк раптам прыйшло! Як жа мне загадала страшную загадку — ні тут застацца, ні туды пайсці?!
Незнаёмы. Час, Сымоне, час! Агляніся кругом сябе і ўспомні ўсё. Дагэтуль ніколі ты сцежкі свае не бачыў, бо вечна нязмытыя слезы на вачах тваіх віселі, хоць чырвоная кроў з цябе капала на сляды твае. Нага-няў ты сабе мазалі непазбытыя, як араў і сеяў, а груга-ны пражорлівыя
зярняты твае спелыя клявалі. Як нарадзіўся ты — штось думаў, штось рабіў, тварыў, а што? Нядолю сваю толькі з году ў год гадаваў і пашыраў панаванне яе. Песень і казак чароўных шмат табе матка над калыскай тваёй напяяла; яны доўга ў душы тваёй жылі і радавалі цябе, а што з іх сягоння засталося? Асмя-ялі, аплявалі іх табе нязваныя госці, мучыцелі твае — гора ды крыўда! Агляніся, Сымоне! Успомні, разваж усе! Ус-помні матку, сястру сваю ўспомні, га! і тую вяроўку, на якой бацька твой павесіўся! (Шыбка выходзіць.)З'ява V
Тыя ж без Незнаёмага.
Сымон(як бы збудзіўшыся). Ах! Ён выйшаў ужо! (Хоча бегчы за Незнаемым.)
Марыля. (хапаючы за руку). Сымонка! Куды ты, дзеткі?
Сымон. Пусціце, мамка! Я хачу папытацца, у якім месцы той сход склікаецца.
Марыля. Не трэба! Не ідзі! Нашто ён табе? Я цябе прашу, дзеткі, астанься!
Сымон. Я толькі папытаюся і вярнуся назад.
Марыля. Не ведаеш дзе, і не трэба! Нашто табе гэны сход страшны? Я не пушчу на яго цябе! Не пушчу!
Сымон. Мамка, пусціце, я толькі даведаюся, і больш нічога!
Марыля(віснучы Сымону на шыі). Усё роўна — не трэба! Там згуба твая і наша. Ах, божухна мой! Чаго яго, гэтага шалёнага клікача, прынясло сюды? Што яму трэба ад нас? Няшчасце за няшчасцем так і ідзе на бедную маю галаву! (Плача.)
Сымон. Чаго плачаш, мамка? Яшчэ ж нічога тако-га страшнага не сталася. Не плачце, мамка! Калі ўжо так хочаце, дык не пайду і пытацца нават.
Марыля(апускаючыся на зямлю). Дабіваеце мяне! 3 усіх старой дабіваюць! Жыццё, якое ёсць, адбіраюць. Кара божая звалілася на увесь род наш. Ах ты, долечка мая няшчасная!
Сымон(адышоўшыся ў старану). А ўсё-такі мушу даведацца, дзе гэны сход склікаецца, каб там і немаве-дама што! I трэба ж было мне не папытацца ў яго? Ці не сказаў ен толькі часам Зосі гэтага? (Да Марылі.) Мамка! Дзе Зося?
Марыля(відавочна манячы). Бог яе ведае! Недзе выйшла. Мусіць, ці не пайшла ў грыбы.
Данілка. Я ж табе, мама, казаў! Зоська пайшла... (Глянуўшы на матку, не дагаварвае.)
Сымон. Куды пайшла?
Данілка. А мусіць, у грыбы, як мамка казала, я не ведаю.
Сымон. Маніш! Добра ведаеш, а толькі не хочаш казаць, кажы! А то...
Марыля. Нашто яна табе? Пайшла і прыйдзе. Ці ж першы раз?
Сымон. Першы ці не першы, а сягоння я мушу ведаць, куды пайшла. (Прыступаючы да Данілкі.) Кажы, шэльма, а не — то біць буду!
Данілка. Я ж табе кажу, што не ведаю. А біць мяне не маеш права: на тое маці ёсць.
Сымон. Яшчэ ен, жаба, будзе са мной абрыдацца! Калі пытаюся, то мусіш сказаць. Я старэйшы за цябе і не які прыблуда, а брат твой.
Данілка. Хоць ты і старэйшы, хоць ты і брат мой, а ўсё роўна, калі і ведаю, то не скажу! Што ж ты са мной зробіш?