Руны Перуновы
Шрифт:
* * *
Каб пачуць стогны вязняў…
Вязні – як вузялкі На вяроўцы пакуты. Не парвецца ў ратужнай вяроўкі Цярпенне. Будуць небам Нявінныя стогны пачуты. Душы праведных Знойдуць сцяжыну збавення. Шыю катаву, Як маладая каханка, Абаўе непаслабна Вяроўка старая. Стануць цені ахвяраў Ля вечнага ганка. Хто нявінных гняце, Тога Бог пакарае. Стогны вязняў Да сэрца прымае цямніца. Ды ў няволі каменнай Каменная воля. Стогну вязняў І здрада, і ўлада баіцца. Ў* * *
Ці на неба ўзыду – Ты там;
ці сыду ў апраметную – і там Ты.
Ты са мною І ў радасці, і ў бядзе, І ў сумятнi віратлівай, І ў цярплівай маркоце. Тваё павадырства Па свеце вядзе, Ты крылле, як ластаўцы, Даеш душы на адлёце. Ты са мной, Каб не быў я ў самоце нідзе. Ласка Твая маладая Ад знянацкай надзеі. Кара Твая відушчая ведае, Дзе Жыве дабрыня, Дзе ліха лішаць ліхадзеі. Я да скону ў палоне Тваім, І пасля Папрашуся застацца У вечным палоне душою. Я з Табою, Пакуль мяне носіць зямля. І калі перастану быць, Застануся з Табою.* * *
Праўда пойдзе перад Ім,
і на дарогу паставіць свае ступакі.
Праўда ўперадзе Не павадыркаю ходзіць. На дарогу стаўляе свае ступакі, Па якой перад ёю ступалі вякі. Праўда тое, што неба схавала, Знаходзіць. Хоць з наўпростай дарогі Смяецца крывая, Праўда ходзіць Наўпростай дарогай здаўна. Як і мы, Праўда ходзіць пад Богам, Яна, Як і мы за яе, За нясхібнасць трывае. Праўда йдзе па зямлі, Дзе сумёціцца смецце, Дзе за ёй неадступна Цікуе мана. Не прывыкла сябе Вінаваціць віна. Верыць ноч, Што яе апраўдае дасвецце.* * *
Хто з плачу нясе насенне,
вернецца з радасцю,
несучы снапы свае.
Зерне плачу рунее, Каб спела Зазвінець смелаю збажыной. Толькі тое, Што доўга зімела, Не нацешыцца доўга вясной. І на памяці поля снапамі Засмяецца ўраджай, Як багач. Покуль густа снягі не напалі, След вятроў даганяціме плач. І савецьме дакука савою, Што аблётала гнёзды не ўсе. Маладзіцаю перад сабою Радасць Лёгка снапы панясе.* * *
Узнаві нас, Божа ратунку нашага,
і спыні абурэнне Сваё намі.
Усынаві наноў Блудных Сваіх сыноў, Узнаві нас, спыні Сваё абурэнне намі І вярні тыя дні Нам і нашай зямлі, Калі Мы сабою былі. Мы зараслі Лясамі хлусні. Пачуй нас і пакарчуй Пакоры нашае пні. Схілі спагады аблокі І нашыя крокі Да прорвы спыні. Аслані Даланёй дабрыні, Абарані Нашыя карані, Ахіні Плашчом вышыні. Хай спрахне наш страх, Хай затоне ў вірах Палон і праклён чужы. Зняверлівых Ад нас адмяжуй. Памяркоўнасць нашую На крыжы Укрыжуй!* * *
Нахілі, Госпадзе, вуха Сваё,
і пачуй мяне...
Дзякую, Ўсявышні, Табе За кожную лішнюю хвілю, За кожную зморшчыну на ілбе, За сілу й за бяссілле, За дзірван і за араллю, За пустку й за пушчу, За тую зямлю, Дзе люблю й не люблю, І дзе я вочы заплюшчу. Дзякую за цемру й святло, За маміны вочы, За ўсё, што было І што не было, Дзякую, Ойча...* * *
Ты паставіў зямлю
на цвёрдых асновах...
Безданню, як вопраткаю,
накрыў Ты яе...
Зімой завірухі ідуць у попрадкі, Матаюць ніткі дажджу Навальніцы, Каб толькі ты Не была без вопраткі, Каб не згарэць табе І не застудзіцца. Якімі ткачамі бездань сатканая, Пашыта краўцамі якімі? Ахінала цябе ахінае з пашанаю, Покуль трывогу час не пакіне. Цябе – Пылінку няіснасці кволую – З далані свае не здзьмухне Магута. Бясконцасць цябе спавівала Голую. Вырасцеш – Будзеш калісьці пачута.* * *
Ісціна ўзнікне з зямлі, і праўда
прыхіліцца з неба...
Не на тушчай – На нашчай зямлі Так, як асака разучая, Ісціна – Парабчанка разутая – Галаруч нясе вугалі. Зоркамі вугалі былі, Ды зрабіліся зоркі Знічкамі. Буры Дрэва жыцця не знішчылі. Задрамаў туман у быллі. З вугалёў выдзімаць святло – Гэта ўмецтва Зямное й нябеснае. У міжзор’і Праўда ў журбе снуе, Хмарачы небасхілу чало. Праўда да зямлі прыпадзе, Бо на хмары не абаперціся, Ісціне і пра смерці ўсе, І пра жыцці распавядзе.* * *
На горах воды стаяць.
Зацякаюць ногі ў вады. Знадакучыць стаяць на стромах, І тады, Ашукаўшы брады, Расцячэцца па сцежках знаёмых. І паверыць вада вадзе, Выбегшы З-пад крыса аблокаў, І сябе павядзе, Дападзе Да таемных сваіх вытокаў. Там, Дзе небава стома стаіць, Вечны позірк паставіў воды. Горам Смутак свой не стаіць, Горам Гоіцца боль лагоды.* * *
Няхай прынясуць горы мір людзям
і пагоркі праўду...
Горы ўгарбелі, мір несучы, Праўдзе пагоркі падставілі спіну. Людзі чакаюць лепшай пары. Гоняць плыты прамянёў асначы, Ім ні супыну няма, Ні спачыну, У асначы падаліся вятры. Несці нялёгка Праўду і мір. Горамі вырасці мараць Пагоркі. Як жа пагоркам З маленства ўцячы? Аж закіпае ад зайздрасці вір, Робіцца ветах ад рэўнасці Горкі. Людзі й не думаюць дапамагчы.* * *
Хай у далоні пляскаюць рэкі...
На даланях у рэкаў Няма віны, Рэкі нічога нікому не вінны. На даланях у рэкаў чаўны, На даланях у чаўноў Дамавіны. Дамавіны ў далонях Няволяць час, У рэкаў з далоняў Сплываюць аблокі. З далоняў поймаў, Адбыўшы папас, Узлятае смутак глыбокі. І калі ганец прынясе Дасвеццю радасныя навіны, У далоні пляскаць усе Будуць Не таму, што павінны.Поделиться с друзьями: