Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:
– Хапала!
– Я ж казаў: трэба даваць дзёру!
– нэрвова зашапатаў Блатняк.
– А то давядуць, што ног не пацягнеш. Калi да таго ня стрэльнуць.
– Я ня супраць, - цiха адгукнуўся Эсэр. I з кутка разважна азваўся Стары:
– Вы думаеце, гэта магчыма? Гэта ж вельмi рызыкова, мабыць?
– А кулю ў лоб атрымаць не рызыкова?
Размова прыпынiлася, i паручнiк падумаў, што, вiдаць, iншага не застаецца. Ужо яго ЧК не памiлуе, расквiтаецца за ўсё. I за дваранскае паходжаньне, i за афiцэрства, i за рэвальвэр у рэчмяшку. Але гiнуць у гэтым сьмярдзючым сутарэньнi цi ў Гунькiным рове было пагана i страшна. Такога сабе канца паручнiк
– А i праўда, - зашапялявiў Эсэр.
– Як адчыняцца дзьверы, калi каго прывядуць... Кiнуцца i - за вiнтоўку.
– Хто кiнецца?
– сказаў Стары.
– Я пажылы. Ды хворыя суставы: раматус...
– Я б кiнуўся, - працягваў Эсэр.
– Ды ў мяне рука вывiхнутая. Як вялi, бiлi. Сапсулi руку.
Паручнiк маўчаў, ён думаў. Трэба было штосьцi ўзгаднiць у душы, усё ж тая думка ўзьнiкла для яго нечакана. Канечне, рукi ў яго не былi вывiхнутыя, пакуль што ад голаду ён не зьнясiлеў. Але яму трэба было хоць бы адчуць нейкi давер гэтых людзей, каб нешта браць на сябе.
– Дык вось жа ў нас вайсковец, - падказаў Блатняк, - ты ж вайсковец, ага?
– зьвярнуўся ён да паручнiка.
– Вайсковец.
– Можа яшчэ ахвiцэр?
– Афiцэр.
– Дык каго чакаць? Самы раз будзе. Ён кiдаецца першы, я - у помач.
– Ага. Тут важна, каб усiм разам, - прашамкаў Эсэр.
– Ламануць - i ў калiдор, а там - як пашанцуе.
– Толькi б не спазьнiцца. А то могуць на золку вывесьцi. Яны на золку возяць, - паведамiў Блатняк. Ну, вядома ж, на золку, пра тое паручнiк ведаў, ужо недзе чуў цi чытаў, як возяць на кару злачынцаў. А цяпер вось тое загадкава-страшнае падышло да яго. Значыцца, каб не загiнуць па-дурному, безабароннай авечкай, трэба скарыстаць хоць бы й невялiкi шанец. Гэтыя людзi паспадзявалiся на яго, i ён павiнны. Хоць бы, як больш дужы. I, можа, як больш здатны. Урэшце, як афiцэр. Цi ня ў тым цяпер ягоная мiсiя - маленькая, амаль мiкраскапiчная мiсiя ў вялiзарным вiры людзкiх нягодаў. Ён павiнны пайсьцi наперадзе i зьдзейсьнiць самае, можа, рызыковае. Так трэба. А як яно выйдзе тое залежыць ня толькi ад яго. Тут ужо - як будзе заўгодна госпаду Богу.
– Я зразумеў. Але цi ўсе згодныя?
– запытаўся ён.
– Я згодны, - лёгка сказаў ягоны сусед.
– Я тожа, - пацьвердзiў Эсэр. У куце, чутна было, трохi паварушыўся, паўздыхаў Стары, мабыць, ягонае рашэньне давалася яму трудней, чым iншым. Але i ён згадзiўся:
– Што ж, калi ўсе мiрам рашылi, дык... Адмаўляцца не па-хрысьцiянску будзе. Ужо як-небудзь...
– Во i добра. А ты, маўчун, што?
– зьвярнуўся да кагось нябачнага ў цемры Эсэр.
– Цi ўсё сьпiш?
– Я ня сплю, - прагучаў зь цемры новы басавiты голас.
– Дык ты чуў? Ты згодны?
– Ды я вось... бегчы не магу, во якое дзела...
– Тады што ж, застанесься?
– Мабыць, застануся.
"Во, пачынаецца, - зь непрыемнасьцю падумаў паручнiк.
– Адзiн стары, другi з вывiхнутай рукой, гэты бегчы ня можа. Што ж тады яны - удвох? Цi ўтрох? Але цi справяцца ўтрох? А калi тых будзе болей?" Была вялiкая няпэўнасьць, занадта шмат што залежала ад выпадку, але што ж тады?.. Адмаўляцца, калi ўжо пагадзiўся, было нягожа, ён мусiў трымаць слова. Тым больш, калi на яго паспадзявалiся.
Ноч тым часам, мабыць, перавалiла за поўнач, у сутарэньнi памалу
рабiлася цiшэй. Галасы ў калiдоры i за сьцяной патроху глухлi. Нехта пагаманiў яшчэ мабыць, канваiры ў канцы калiдора, пасьля стала цiха. Падобна было, падземная турма спакваля засынала. У гэтай жа камэры, аднак, ня спалi - цяжар нялёгкага клопату аблёг на ўстрывожаныя душы арыштантаў, прымусiў жывей забiцца iх спакутаваныя сэрцы.– Галоўнае, ня кормяць, - сказаў Эсэр.
– Значыць, штосьцi ўдумалi.
– А што - тут i аслу вядома, - пагадзiўся Блатняк.
– А калi ў iх усё ж якi iншы плян, - усьмiхнуўся Стары.
– Калi, напрыклад, сапсуўся аўтамабiль, дык, мабыць жа, праблема з падвозам.
– Праблему з падвозам можна вырашыць шляхам падносу. Хоць бы ў мяшках. Хлеба цi бульбы. А калi чатыры днi не нясуць, значыць, ня варта, прашапялявiў Эсэр.
– Значыць, Гунькiн роў!
– у каторы раз напомнiў сваё Блатняк.
Той яго напамiн пачынаў ужо раздражняць паручнiка, але ён устрымлiваўся, думаючы цяпер пра iншае. Калi пашэнцiць выбрацца з ЧК, дык куды бегчы далей? Ён тут даўно ня быў, знаёмых ня меў, шлях да мацi даўгаваты, а лавiць, мусiць жа, будуць зацята. Зноў жа - як бегчы босаму па золкай веснавой гразi? Той яго клопат, аднак, быццам учуў Блатняк, якi, чуваць было, штурхануў у бок Маўчуна.
– Ты, калi не пабяжыш, аддай боты ахвiцэру. Ён босы.
– Дык бярыце, - проста пагадзiўся Маўчун. Трохi пасопшы, ён зьдзёр з ног боты, i Блатняк перадаў iх у цемры паручнiку.
– Абувайце.
Боты былi вялiкiя, добра растаптаныя, паручнiк лёгка насунуў iх на свае босыя ногi.
– Такое дзела, - разважна казаў у куце Стары.
– Можа, каму й пашанцуе, дык... Каб ведалi. Я вучыцель са Старыцы, Сергiеня маё прозьвiшча. У мяне сын на румынскiм фронце быў, цяпер ня знаю... другi паў пад Смаргонямi. А я вось...
– А цябе ў ЧК шлёпнуць. Калi не драпанеш, - груба зазначыў Блатняк, i тое не спадабалася Эсэру.
– Ну ты, далiкатней! Нельга ж так: шлёпнуць, шлёпнуць.
– Ды не, яго пашкадуюць. Гэта мяне шлёпнуць. Дык што ж, я плакаць буду? Хай па мне плачуць. У Воршы абальецца сьлязьмi Любка, у Суражы Анастасься, а ў Пiцеры Волечка. Волечка асаблiва сардэчная была, любiла ў любоў гуляць.
– Мабыць, адлюбiлася...
– А гэта яшчэ пабачым, - падбадзёрваў сябе Блатняк.
– Я хлапец спрытны. Не глядзi, што мiзэрны.
– А родам адкуль?
– Ды тутэйшы. Прыехаў на пару дзён i засыпаўся.
– I я недалёка адсюль. Горад Горкi, чулi? На каморнiка вучыўся. Да катаргi.
– Катаржнiк?
– А як жа! Палiткатаржанiн. Шэсьць гадоў адтрубiў у Забайкальлi. Калi б не рэвалюцыя, яшчэ чатыры гады трубiць.
– Хар-рошая рэвалюцыя!
– зьедлiва зазначыў Блатняк, i з кута загаварыў Стары.
– Рэвалюцыя вас вызвалiла, але ж рэвалюцыя вас i зноў пасадзiла. Як жа гэта атрымлiваецца, таварыш сацыялiст?
– Вельмi проста, вучыцель. I рэвалюцыя павiнна чымсь харчавацца. Дужа пражорлiвая жывёлiна, чым болей жарэ, тым болей хочацца, - прашамкаў Эсэр.
– Во дзiва!
– раздумна сказаў Блатняк.
– А казалi: свобода, свабода...
– Тут во якое дзела, - пачаў ахвотна тлумачыць стары.
– Свабода гэта сымбаль, фiлязофская катэгорыя. Свабода наогул. Народу яна без патрэбы, народ i ня ведае, што зь ёй рабiць. Бо ён нiколi зь ёй ня меў справы. Народу патрэбна, каб над iм гаспадарылi, гэта ў ягонай крывi. Найлепш - чужаземцы. Прыйдзiце i валадарце намi, бо зямля наша вялiкая, а парадку ў ёй няма.