Я з вогненнай вёскі...
Шрифт:
сільны ішоў, так мы думалы, шо люды побыты лежаць на такім грудэві. Мы доходым туды, а то одэжа, народ увесь роздзягнены быў, у ямку голых усіх гонылы быты.
Топіро нас положылы ніцма, коло тое одэжы.
I зноў кажэ по-польску:
— Уставайтэ, хто мае пашпорт, отдайтэ!
А там у нас, за німцом, прыкладалы пальцы до пашпорту.
Мы, хто падаў той пашпорт, хто нэ падаў, хто дома забуўся ўзяты того пашпорта. Хто ж там тагды помніў…
I патом гавораць по-польску:
— Скыдайтэ одэжу з сэбэ.
Я просылася, шчоб мэні хоч погыбнуты ў одэжы.
— На мясо тобі жамчугы? — гаворыць. —
Вон дэ во, паціркі два радочкі ў мэнэ булы, бусы, жамчугі.
I патом я стала зноў просытыся. Думаю, у мэнэ родыны нэ мае тут у Борках, — одна родына тут, шо я выйшла замуж, а другая родына, ацец і маць у другой дэрэўні булы на Барысаўцы. Тую тожэ ўсю выстрэлялы дэрэўню… Як стала я просытыся! Кажу, шо ў мэнэ чоловік у Германіі.
— А пісьма е?
Кажу:
— Дома е.
Думаю, як ужэ додому завэдэ, як нэ найду тых пісем… А іх і нэ було, тых пісем, я ёму так мутыла, коб мэні остатыся.
А патом кажэ по-польску:
— Вэзь свое убранне!
Стала я адыходыты, голая, у одной рубашцы, судзіўкі на мне нэ було. А він потым по-польску гаворыць:
— Вэзь свое убране. Толькі, — кажэ, — чужого не чапі.
I посадылы мэнэ ўжэ под тым такім бар'яком, под сасною. I такі сільны дождж пайшоў…
А тых людзей, шо за мною гналы, і такія маленькія дзіты, то позабывалы на моіх очах… Дзітэй маткі распавывалы, і він гэць такіх голых носыў у ямку…»
Яўхіма Баланцэвіч была ў тую пару таксама салдаткай, як і Марыя Хамук, і яе муж быў у палоне з польска-нямецкай вайны. На руках у маладзіцы аставаўся шасцігадовы сын, а побач з ёю была старэнькая маці, з тых мацярок, якіх народная песня называе дарадчыцай у хаце. Яўхіма Парфёнаўна гаворыць:
«…Як шчэ гналы до школы, то ўсэ людэ так казалы, можэ, шчэ ў Германію повэзэ, але ўжэ як помінулы тую школу, то людэ кажуць: «нэма нас», «поб'юць нас»…
Одын — ёго звалы Кальчук. Як паіхала машына краем, ён пабачыў німціў, выскачыў праз акно і пачаў уцікаты ў кусты. Добіг до кустоў, і там ёго забылы. Німцы сталы з машыны по ёму страляты.
I прыіхалы назад, тая машына, у агарод і гавораць:
— Нашу машыну абстралялы, а вы гаворытэ, што партызанаў нет. А нашу машыну абстралялы.
А хто ж страляў? Мы ж усі ў агародзі… Прышла ёго маты рыдна і гаворыць на дочку тую:
— Нэма, дэтынонька, нашого Йвана.
I вот тодзі мы ўсі сталы плакаты. Колі нэма Йвана, кажэмо, нэма і ўсіх нас. Ёго забылы над канавой. Пытанне: — Аён сапраўды страляў па машыне?
— Ніхто нэ страляў на іх, толькі так воны казалы, коб мы нэ розбіглыся ў агародзі, што от «у нашу машыну стралялы».
Пытанне: — Апартызаны ўвас тут былі?
— Не. Мы нэ бачылы тут. Партызаніў мы тут ніколы, ніколы нэ бачылы. Толькі одын чоловік, як білы, быў з нашай дэрэўні ў партызанах. Радзіюк Уладымір.
…Ой, загнаў тую маладзёж… Потым ужэ машыны сталы ходыты, залізка [30] збыраты ў дзярэўні. Назбіралы тых залізкаў і далы той маладзёжы, коб ямкі копалы. Накопалы тыя ровы, я нэ бачыла як. Чула — з кулямёта сёк, чулы той звук, як стралялы.
Але што ж, сыдымо, дажыдаемо пары: ужэ нікуды нэ ўтэчэш.
30
Залізко (дыял.) — рыдлёўка.
I ўжэ пабіў іх, і тогды даваў ужэ браты старэйшых парубкіў, мужчын. Повыбраў тыя мужчыны і то
гоніў, то возыў там — усяк було.Побыў іх, тогды давай ужэ выбіраты бабоў. Мэнэ тожэ туды завэзлы на вазу. Хто нэ здужаў ісці, хто ідзе, хто сыдыць. Я вот ужэ і нэ помню, колькі нас душ сыдзіла на возе… I хлопчык мой зо мною. I моя маты — ужэ як мы пад'іхалы до тых могілак, то думалы, што там людзі набіты, а то адзёжа лежала.
Довозыць нас — а то адзёжа, што абдзірае… Застаўляе нас роздзягатыся, ужэ будэ быты. I то ўжэ раздзягаемося… А на мэнэ, знаетэ, моя маты родная кажэ:
— Просыся, дэтынонько.
А мой, знаетэ, чоловік быў у плену ў Германіі. I кажу:
— Панэйку, нэ бійтэ мэнэ, мій чоловік у Германіі, у плену. У Германіі, кажу, а ў мэнэ, о дэ, і хлопчык…
А він одразу і кажэ:
— А пісьма ў тэбэ е?
Кажу:
— Ныма.
— А пашпорт у тэбэ е?
— Е.
А ў мэнэ ў кішэні буў якраз пашпорт, узяла… Ён на мэнэ, той што застаўляў тую судзеўку абдзіраці, кажэ:
— Ты стой, будзь задня.
Я і стою. Ужэ пошла моя сэстра замужня і дзеўчынка, і маты адыходзіць, шчэ дзеўчына была, чатырнаццаць год, зноў браціха з двумя хлопчыкамі, одному — чатыры, другому — два… Воны пошлі од мэнэ, а я ўжо думаю: «Як я пойду на тую смэрць?..» Я астаюся сама. Стою я, знаетэ, сама. Стою і стою. Ужэ і пагнаў іх, параздзягаў іх. Я дыўлюся так во, як воны раздзягаюцца. I параздзягалыся і пошлы туды. Вот так туды, за могілкі. Бо то по той бок могілак раздзягаў, а по той біў людэй, то нэ було відно тых ровіў, там, дэ я стояла.
А посля той німэць кажа на мэнэ:
— Іды, сядзь на дылях.
Бо то могілкі абгароджаны такія булы.
Я пошла сіла, узяла таго хлопчыка, ото напротыў таго груда, што судзеўка ляжыць. Дыўлюся: тыя падганяе, тыя роздзягаюцца, тыя адганяе туды — ужэ біты, тыя прывозыць, то прыганяе, во!.. Я так о дыўлюся, як народ той разбіраецца…
I бэз шапкі, толькі ў одных сорочках, рукавы закасаныя. I займае тыя люды, і ўжэ жэнэ до рова стрыляты… Німцы ў одных сорочках крамных і бэз шапкі — гэць! З пісталетамі. Я сама бачыла. А горылку пылы, знаетэ, а горылку пылы! По чыкушцы бэрэ, з кармана выймае, чыкушку росколыхае і глытком — одразу… Він, мусыць, затым, коб смеласць тая была…
Я так, знаетэ, сыджу, сыджу… А пасля чатыры німцы, во такія чэрэвоватыя, мурдастыя, у пагонах, з казыркамі. Посталы надо мною і штось, знаетэ, пагергаталы, пагергаталы одын до другого і пошлы від мэнэ. Пошлы. Нычога не сказалы…
Майго мужа два браты пагыбла і бацько. I ў мэнэ, знаетэ, родыны забылы: два браты, бацько і маты, і ў одного брата двое дзітэй, і ў другога двое дзітэй, і сэстра замужня, дзіўчына… Вот ужэ я зараз пашчытаю, кількі душ… Вы знаетэ, і забулася, кількі душ… Два браты… Пятнаццаць з маго роду пагыбла, з чалавікавага тожэ пагыбла два браты і бацько, а маты і бабушка асталыся. I я во, і хлопчык…»
Гэтыя мірныя людзі, апынуўшыся перад стваламі аўтаматаў, шукалі выйсця. Сваіх родзічаў, якія трапілі ў нямецкі палон з польскага войска, яны выдавалі за людзей, якія нібыта знаходзяцца на рабоце ў Германіі. I часам гэты падман дзейнічаў. Раз'ятраныя павальным забойствам, карнікі часам сяго-таго адпускалі. Мабыць, каб паказаць і пераканацца, што і яны — «фюрэры», «богі».
Дарэчы, муж Яўхімы Парфёнаўны Баланцэвіч, даведаўшыся пра жахлі, вы лёс сям'і і вёскі, рызыкнуў уцячы з палону і, уцёкшы, супрацоўнічаў з партызанамі, а потым уступіў у рады Савецкай Арміі і загінуў гераічнай смерцю ў барацьбе з гітлераўцамі.