Раскіданае гняздо
Шрифт:
Зоська(складаючы пальцы накрыж). Мамка, мамачка! Не губіце мяне! Я не магу!.. Я не ведаю, каторае з нас цень мой, а каторае я сама?
Марыля. А калі я табе вочы выкалю, тады даве-даешся? Га! Даведаешся тады?
Чуваць прыбліжаючаеся насвістванне.
Зоська. (прасвятлеўшы). Мамачка! Ён сам — цень мой — ідзе! Удваіх з ім будзем прысягаць!
Марыля. (заламаўшы
Зоська. (як бы ў экстазе). Мама! Мамачка! Ясны месяц да залатой зоркі плыве, зялёны явар да калінкі свае хіліцца, а ён — цень мой — з далёкіх краеў да мяне прыбывае, дарагія падаркі прыносіць: гарачае сэрца, задумную душу, бязмежнае мілаванне!
Марыля. Што з табою, Зоська?.. Зосечка!..
Уваходзіць Паніч.
З'ява VI
Mapыля, Зоська, Паніч.
Зоська(усхопліваецца і з распасцёртымі рукамі хоча кінуцца к Панічу, але Марыля, сама гэтага не бачачы, загароджвае ёй сабою дарогу). Паніч, панічок к нам прыйшоў.
Паніч(пакручваючы палачкай). Ці Сымон дома?
Марыля. Дома, панічок! Ён толькі недзе выйшаў; зараз вернецца.
Зоська(падносщь Панічу ўслончык і засцілае хусткай). Садзіцеся, панічок. Я... мы так рады, што ты... вы прыйшлі, так рады... Садзіцеся.
Паніч. Не уважай, Зоська, маю час і пастаяць. (Паўза.) Што гэты Сымон ваш думае? Чаму ён не выносіцца адгэтуль і вам не дае якога-небудзь прыстанішча?
Зоська. Мы скора, панічок, выедзем. Не гневайцеся!
Марыля. Вельмі ён заеўся; я — маці яго — І то не магу нічога зрабіць з ім. Бяда, панічок, з дзяцьмі, бяда!
Зоська. Сымону жаль па тэту адойдзе, і мы пой-дзем. Не будзем тут векаваць і дакучаць панічу. Пэўна, што не будзем.
Паніч. Праз бацькава і яго упорства хату толькі напрасна прыйшлося раскідаць.
Зоська. Нічога, панічок. Шкода толькі, што тата павесіўся, а мамку прыйшлося хворую выносіць.
Паніч. Як жа цяпер здароўе Лявоніхі?
Марыля. Дзякую, панічу, за пытанне! 3 тыдзень яшчэ не магла пасля таго хадзіць, а цяпер як-колечы валачу ногі; каб толькі скарэй куды-небудь далей звала-чыся!
Паніч(садзячыся на услончыку). Ну, а як Зоська гадуецца?
Зоська. Як, панічок, бачыце! Жыву апошнія часы на свеце і свету не бачу. Адна мая радасць, адно мае шчасце, калі з та... калі ўночы сны цудоўныя бачу, калі думкамі плыву к та... к свайму месячыку яснаму. Так цяпер, панічок, жыву я і чакаю... толькі ночкі чакаю!.. (Садзіцца па зямлі непадалёк ад Паніча і з любасцю паглядае на яго.)
Марыля(убок).
Скажу яму, усе чыста скажу! Можа, ён мае сумленне заспакоіць. (Да Патча, змагаючыся з сабою.) Скажыце, панічок, скажыце, сакало-чак... не загневайцеся на мяне!.. (Валіцца к яго нагая.) Не губіце яе, панічок! Яна яшчэ дзіцянё і нічога не знае... Не губіце! Мейце ласку над маткай! Можа ж, і вам калі дзетак Бог пашле... Не губіце! Я яе гэтымі самым! грудзьмі карміла, што і цябе!.. Зжальцеся над беднай удавой! Ці праўда, што яна к вам... што яна? (Слезы не даюць ёй вы-гаварыць. Ашраецца адной рукой аб услончык.)Зоська. Мамка нічога не ведае... Я аб нічым ёй не казала... Даруйце ёй, панічок!
Паніч(устаючы). Што? што, Лявоніха, хочаш ад мяне? Я нічога не разумею! Я ж не магу пазволіць ізноў тут хату ставіць, калі мне тэту сялібу трэба прылучыць да двара. Раз выкінулі вас, то і ўсё тут. А калі захочаце служыць у мяне, то я ў дварэ дам хату.
Марыля. Я не аб гэта. Я... я малю цябе: не зводзь яе, мае Зоські! Табе, панічок, нічога не станецца, а яна згіне, прападзе за нямашто!
Паніч. Якая Зоська згіне? Што ты выдумала?
Зоська. Я, мамачка, не згіну, а калі і згіну, то мой цень астанецца і будзе жыць на свеце да сканчэння вякоў. Так! Цень будзе жыць, калі я згіну.
Марыля. Чуеце, панічок, што яна кажа? Гэта ты яе ачараваў. Гэта ты мне дачку выдзіраеш! Лепей сэрца ў мяне, яе маткі, выдзеры і зрабі з яго свечку сабе, але дачкі не вырывай у няшчаснай удавы!
Зоська(падыходзячы к матцы, абымае і цалуе ў галаву). Зязюлька мая падстрэленая! Усе роўна тады ці сяды рассыплюцца твае дзеткі па беламу свету, І будуць каршуны кляваць цела іх і хлёптаць кроў цёплую, а шумны вецер паразмятае перайка і чорным пясочкам костачкі іх прысыпе. Толькі ты, зязюлька, гэтага саколіка цяпер не кляні — ён нічога не вінен; я лепей за цябе ведаю.
Марыля(пасоўваючыся з услончыка к нагам Патча). Панічок! Я цябе дзіцянём пры сваіх грудзях выпесці-ла, выняньчыла!.. Я ж цябе магла ўтапіць, задушыць, але ты жывеш і цвіцеш. Не забівай жа ты мяне і адваражы, вярні мне маю Зоську! I ў цябе матка была...
Паніч. Позна ўжо, цётка!
Марыля. О, чаму лепей не плыла атрута з маім малаком у той час, калі...
Пры апошніх словах Паніча ўваходзіць Сымон з тапаром у руках, каторым увесь час пакручвае. Зоська першая ўгледзела Сымона і адышла ўбок.
З'ява VII
Тыя ж і Сымон.
Сымон. Эгэ! Шчырая малітва, відаць, адбываецца перад панічом.
Марыля ўстае і адыходзіць убок.
Зоська. Гэта мамка так сабе! Прасілі паніча, каб пазволіў яшчэ час які тут пасядзець.
Сымон. А ты прасіла, каб ён табе пазволіў там, у яго, ночкі праседжваць.