Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:
– О, я сустракаўся з мiс Пардаў у цягнiку. Яна зараз унiзе. Мы разам ехалi з вакзала, - павольна сказаў ён.
Надышла чарга Стэйна абдумваць свае словы. Тое, што ён паведамляў, мела тайны сэнс.
– Бедная дзяўчынка, у яе няма бацькоў. Мая жонка вырашыла, што мы павiнны запрасiць яе пажыць з намi. Я, прынамсi, яе апякун.
Яны сядзелi насупраць, памiж iмi быў стол. На стале ляжала пагадненне, падпiсанае Экманам. Яны не звярталi на яго нiякай увагi: справа, здавалася, была адкладзена да лепшых часоў, але Стэйн i Майет усведамлялi, што iх спрэчка засталася незакончаная. Кожны здагадваўся
– Ваша сястра, пэўна, была цудоўная жанчына.
– Яна вельмi падобная на нашага бацьку. Нiводзiн з iх не прызнаваўся, што меў на ўвазе прыгажосць Джанет Пардаў. Нават пра яе дзеда i бабку нагадалi раней, чым пра яе.
– Ваша сям'я з Лейпцыга?
– спытаў Майет.
– З Лейпцыга. Але мой бацька перавёў нашу справу сюды.
– Вы лiчыце, што ён памылiўся?
– Ну, паслухайце, мiстэр Майет, вы ўжо пазнаёмiлiся з лiчбамi. Справы нашы iдуць няблага. Але я хачу прадаць фiрму i пайсцi на спакой, пакуль яшчэ магу атрымаць хоць якiя асалоды жыцця.
– Што вы маеце на ўвазе? Якiя асалоды?
– з цiкаўнасцю спытаў Майет.
– Ну, скажам, справы мяне зусiм не цiкавяць.
– Вас не цiкавяць справы?
– здзiўлена паўтарыў Майет.
– Гольф i невялiчкi дамок за горадам - вось пра што я мару.
Здзiўленне Майета мiнула, i ён iзноў заўважыў, што Стэйн расказвае занадта шмат пра сябе. Экспансiўнасць Стэйна была яму на руку, ён iзноў вярнуўся да пагаднення.
– У такiм разе навошта вам заставацца дырэктарам? Думаю, што мы маглi б пагадзiцца з вамi наконт грошай, калi б вы адмовiлiся ад пасады дырэктара.
– Мне ўсё адно, буду я дырэктарам цi не, - растлумачыў Стэйн, пыхкаючы люлькай у прамежках памiж фразамi i скоса пазiраючы на попел цыгары Майета, якi рабiўся ўсё даўжэйшы.
– Але, ведаеце, дзеля захавання традыцыi мне хочацца, каб хто-небудзь з членаў маёй сям'i ўваходзiў у праўленне.
– Ён доўга i шчыра хiхiкаў.
– А ў мяне няма сына. Няма нават пляменнiка.
– Вам трэба натхнiць на гэта вашу пляменнiцу, - задуменна сказаў Майет.
Абодва засмяялiся, а потым спусцiлiся ўнiз. Джанет Пардаў нiдзе не было вiдно.
– Мiс Пардаў пайшла?
– спытаў ён у Калебджана.
– Не, мiстэр Майет. Мiс Пардаў толькi што прайшла ў рэстаран з мiстэрам Сейвары.
– Папрасiце iх пачакаць са снеданнем хвiлiн дваццаць, i мы з мiстэрам Стэйнам далучымся да iх.
Яны крыху паспрачалiся пра тое, каму з iх першаму прайсцi ў дзверы: сяброўскiя адносiны памiж Майетам i Стэйнам хутка ўзмацнялiся.
Калi яны селi ў таксi, каб паехаць на кватэру мiсiс Экман, Стэйн пачаў размову:
– А гэты Сейвары, хто ён?
– Пiсьменнiк.
– Ён што, заляцаецца да Джэйн?
– Не, проста сябра. Яны пазнаёмiлiся ў цягнiку.
– Майет паклаў рукi на каленi i сядзеў моўчкi, сур'ёзна абдумваючы пытанне пра жанiцьбу. "Яна цудоўная, далiкатная, можа быць добрай гаспадыняй, яна напалову жыдоўка", думаў ён.
– Я яе апякун, - працягваў Стэйн.
– Можа, мне з iм пагаварыць.
– Ён даволi заможны.
– Так яно-то так, але ён пiсьменнiк. Мне гэта не падабаецца. Я б хацеў, каб яна выйшла замуж за чалавека, якi займае надзейнае месца ў свеце бiзнесу.
–
Здаецца, iх пазнаёмiла жанчына, з якой яна жыла ў Кёльне.– О, праўда. Яна сама зарабляе сабе на пражытак з таго часу, як памерлi яе няшчасныя бацькi, - збянтэжана сказаў Стэйн.
– Я ў гэта не ўблытваўся. Гэта карысна дзяўчыне, але жонка вырашыла, што мы павiнны пазнаёмiцца з ёю блiжэй, i я запрасiў яе сюды. Падумалi, можа, мы знойдзем ёй лепшую працу i непадалёк ад нас.
Яны аб'ехалi мiнiяцюрнага палiцэйскага, якi стаяў на скрынцы i рэгуляваў дарожны рух, i паднялiся на прыгорак. Унiзе, памiж высокiм непрыкметным жылым будынкам i тэлеграфным слупам купалы Блакiтнай мячэцi плавалi ў паветры, нiбыта гронка блакiтных мыльных бурбалак.
Стэйн усё яшчэ пачуваў сябе крыху збянтэжаным.
– Гэта карысна дзяўчыне, - паўтарыў ён.
– А ў апошнiя гады фiрма забiрала ўвесь мой час. Але калi з гэтай здзелкай будзе пакончана, - весела дадаў ён, - я прызначу ёй якую-небудзь рэнту.
Таксi заехала ў невялiчкi цёмны дворык, дзе стаяла адзiная урна пад смецце, але доўгая лесвiца, па якой яны паднялiся, асвятлялася вялiкiмi вокнамi, i ўвесь Стамбул быў у iх на далонi. Iм былi вiдаць сабор Святой Сафii, i Пажарная вежа, i доўгая паласа вады на захад ад Залатога Рога ў накiрунку да Эйюба.
– Выдатнае месца. Лепшай кватэры ў Канстанцiнопалi не знойдзеш, сказаў Стэйн i нацiснуў кнопку званка.
А Майет прыкiнуў, колькi яна каштуе i колькi iх фiрма выдаткоўвала на аплату гэтай кватэры.
Дзверы адчынiлiся. Стэйн назваў сваё прозвiшча пакаёўцы, i яны пайшлi па светлым, абцягнутым панелямi калiдоры, якi злавiў у пастку сонца памiж вокнамi, нiбыта нейкага рыжага звярка.
– Вы сябра сям'i?
– Так. Мы з бедалагам Экманам у апошнi час былi ў самых блiзкiх адносiнах, - сказаў Стэйн, шырока расчыняючы дзверы ў вялiкую халодную гасцёўню, дзе раяль, букет кветак i некалькi металiчных крэслаў нiбыта плавалi ў вясеннiм бледнавата-жоўтым паветры.
– Ну вось, Эма, я прывёў да вас мiстэра Карлтана Майета, ён хацеў наведаць вас.
У пакоi не было цёмных куткоў, нiдзе нельга было схавацца ад патоку мяккага шчодрага сонечнага святла, i мiсiс Экман не знайшла нiчога лепшага, як схавацца за раялем, якi распасцёрся памiж iмi, нiбыта палiраваная падлога. Яна была маленькая, сiвая i модна апранутая, але яе адзенне не пасавала да яе выгляду. Яна нагадала Майету старую пакаёўку ў iх доме, якая даношвала старую сукенку, падараваную гаспадыняй. Пад пахай у яе было нейкае шытво. Яна тонкiм галаском павiтала гасцей, не зводзячы вачэй з таго месца, дзе стаяла, нiбыта не рашаючыся выйсцi на залiтую сонечным святлом падлогу.
– Ну як, Эма, у вас ёсць якiя-небудзь звесткi пра мужа?
– Не. Яшчэ не. Не, - адказала яна i дадала з бездапаможнай усмешкай: Ён так не любiць пiсаць.
Яна прапанавала iм сесцi i пачала хаваць iголкi, нiткi, клубкi шэрсцi i абрэзкi фланелi ў вялiкi кошык пад шытво. Стэйн няўпэўнена паглядаў то на адно, то на другое металiчнае крэсла.
– Не магу зразумець, навошта бедалага Экман панакупляў усёй гэтай дрэнi, - шапнуў ён Майету.
– Вам не трэба хвалявацца, мiсiс Экман. Я перакананы, што сёння ваш муж дасць пра сябе вестку, - сказаў Майет.