Трывожнае шчасце
Шрифт:
Ён паварочваецца да яе, глядзіць са здзіўленнем. Калі раней ён казаў пра зусім рэальны мост, яна адгаворвала: «Паступіў у інстытут — вучыся.
— Не, цяпер я нікуды не паеду! Ад такіх людзей!
— Гэты гад, калі астанецца, ён не дасць табе жыцця.
— Ну, ведаеш… Ёсць райком! Ёсць партыя! Не астанецца ён!
Яна стоена ўздыхае, чуць мацней сціскаючы яго пальцы.
— Не будзь ідэалістам.
— Ты не верыш Лялькевічу? А я веру. Цяпер я ва ўсім веру яму. I Анісімаў — круты, але — чалавек!
— Я таксама паляжу, — кажа Саша i кладзе галаву на тоўсты корань сасны. Зноў уздыхае. — Дарэмна не забралі Прышчэпы з сабой.
Нап'ецца ён там, на станцыі. I зноў напракудзіць. Пачне балбатаць…— Сілай жа не пацягнеш. Запрашалі. Нап'ецца, безумоўна. Яго немагчыма зразумець. Я так i не зразумеў — пахваліў ён мяне ці пагразіў, калі сказаў: «Я з табой, парторг, яшчэ пагавару».
— Ну, што ты! Калі куплялі бульбянікі, ён паказаў мне вялікі палец: «Во, Шура, які хлопец ваш Шапятовіч!»
Яны зноў маўчаць — усё перагаварылі.
I магчыма, што Пятро на гэты раз сапраўды засынае на нейкую хвіліну, бо замест карункаў хваёвай галіны на фоне блакіту перад ім паўстае казачна прыгожая арка незвычайнага моста — такога доўгага, што той, другі, бераг, куды перакінута гэтая дзівосная вясёлка, расплываецца, як у тумане.
1963