Слова сапраўднага лад
Шрифт:
Рыгор Семашкевіч — розны. Толькі здасца, што ён увесь у ружанцы вясновых мрояў дзяцінства, як ён прамалюе, не баючыся, што яго папракнуць у эклектыцы, гуллівы, іранічны віток усмешлівага такога, зусім не летуценнага колеру. І выявіцца, што гэтых імгненняў, калі «глыбокі начны сон расхмарваўся, і ў лёгкі ранішні змрок аднекуль здалёк наплывала не то музыка, не то спеўны гул», калі Сяргей «быццам плыў у сваім любімым — ліловым — колеры», як ён раптам возьме ды і выпусціць на авансцэну такога нечакана нерамантычнага персанажа, як кот Мур-Мур, з разумнай і добрай усмешлівасцю заўважыць, што завёўся кот у кватэры не з абы-якой несур'ёзнай нагоды, а выключна дзеля прышчаплення вялікіх прынцыпаў, бо «адзін паважаны стары чалавек... сказаў, што любоў і прыхільнасць дзяцей да жывога вельмі ўплывае на развіццё іх гуманных схільнасцей». І, дадась аўтар, з такой ласкавай і хітраватай усмешачкай, «у кватэры пачалося развіццё гуманізму». З непадробным гумарам, адчуваннем каларыту сітуацый раскажа Рыгор Семашкевіч
Сур'ёзнасць апавядання пісьменніка пра сваю вёску будзе ўвесь час прабліскваць шматлікімі ўсмешкамі (такое жыццё), а філасофскае разважанне пракінецца жорсткай іранічнай сентэнцыяй накшталт: «Свет заўсёды кампенсуе пажаданнямі тое, чаго век не хапае...» Затое не ведае пяро Рыгора Семашкевіча ніякіх апраўдальных вердыктаў, ніякай добразычлівай і незласлівай іроніі, калі гаворка ідзе пра з'явы, цалкам пісьменнікам непрымальныя, варожыя яго чалавечаму і пісьменніцкаму сумленню.
Ён робіцца непрымірымым, з'едлівым, ваяўніча злосным. Здаецца, мешчанін не злодзей. Здаецца. У яго свой кодэкс каштоўнасцей. Свая мера вызначэння сумленнасці. І такая вось таксама. Толькі Настачка, знаёмячы яго з адным госцем — не то прарабам, не то майстрам,— шчыра пахваліла таго: «Ён добры чалавек: казённае пацягне, а ў суседа — ніколі». Свая мараль. Тут, праўда, межы яе магчымасцей вызначаны крымінальным кодэксам. І сам учынак досыць ясна пазначаецца — крадзеж. А вось такі маральны стрыптыз ні пад які параграф не падвядзеш. Не інкрымінуеш састаў злачынства. Хаваюць сваячку, якая «раптоўна, толькі перажыўшы сорак», «пайшла ў цёмнач, пакінуўшы беламу свету гора горкае — трох сірот». А цётка Сяргея ў жалобе — прыйшоўшы хаваць жонку пляменніка, «ціха захоўвае сваю логіку». «Мая Настачка як у вянку жыве», «Настачка як купіла машыну, то такая радая была...» Гэтая цётка не рабавала, чужога, здаецца, не брала, але яе і яе мужа апанаваў проста нейкі комплекс уласнага дабрабыту, хранічная глухата да не свайго (не чужога, між іншым, гора — сваякі). Нават калі ўжо труну выносяць і па ўсіх маральных высновах і традыцыях нельга не мець павагі да адыходу жыцця ў нябыт, гэтая пара не можа ўстрымацца ад проста ўжо кашчуннага мармытання: «Харошая машына... выберам час — пад'едзем... а так жа добра, мякка...»
Рыгор Семашкевіч надзвычай востра адчуваў дэфіцыт у нашым жыцці высакародства і хараства. Браў урокі жыцця, не спакушаючыся лёгкім духоўным набыткам. І сёння з нейкім асаблівым і незалежным ад нас, жывых, адчуваннем віны перад тымі, каго ўжо няма, чытаем: «Для нас даўно ўжо школьныя ўрокі заменены ўрокамі жыцця, сярод якіх самы жорсткі — урок свежых магіл». І зусім не містычнае прадбачанне, а чалавечая відушчасць і адвечнае пытанне чалавека ў яго словах: «...няхай сабе не вечны ты, але няўжо ўсё, што любіў — іскрыстую сінечу любімых вачэй, захопленую ўсмешку дзіцяці, цёплы поціск друга,— няўжо і гэта паглыне прорва часу?»
Аповесць можа падацца напісанай у рэчышчы так званай плыні жыцця, гэткая вольная стыхія. Але ў гэтай волі ёсць цвёрдая дысцыпліна адбору, а калі ёсць стыхія, дык гэта стыхія дакладнасці. Адпаведна аўтарскаму бачанню, уяўленням Рыгора Семашкевіча. Адпаведна яго ўспрыняццю свету. Дзе няма рэалій вышэйшых і ніжэйшых. Ёсць адбор, патрэбны аўтарскай задуме.
Аповесць прымусіла пра многае падумаць. Перажыць славуты катарсіс. Згадалася даўняе, пісанае паэтам Рыгорам Семашкевічам: «Як у дыханні сонечным замру...», успомнілася ягонае: «...як чысціня... агню...» Канечне, балюча думаць, што гэтая таленавітая рука нічога больш не напіша. А набіралася такое творчае дыханне.
«І ЛЁГКА Я З ЗЯМЛЁЮ ГАВАРУ...»
З той чарады творчых равеснікаў, якіх некалі, як яны ўваходзілі ў літаратуру, называлі ў аглядах абавязкова побач: Р. Семашкевіч, А. Разанаў, Р. Баравікова, Т. Бондар, Г. Пашкоў, Г. Каржанеўская, В. Коўтун, Я. Янішчыц, а зараз «размяркоўваюць» па розных рубрыках, такімі непадобнымі аказаліся гэтыя паэты, імя Яўгеніі Янішчыц адно з найбольш часта згадваемых. А творчы шлях яе — адзін з тых, над якім нястомна крыляла яркая зорка ўдачы. Поспех — адразу, прызнанне — шырокае. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, удзел у такім адказным форуме, як сесія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, пятая ўжо, такім сур'ёзным памерам, каля 6 аркушаў, кніга паэзіі. Зразумела, што і патрабаванні ў чытачоў да паэтэсы і да яе кнігі самыя сур'ёзныя.
У гэтай кнізе, «Пара любові і жалю», чытач знойдзе пацвярджэнне многім сваім даўнім уражанням
ад творчасці паэтэсы, зноў адчуе той галоўны настрой, што ўласцівы яе творчай індывідуальнасці. Натуральнасць яе голасу, суцэльная знітаванасць з зямлёй сваёй, урачыстая небесстароннасць да людзей той зямлі, да іх абліччаў, іх спосабу жыцця, іх светаадчування. Ёсць ціхі боль у сэрцы — старана, Яна зусім не лёгкія аблокі, не песня, што пяецца «на дазволь». Яна — мой хлеб няпросты і нялёгкі. Яна — зямлёй пасоленая соль. «Зямля і соль»Непазбыўная прывязанасць усіх беларускіх паэтаў да сваёй зямлі, якую яны, у пераважнай большасці сваёй учарашнія вяскоўцы, асабліва востра, неадменна адчуваюць — і як родны кут, зямлю бацькоў, але і як зямлю, глебу, узараную, апрацаваную раллю, поле, заўважна і ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц. Таму такое важкае яе слова, у якім нечакана адчуецца сувязь з сусветам, з агульным светапарадкам. («Бярэш мяне, палоніш зноў...»)
Бярэш мяне, палоніш зноў, Матрыярхат прыроды. Ты ў буйнай квецені садоў — Пара любові і згоды.Галоўная школа жыцця, усе законы справядлівасці і гонару, лічыць паэтэса, лепш за ўсё вядомы народу, і перш за ўсё — канечне, яе землякам. Іх яна ведае, ім яна верыць больш за ўсіх. Тут — яе сіла, яе жыццё, корань і аснова. Выснова ўсіх якасцей чалавечых, нават і тых, што не прынята лічыць здабыткам сялян. Менавіта яны, лічыць паэтэса, «інтэлігенты ад зямлі — мае вясковыя Сцяпаны», бо кожны такі Сцяпан «інтэлігентна хлеб расціў, інтэлігентна дом галубіў». І ў судачыненні абавязковых гэтых існаванняў — быццё народа і зямлі — уяўляецца Яўгеніі Янішчыц існаванне творцы.
І покуль дыхае планета, Не вынішчаецца датла Душа народа і паэта У шуме жытняга святла. «У шуме жытняга святла»І ва ўсіх турботах і гаркотах выратоўвае паэтэсу памяць роднага Палесся:
З няхітрых песень, прымавак, трывог, Якімі спеўна дыхае прырода — Сама сябе узвысіць да Дарог Праз глыбіню і мужны дух народа.Яўгенія Янішчыц прыкмеціць кожны рух земляка, пачуе кожнае, нават і з нязначнага выпадку слова. У іерархіі каштоўнасцей народа для яе дарагое ўсё: і «адбіткі вякоў, як набыткі» і «легендарныя коні і світкі», і «жураўліны рэквіем», і «белы воблак»,/ Белы сад. / Белы бусел — снегападам». І вось такая, не эпахальная, але патрэбная справа, пра якую паэтэса гаворыць бяседна, нягучна, з усмешачкай, перанятай ад сваіх землякоў.
Паляшук — народ рахманы, Слоў не купіш за пятак. Лес тралююць. Пах смаляны. За сялом вішчыць тартак. «На тралёўцы лесу»Паэтэса тут жа некалькімі словамі зробіць замалёвачку, жанравую сцэнку, і — на некалькі штрыхоў — эскізны, але кідкі партрэцік: «Ох, і злыя ў дзядзькі кепікі!) Але весела глядзіць. /Вока ворана з-пад кепкі:/ «Прошу, пані, не хадзіць».
Яўгенія Янішчыц уважлівая да вякамі асвечанай працы сялянскай, рытуальных «дзействаў», без якіх не абыходзіцца ні адзін вясковы год. Сяўба, жніво, шаткаванне капусты, нарыхтоўка дроў... Традыцыйнае, спрадвечнае... І заўсёды новае — працай рук, добрым святам створанага і зробленага. І тым святлом фарбаў і музыкай гукаў, якую можа пабачыць і пачуць — паэт. «Сем кастроў нарыхтаваных дроў/ На гумне бяростай белай свецяць»,— скажа Яўгенія Янішчыц. І не проста будзённа заўважыць: «Ты косіш сена, колеш дровы», але ўрачыста адзначыць: «і светла молішся зямлі». А яшчэ абавязкова паспрабуе ўлавіць шматслойную дынаміку жыцця, лёгкімі, амаль бязважкімі, празрыстымі мазкамі назначыць настрой дня:
Яшчэ тут непакояцца пра дровы, Пра сена. І салому на гумне. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Смалою пахне рэдкі вугал зруба І мальвамі — суседская мяжа. З напаўпустога шлакавага клуба Даносіцца пласцінкі бабскі жаль. Змываецца наліплы ліст альховы, Руды пылок вішнёвае кары, Найшла раса на камень двухбаковы, І не шалохне зорка угары. «Пейзаж з пласцінкай»