Забаставаў
Шрифт:
Аднаго разу Джоні знайшоў на дарозе срэбны квартар [2] . Гэта таксама было вялікае здарэньне ў яго жыцьці. Ён ведаў, што яму трэба было-б зрабіць з гэтымі грашыма. Дома, звычайна, не хапала на яду, і ён павінен быў прынесьці дахаты сваю знаходку. Але Джоні ніколі ня траціў на сябе грсшы, а яму так моцна жадалася салодкага. І ён парашыў патраціць квартар на салодкае.
Успамінаючы мінулае, Джоні заўсёды лічыў гэта здарэньне вялікім праступкам, які ён зрабіў за сваё жыцьцё, і пры гэтым ён заўсёды дакараў сябе за такі ўчынак. Гэта была цёмная пляма ў яго жыцьці. Джоні
2
Квартар — чвэртка даляра.
Калі Джоні мінула чатырнаццаць гадоў, ён перашоў на работу да крухмальніка. А на шаснаццатым годзе свайго нараджэньня ён адсьвяткаваў тым, што перайшоў у ткацкую і атрымаў варштат. Тут ён працаваў зьдзельна і добра спраўляўся з работаю.
Да канца другога году працы Джоні вырабляў ужо больш, чым самы лепшы з ткачоў, і ўдвая больш, чым звычайны работнік. Аднак, і гэтага заработку не хапала на пражытак. Дзеці вырасьлі і хадзілі ўжо ў школу, а падручнікі каштавалі многа грошаў. Апрача таго, чым скарэй ён працаваў, тым скарэй расьлі цэны на ўсё. Нават плата за кватэру павялічылася, хоць дом разбураўся без рамонту.
Джоні крыху падрос і цяпер здаваўся яшчэ худзейшым, чым раней. Ён стаў таксама больш неспакойным. Ад нэрвовасьці ў яго павялічылася задумённасьць і нястрымнасьць. Дзеці цяпер з горкай практыкі ведалі, як нявыгодна з ім сварыцца і дражніцца.
Для Джоні ня было радасьці ў жыцьці. Ён ніколі ня бачыў, як міналі дні. Ён быў рабочай жывёлай.
Аднаго разу вясною Джоні вярнуўся ўвечары з работы. Ён быў як ніколі змораны і слабы. Ён ваўчком сеў за стол і пачаў моўчкі есьці тое, што было пастаўлена. Дзеці затое былі надзіва вясёлымі, яны з ахвотаю елі, аблізваючы губы, але Джоні нібы і ня бачыў гэтага.
— Ці ведаеш ты, што ясі? — запыталася, нарэшце, у яго пакрыўджаная матка.
Джоні ляніва зірнуў на страву, што стаяла перад ім, а потым на матку.
— «Плывучы востраў», — сьпяшалася заявіць маці.
— «Плывучы востраў!» — хорам падхапілі дзеці.
— О, — сказаў Джоні.—І потым, праглынуўшы два-тры кавалкі, дадаў:—Мне нешта сёньня ня хочацца есьці. Ён палажыў ложку, адсунуў табарэтку і ледзь устаў з-за стала.
— Я думаю, што мне лепш за ўсё пайсьці спаць.
I ледзь цягнучы за сабою ногі, Джоні пашоў да пасьцелі. Разьдзявацца для яго было вельмі цяжкай, страшэннай пакутай, і ён нават заплакаў, калі кінуўся на пасьцель абуты. Ён адчуваў у руках вялікі цяжар. Паясьніца страшэнна ныла. Усе косьці нылі. I ў галаве замутнела, затрашчала, застукала, загуло мільёнамі варштатаў. На другі дзень Джоні не пашоў на фабрыку. Маці яго вышла на работу, як і звычайна, але раней патурбавалася паслаць па доктара. Доктар сказаў, што Джоні сур’ёзна захварэў на грып.
Гэта была вельмі цяжкая форма хваробы, і Джоні толькі праз тыдзень пачаў уставаць з пасьцелі і хадзіць па хаце. Загадчык ткацкай прышоў да яго ў першы-ж дзень пасьля таго, як Джоні пачаў ачуньваць.
— Гэта лепшы ткач, — сказаў загадчык яго матцы. — Яго месца застаецца незакранутым. Ён можа вярнуцца на работу праз тыдзень у панядзелак.
— Чаму-ж не падзякуеш, Джоні? — затурбавалася маці.
— Ён так моцна хварэў і яшчэ ня зусім ачуняў,—старалася яна апраўдаць Джоні псрад загадчыкам.
Джоні
сядзеў сагнуўшыся і ўпарта глядзеў уніз. Ён доўга так сядзеў і пасьля таго, як пашоў загадчык. Іншы раз губы яго шавяліліся. Здавалася, ён быў заняты нейкім вылічэньнем.На другі дзень Джоні вышаў на ганак, як толькі прыпякло сонца, і сеў на ўсходках. У яго была папера і аловак. Ён штосьці лічыў і гэта вылічэньне было для яго нялёгкім.
— Што ідзе пасьля мільёнаў? — запытаўся ён у паўдня, калі Уіль вярнуўся са школы. — І як гэта атрымаць?
Пад вечар Джоні скончыў сваю задачу. І потым кожны дзень, але ўжо без паперы і алоўка, ён выходзіў і садзіўся на ганку.
У нядзелю, седзячы на ганку, ён некалькі разоў моцна сьмяяўся. Маці напалохалася ад гэтага, бо ўжо многа гадоў яна ня чула, як ён сьмяецца.
На другі дзень яна яшчэ досьвіткамі пашла будзіць Джоні. Праз увесь тыдзень Джоні спаў, колькі хацеў, і таму лёгка прачнуўся. Ён не пярэчыў і нават ня зьбіраўся затрымаць коўдру, калі маці сьцягнула яе. Джоні ляжаў спакойна на пасьцелі і гэтак-жа спакойна сказаў:
— Дарэмна ты клапоцішся. маці.
— Ты спозьнішся, — сказала яна, думаючы, што сын так гаворыць спрасонку.
— Я прачнуўся, маці, і яшчэ раз скажу: дарэмна турбуеш мяне. Пакінь мяне. Я не хачу ўставаць.
— Дык ты-ж страціш работу! — закрычала маці.
— Я не хачу ўставаць, — сказаў ён другі раз нейкім дзіўным голасам. Маці сама не пашла на работу ў гэты дзень. Гэта была самая страшная хвароба, якую яна ведала. Яна накрыла Джоні коўдраю і паслала па доктара.
Калі прышоў доктар, Джоні спакойна спаў, але зараз-жа прачнуўся і бяз спрэчак працягнуў доктару руку, каб памацаць пульс.
— Нічога няма, — сказаў доктар. — Вялікая слабасьць, вось і ўсё. Зусім няма мяса на касьцях.
— Ён і быў такі,—сказала маці.
— Цяпер адыдзіся, маці, і дай мне выспацца.
Джоні гаварыў спакойна, роўнамерна, а потым гэтак-жа спакойна павярнуўся на бок і заснуў.
А дзесятай гадзіне ён прачнуўся і адзеўся. Ён вышаў у кухню, дзе ўбачыў сваю матку са спалоханым тварам.
— Я іду, маці, і хачу разьвітацца з табою.
— Куды? — запыталася напалоханая маці.
— Ня ведаю… Куды вочы глядзяць.
— А работа? — запыталася яна дрыжачым голасам.
— Я ніколі больш не пайду на работу.
Маці Джоні ня ведала, што рабіць.
— Што гэта з табою? — накрычала яна, стараючыся выявіць сваю строгасьць у голасе.
— Я раскажу табе, — адказаў ён, — я вельмі змарыўся. Я бесьперапынна варушуся з таго часу, як радзіўся на сьвет. Я ад гэтага вельмі змарыўся і больш не хачу варушыцца. Успомні, як я працаваў у гуце. Я звычайна прывязваў 300 тузін коркаў за день, цяпер я вылічыў, што я рабіў на дзень па 36.000 розных рухаў. За дзесяць дзён—360.000 рухаў. За месяц—1.080.000, адкінь 80.000—застанецца мільён рухаў за месяц — дванаццаць мільёнаў рухаў за год!
У ткацкай я рабіў удвая больш. Гэта складае 25 мільёнаў рухаў за год, і мне здаецца, што я знаходжуся ў рухавасьці траха ня мільён гадоў.—На гэтым тыдні я зусім не варушыўся. I мне было вельмі прыемна сядзець так цэлымі гадзінамі, нічога ня робячы. Я ніколі раней ня быў шчасьлівым. Я ніколі ня меў адпачынку. Праз увесь час я варушыўся. Ад такога жыцьця ня будзеш шчасьлівым. I я цяпер ня буду нічога рабіць. Я буду сядзець і сядзець, адпачываць і адпачываць, і потым зноў адпачываць.
— А што-ж будзе з Уілем і з дзецьмі? — запыталася заклапочаная маці.