Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Трошкі далей ад Месяца...

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Сяргей. Толькі б вытрымаць. Яшчэ гадзіна.

У перадпакоі смех, галасы. Уваходзяць маці, Алесь Пятровіч, Бяскішкіны.

Алесь. Вечар добры ў хаце засватанаму кавалеру. А дзе Вярыга?

Ганна. Пайшоў па справах, ты ведаеш, па якіх.

Алесь. Ага, цік-кава. А павараціся, сын. Што гэта ты так сціпла апрануты?

Бяскішкін. Не вопратка красіць чалавека. Малады, зграбны,

як таполя, нашто яму... Ну, віншую, Сяргей, жадаю сто год, грошай гару...

Бяскішкіна. Віншую, Сярожанька... У-у, такі дуся смешны. Ганна Вадзімаўна, вы не верце, што ён святым глядзіць, яму дзяўчаты на бульвары спатканні прызначаюць.

Бяскішкін. Чоткі на руцэ, а дзеўкі на вуме. Зна-аю я такіх.

Ганна. Ну хопіць, хопіць, праходзьце. Сядайце на канапу.

Сяргей застаецца твар у твар з бацькам.

Алесь. Чаго ты так глядзіш, сыне?

Сяргей. З імі ўсё ж... Як увайшлі, дык па пакоі быццам торбу з удодамі пранеслі.

Алесь. Дасціпны занадта стаў. Пабывай спачатку на кані і пад канём, а там ужо мяркуй аб людзях.

Сяргей. Татка, яны ж дрэнь!

Алесь. А ты што за станавога кучара кум, каб старэйшых судзіць. Глядзі, Сяргей.

Сяргей. Занадта змяніліся вы. Не думалі пра “старэйшых”, калі ў семнаццаць год палк'aмі камандавалі.

Алесь (уздыхнуў), Гэта, сыне, было і прайшло. Была калісь і мая праўда, ды заржавела.

Сяргей. Бацька!..

Алесь. Нічога, нічога, сынок, ідзі. Наташа не прыйдзе?

Сяргей (суха). Я нікога не зваў.

На канапе ідзе жвавая размова.

Бяскішкіна. Гэта жах, што робіцца! Кватэра перайшла яму ад незаконнага бацькі, і малады чалавек, пасля яго смерці, прыйшоў у маральнае разлажэнне. Такія выбрыкі пачаліся! Ён не хоча ведаць нас, чытае толькі гістарычныя раманы. Да яго ходзяць жанчыны... I хоць бы каханне, гэта, ведаеце, жанчына заўсёды даруе. Але ў іх спрэчкі. I аб чым? Аб праўдзе ў паэзіі.

Бяскішкін. Не дадумаў нябожчык бацька. Тады трэба было лупіць смаркача, як упоперак лаўкі мог легчы. А зараз позна. Распусціўся народ, невядома, што толькі будзе!

Алесь. А Альжбета дзе, сынок?

Сяргей. Альжбета пайшла з дому. Яна не хоча болей тут жыць.

Алесь (уражаны, але спраўляецца з сабою). Што, яшчур ёй абрыднуў?

Сяргей. Не, людзі.

Галаснейшай робіцца размова на канапе.

Бяскішкіна. Але пляменніка я забыць не магу. Падумайце, ледзь сфарміраваўся чалавек, не ведае, што такое каханне, і чытае кнігі пра нацыянальны інтэрнацыяналізм. I ў раманах мова ідзе, – як бы вы думалі, пра што? Пра тое, як татарскі хан папрасіў у нейкага князя Фёдара жонку

на памяць. Якая разбэшчанасць! I яшчэ пра нейкіх дзекабрастаў. Што за звер такі, дзе-ка-браст.

Сяргея перасмыкнула.

Алесь. Што з Альжбетай, Ганна?

Бяскішкіна. Ну скажыце, магла б гэта я папрасіць у нейкай жанчыны на памяць мужа?! Не і яшчэ раз не.

Ганна. Яна... пайшла. Мы... потым пагаворым. Я не хацела раней.

Бяскішкін. Нарэшце, даўно пара. Зажылася, стары стаў збан.

Бяскішкіна. Прыйдзе і наш час, усе пойдзем “пад вечны своды”. I пра нас скажуць: “Маўр зрабіў сваю справу”. Божа, як усё хуткаплынна!

Сяргей. Няньку не чапайце... прашу вас.

Бяскішкіна. Божа мой, Сярожанька, я ведаю, у цябе чулае, рамантычнае сэрца. Але ж ты інтэлігентны чалавек! Што можа ў цябе быць агульнага з гэтай мужычкай?

Сяргей. Гэта мужычка выхавала старэйшага брата. Яна калыхала яго калыску і плакала над яго магілай. Яна насіла мяне. У яе рукі, як кара. Не чапайце яе!

Бяскішкіна. Божа, я і забыла, што ў цяперашняга пакалення такая жыцценароднасць.

Алесь (яму вельмі сорамна). Вы памыляецеся, Любоў Трахімаўна. Яна ёсць не толькі ў іх.

Нязручная паўза.

А ты, Сяргей, не надзімайся, а лепей заводзь музыку. Марш!

Сяргей. Добра.

Гучыць музыка. Ганна прыносіць паднос з бакаламі.

Ганна. Вып’ем, пакуль тое, за нашага хлопца.

Усе чокаюцца і п’юць. Весялей гучыць музыка. Увайшоў Вярыга і глядзіць на кампанію.

Сяргей. Максім Канстанцінавіч, вы! Як я рад.

Алесь. Давай да нас. Што будзеш піць? Віно? Ці, можа, праствейн?

Вярыга. Дзень добры. Я не буду піць, Алесь.

Алесь (падазрона). Чаго?

Вярыга. Сэрца дурыць. Расхваляваўся сёння.

Ён упарта не заўважае працягнутай рукі Бяскішкіна.

Ганна. А справы як?

Вярыга. Буду працаваць тут. Еду на поўдзень вобласці. Там завод будуецца.

Бяскішкін. Будуецца ўсё. Эх, каб быць маладзейшым!

Вярыга. “Гадуем!” “Будуем!” На табе, Сяргей, падарунак. Ведаеш, што такое?

Сяргей. Н-не.

Вярыга. Рэліквія майго бацькі. Сёння быў у аднаго са старых сяброў і ўзяў. Мне ўсё адно не патрэбна.

Сяргей. А што такое?

Вярыга. “Матка жыцця”, компас, якім у нас год дзвесце таму карысталіся. Бачыш, у выглядзе храма. Пляскаты.

Поделиться с друзьями: